iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Агюст_Конт
Агюст Конт — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Агюст Конт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агюст Конт
фр.: Isidore Marie Auguste François Xavier Comte
Дата нараджэння 19 студзеня 1798(1798-01-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1857(1857-09-05)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Маці Rosalie Boyer[d]
Жонка Caroline Massin[d][4]
Род дзейнасці філосаф, сацыёлаг, матэматык, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія і сацыялогія
Альма-матар
Кірунак пазітывізм
Аказалі ўплыў Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон
Зведалі ўплыў Джон Сцюарт Міль
Вядомыя вучні Fabien Magnin[d], Pierre Laffitte[d], Richard Congreve[d] і Eugène Sémérie[d]
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісідар Мары Агюст Франсуа Ксаўе Конт (фр.: Isidore Marie Auguste François Xavier Comte; 19 студзеня 1798 — 5 верасня 1857) — французскі філосаф і сацыёлаг. Заснавальнік пазітывізму. Заснавальнік сацыялогіі як самастойнай навукі.

У 1818—24 сакратар К. А. Сен-Сімона. Прапанаваў сваю класіфікацыю навук, сфармуляваў закон трох стадый інтэлекгуальнай эвалюцыі чалавецтва, канцэпцыі сацыяльнага ладу грамадства (сацыяльная статыка) і яго развіцця (сацыяльная дынаміка), схіляўся да стварэння пазітыўнай палітыкі і рэлігіі ў якасці ўмоў дасягнення сацыяльнага міру і гарманічнага спалучэння розных класавых інтарэсаў. Паводле яго вучэння, чалавечы дух праходзіць 3 стадыі гістарычнага развіцця: тэалагічную (мае таксама 3 этапы развіцця — фетышыэм, політэізм і монатэізм, характэрна панаванне духавенства і ваенных, з'явы прыроды тлумачацца звышпрыроднымі прычынамі), метафізічную (свет тлумачыцца з дапамогай метафізічных паняццяў), пазітыўную або навуковую (свядомасць людзей грунтуецца на дакладнай ацэнцы знешняй рэальнасці, што дапамагае прадбачыць будучае і прадухіліць памылкі ў пазнанні і практычнай дзейнасці).

Вучэнне Конта

[правіць | правіць зыходнік]

Конт высунуў ідэю сацыялогіі як навукі аб законах функцыянавання і развіцця грамадства ў цэлым, акрамя грамадскіх з'яў. Ён адзначаў, што ў сваёй галіне сацыялогія павінна вырашаць такія ж задачы, якія у іншых галінах ведаў вырашаюць фізіка, хімія, біялогія, у адрозненне ад канкрэтных навук (мінералогія, батаніка, заалогія), задачай якіх з'яўляецца апісанне канкрэтных з’яў, а не ўстанаўленне іх законаў. Конт пісаў:

«Умная палітыка не можа ставіць сабе мэтай прымусіць развівацца чалавецтва, якое рухаецца дзякуючы ўласным імпульсам адпаведна да закона, гэтак жа нязменнага, як і закон гравітацыі, хоць і больш гнуткага. Але яна ставіць сваёй мэтай палегчыць развіццё чалавецтва, навучаючы яго».
Сацыялогія, на думку Конта, з'яўляецца навукай пра грамадскія з'явы увогуле, яе законы аднолькава актуальныя для ўсіх часоў і ўсіх народаў.

Грамадства ў разуменні Конта

[правіць | правіць зыходнік]

Абгрунтоўваючы неабходнасць новай навукі аб грамадства і яго законах, яе значэнне, Конт, абапіраючыся на рэаліі 19 стагоддзя, падкрэсліваў, што пэўны тып грамадства, які можна апісаць двума прыметнікамі — тэалагічнае і ваеннае, — адмірае. Тэалагічны светапогляд адносіцца да таго ж часу, які характарызаваўся дамінаваннем ваеннай дзейнасці, калі значнае месца ў грамадстве займалі вайскоўцы. На змену яму прыходзіць новае грамадства — навуковае і прамысловае (індустрыяльнае). Грамадства, якое зараджаецца, з’яўляецца навуковым у такім жа сэнсе, як і грамадства, якое адмірае, было тэалагічным: для сучаснай эпохі характэрны навуковы светапогляд, гэтак жа як для папярэдняй эпохі быў уласцівы светапогляд тэолагаў ці жрацоў.

З таго моманту, калі людзі пачынаюць думаць навукова, вайна людзей паміж сабой перастае быць асноўнай дзейнасцю калектываў — такой становіцца барацьба людзей з прыродай, а таксама рацыянальная эксплуатацыя прыродных рэсурсаў. Прааналізаваўшы тагачаснае грамадства, Конт прыйшоў да высновы: галоўным умовай грамадскай рэформы з'яўляецца рэформа інтэлектуальная. Выпадковасці рэвалюцый не забяспечваюць перабудову грамадства, якое перажывае крызіс. Для гэтага неабходны сінтэз навукі і фарміраванне пазітыўнай палітыкі. Знаёмячыся з рознымі навукамі, Конт фармулюе і абгрунтоўвае два асноўных закона: закон трох станаў і закон класіфікацыі навук...

Чалавечы розум згодна Конту

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з законам трох стадый, чалавечы розум праходзіць тры паслядоўныя фазы: тэалагічную, метафізічную і пазітыўную:

  1. На першай ён тлумачыць, калі веды ўзнікаюць спантанна і не маюць доказаў;
  2. на другай — калі пераважаюць абстракцыі або абстрактныя сутнасці, бяруцца за рэальнасць і традыцыйныя вераванні замяняюцца «негатыўнай» філасофіяй;
  3. на трэцяй, якая грунтуецца на дакладнай ацэнцы сацыяльнай рэчаіснасці, гістарычнай рэальнасці, адбываецца інтэграцыя і рацыянальная арганізацыя грамадства пад уплывам пазітыўнай філасофіі. На думку Конта, ад агульнага ўзроўню людской веды залежыць і стан тэхнікі, рамёстваў, прамысловасці.

Яна адмаўляецца раскрываць прычыны фактаў і здавольваецца выяўленнем законаў, якія кіруюць імі. Пераход ад тэалагічнай фазы да метафізічнай, а затым — да станоўчай у розных інтэлектуальных дысцыплінах ажыццяўляецца не адначасова. Таму закон трох станаў цесна звязаны з законам класіфікацыі навук. Парадак размеркавання розных навук раскрывае парадак станаўлення пазітыўнага розуму ў розных галінах. Іншымі словамі, пазітыўнае мысленне не магло не сфармавацца ў матэматыцы, фізіцы, хіміі раней, чым у біялогіі. У больш складаных галінах пазітывізм выяўляецца пазней. Чым прасцей матэрыя, тым аб ёй прасцей пазітыўна думаць. Ёсць рэчы, менавіта назіранне за якімі вядзе розум да станоўчай фазы.

Падзел багацця, адносіны паміж грамадскімі пластамі

[правіць | правіць зыходнік]

Мэта аб’яднання закона трох станаў з класіфікацыяй навук складаецца ў даказванні таго, што спосаб мыслення, які зацвердзіўся ў матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі павінен у канчатковым рахунку перамагчы і ў галіне палітыкі і прывесці да стварэння пазітыўнай навукі аб грамадстве. Конт дзеліць гэтую навуку на дзве асноўныя часткі: статыку, якая вывучае ўмовы суіснавання грамадскіх з'яў, і дынаміку, якая вывучае паслядоўны рух грамадскіх з'яў і з'яўляецца, па сутнасці, вучэннем аб прагрэсе грамадства. У гэтым вучэнні ён разглядае некалькі праблем. Першай з іх з'яўляецца разуменне індустрыяльнага грамадства, як абавязковага этапу ў развіцці ўсяго чалавецтва. Пры гэтым ён не лічыў істотнымі супярэчнасці інтарэсаў пралетарыяў і прадпрымальнікаў. Паміж імі можа назірацца часовае і другараднае па свайму значэнню суперніцтва ў падзеле багаццяў. Але, і тут Конт згодны з прадстаўнікамі ліберальнага напрамку, рост вытворчасці адказвае інтарэсам усіх. І закон індустрыяльнага грамадства — рост багацця, які сцвярджае або прадугледжвае, у рэшце рэшт, узгадненне інтарэсаў. Пры гэтым асаблівае значэнне ён надае прыватнай уласнасці і яе канцэнтрацыі, то ёсць росту багацця.

Конт падкрэсліваў, што канцэнтрацыя капіталу і сродкаў вытворчасці з'яўляецца станоўчай з'явай. Яна адпавядае галоўнай тэндэнцыі, якая назіраецца ў гісторыі развіцця чалавецтва. Матэрыяльная культура можа развівацца толькі пры ўмове, калі кожнае пакаленне вырабляе больш, чым яму трэба для жыцця і з прычыны гэтага перадае наступнаму пакаленню большы запас багаццяў, чым яно атрымала. Конт не лічыў значнымі супярэчнасці паміж прыватнай і грамадскай уласнасцю, паколькі, па яго думку, улада — ці палітычная, ці эканамічная — заўсёды мае асабісты характар. У любым грамадстве кіруе невялікая колькасць людзей. Адной з прычын, што падахвочваюць (свядома ці падсвядома) патрабаваць аб’яднання уласнасці, ёсць надзея, што змена эканамічнага ладу прывядзе да змены структуры кіравання грамадствам. Але, падкрэсліваў Конт, багатыя заўсёды будуць мець столькі магутнасці, колькі неабходна для таго, каб захоўваць вызначальны ўплыў у грамадстве. Аднак уладальнікі не павінны дапускаць бязмежжа. Прыватная ўласнасць непазбежная, неабходная і карысная, але яна мажлівая толькі тады, калі ўспрымаецца не як права на злоўжыванне, а як ажыццяўленне калектыўнай функцыі выбраннікаў лёсу ці тых, хто, дзякуючы сваім здольнасцям дасягнуў эканамічнага росквіту. Такім чынам, Конт займае сярэднюю пазіцыю паміж сацыялізмам і лібералізмам. Ён не вымагае сацыялізацыі сродкаў вытворчасці, але і не ідэалізуе яе, уласнасць для яго — гэта, хутчэй, магчымасць выканання грамадскіх функцый.

У гэтым аспекце важна адзначыць, што для Конта сацыяльная іерархія мае другараднае значэнне. Ён падкрэсліваў, што жыццё чалавека не вызначаецца яго месцам у эканамічнай або сацыяльнай іерархіі. Акрамя мірскага парадку, дзе пануе закон магутнасці, існуе духоўны парадак, парадак маральных каштоўнасцяў. Пралетарый, які знаходзіцца на нізе свецкай іерархіі, можа займаць у духоўнай іерархіі вышэйшае становішча, калі яго маральныя якасці, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя калектыву вышэй, чым падобныя якасці тых, хто знаходзіцца над ім у сацыяльнай іерархіі. Духоўны парадак не ёсць трансцэндэнтны парадак, якім ён уяўляецца ў хрысціянскай рэлігіі. Гэта не парадак вечнага жыцця. Гэта парадак тут — на Зямлі, які замяняе свецкую іерархію сілы і багацця духоўным парадкам маральных якасцяў. Кожны, на думку мысляра, павінен ставіць сабе за найвышэйшую мэту — стаць першым у іерархіі маральнасці. З гэтага выцякаюць дзве галоўныя асновы грамадства. Парадак і прагрэс — вось дзве катэгорыі, якія з'яўляюцца галоўнымі тэмамі сацыяльнай філасофіі Конта. Парадак як стабільнасць грамадства і прагрэс як мірны і паступовы працэс удасканалення і развіцця грамадства. А паколькі развіццё чалавечага духу ёсць аснова і прычына развіцця грамадства, то менавіта маральныя якасці з'яўляюцца вызначальнымі фактарамі грамадскага прагрэсу. Ён пісаў:

«Ідэі кіруюць светам і выклікаюць у ім ўзрушэнні. Увесь сацыяльны механізм абапіраецца ў канчатковым выніку на меркаванне людзей».

Узмацненне разумовай дзейнасці і зацвярджэнне маральных якасцяў — галоўныя фактары сацыяльнай эвалюцыі. Пазітывізм, уласна, і заключаецца ў арганізацыі грамадства на прынцыпах гармоніі і салідарнасці. З сцвярджэннем пазітывізму паўстане новая форма арганізацыі грамадства, якую ён называе сацыякратыяй, то ёсць такое грамадства, у якім усе яго часткі складуць адзінае гарманічнае цэлае і ў якім кожны індывід як складовая частка цэлага павінен выконваць сваю пэўную функцыю. Конт падкрэсліваў, што чалавек, узяты як асобная істота, — гэта абстракцыя, якая не мае мемає месца ў рэальным грамадскім жыцці. Разам з гэтым ён не адмаўляе існавання класаў у грамадстве, але не лічыць, што паміж класамі існуе антаганізм і паміж імі непазбежная барацьба. Наадварот, адзначаючы, што для любога грамадства характэрна наяўнасць агульнай мэты, Конт падкрэсліваў важнасць салідарнасці, выкананні кожным класам сваіх функцый у грамадстве. Яго ідэалам было дасягненне салідарнай дзейнасці дзвюх галоўных сіл у грамадстве: канцэнтраванай сілы багацця і рассеянай сілы мас, багатых патрыцыяў і масы пралетарыяту.

Міжнародныя адносіны і міжнароднае права ў тлумачэнні Конта

[правіць | правіць зыходнік]

Цікавымі і важнымі для далейшага развіцця былі погляды філосафа на міжнародныя адносіны і міжнароднае права. Ён пераканаўча адстойваў думку аб адзінстве чалавецтва і наяўнасць цесных сувязяў паміж народамі. «Ні адзін народ, — пісаў мысліцель, — не аддзелены рэальна ад іншых. Немагчыма існаваць ізалявана, не губляючы сваіх сапраўдных маральных, інтэлектуальных і нават фізічных якасцяў. Прагрэс заўсёды з'яўляецца развіццём ўсяго чалавецтва ў цэлым, а не асобнага ізаляванага народа».

Значэнне філасофіі Конта

[правіць | правіць зыходнік]

У цэлым пазітывізм Конта меў уплыў і значэнне для ўсяго грамадазнаўства і філасофіі і, у прыватнасці, яго філасофская сістэма адыграла прыкметную ролю ў развіцці палітычных і прававых вучэнняў ва другой палове XIX стагоддзя.

Каляндар Конта

[правіць | правіць зыходнік]

Конт прапаноўваў пазытывісцкі каляндар з 13 месяцаў па 28 дзён. У кожным месяцы 4 тыдні. Месяц пачынаецца з нядзелі і заканчваецца суботай. Адзін дзень у годзе не мае назвы і ўстаўляецца пасля суботы апошняга 13-га месяца перад Новым годам, як дадатковы дзень адпачынку. У высакосны год такі ж дзень ўстаўляецца пасля апошняй суботы 6-га месяца. Недахоп — пры дзяленні года на кварталы давялося б дзяліць і месяцы.

  • «Курс пазітыўнай філасофіі» (т. 1—6, 1830—1842)
  • «Сістэма пазітыўнай палітыкі, або Сацыялагічны трактат аб асновах рэлігіі чалавецтва» (т. 1—4, 1851—1854).

Зноскі

  1. а б Fletcher R., Barnes H. E. Auguste Comte // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741"></a>
  2. а б Auguste Comte // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q1165538"></a>
  3. а б Конт Огюст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737"></a><a href="?x=http://be.wikipedia.orghttps://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135"></a>
  4. http://sabix.revues.org/341