iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be.wikipedia.org/wiki/Ілан_Маск
Ілан Маск — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Ілан Маск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілан Маск
англ.: Elon Musk
Імя пры нараджэнні англ.: Elon Reeve Musk[3]
Род дзейнасці праграміст, інжынер, прадпрымальнік, інвестар, бізнесмен, палітык
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1971(1971-06-28)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне агнастыцызм
Бацька Errol Musk[d]
Маці Maye Musk[d]
Жонка Justine Musk[d], Talulah Riley[d] і Talulah Riley[d]
Дзеці Nevada Musk[d], Vivian Jenna Wilson[d], Griffin Musk[d], Damian Musk[d], Saxon Musk[d], Kai Musk[d], Exash Musk[d], Strider Musk[d], Azure Musk[d], Exa Musk[d] і Tau Musk[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2018)

Gold Medal of the Royal Aeronautical Society[d] (2012)

Асоба года па версіі часопіса «Time»[d] (2021)

Time 100[d] (2021)

Чалавек года паводле Financial Times[d] (2021)

медаль Джона Фрыца[d] (2021)

Time 100[d] (2018)

NSS Wernher Von Braun Memorial Award[d] (2009)

Great Immigrants Award[d] (2010)

Axel Springer Award[d] (2020)

Stephen Hawking Medal For Science Communication[d] (2019)

Edison Awards[d] (2014)

Heinlein Prize for Advances in Space Commercialization[d] (2011)

Living Legends of Aviation[d] (2010)

Order of Defence Merit

Member of the National Academy of Engineering[d] (2022)

honorary doctor of the Yale University[d] (2015)

ганаровы доктар[d]

honoris causa

Rusty Razor Award[d] (2024)

Аўтограф Выява аўтографа
Сайт Афіцыйны сайт Ілана Маска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілан Рыў Маск (англ.: Elon Reeve Musk; нар. 28 чэрвеня 1971(1971-06-28)[1][2][…], Прэторыя, ПАР) — канадска-амерыканскі інжынер, прадпрымальнік, вынаходнік і інвестар; міліярдэр.

Бацька — інжынер-будаўнік Эрал Маск, маці — мадэль Мэй Маск. Яго бацькі развяліся, калі Ілану было каля 10 гадоў.

Ілан з дзяцінства захапляўся праграмаваннем. У 12-гадовым узросце распрацаваў відэагульню пад назвай Blastar, якую прадаў камп’ютарнаму часопісу за 500 долараў.

У 1989 годзе атрымаў канадскі пашпарт (яго маці была родам з Канады), з’ехаў з ПАР і паступіў у Каралеўскі ўніверсітэт у Кінгстане (Антарыа).

У 1992 годзе ён перавёўся ў Пенсільванскі ўніверсітэт (Філадэльфія, ЗША), дзе праз пяць гадоў атрымаў ступень бакалаўра фізікі і эканомікі. Затым вырашыў працягнуць адукацыю ў аспірантуры пры Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі, але пакінуў яе праз два дні пасля паступлення.

Разам з братам заснаваў кампанію Zip2, якая распрацоўвала электронныя карты і бізнес-даведнікі для сродкаў масавай інфармацыі. У прыватнасці, кліентамі Zip2 былі The New York Times і Chicago Tribune. У 1999 годзе Zip2 была набытая Compaq Computer Corporation за 307 мільёнаў долараў гатоўкай і 34 мільёны каштоўнымі паперамі. Zip2 стала часткай пошукавай сістэмы AltaVista, якую Compaq набыла раней.

У 1999 годзе на грошы, атрыманыя ад продажу Zip2, Ілан і Кімбал Маск заснавалі кампанію X.com, якая прадастаўляла фінансавыя паслугі і ажыццяўляла плацяжы ў інтэрнэце. Зліццё X.com з кампаніяй Confinity прывяло ў выніку да стварэння сістэмы плацяжоў PayPal, якая ў 2002 годзе была набыта eBay за 1,5 мільярда долараў. Маск як найбуйнейшы акцыянер атрымаў 165 мільёнаў долараў.

У 2002 годзе Ілан Маск стаў грамадзянінам ЗША. У гэтым жа годзе ён заснаваў Space Exploration Technologies (SpaceX) — кампанію, якая дэкларавала сваёй мэтай зрабіць асваенне космасу больш даступным. Застаючыся саўладальнікам SpaceX, Маск займае ў кампаніі пасады генеральнага дырэктара і галоўнага інжынера.

У 2003 годзе прадпрымальнік стаў адным з асноўных інвестараў Tesla Motors, пазней пераназванай у Tesla — кампаніі па вытворчасці электрамабіляў. Як сузаснавальнік і генеральны дырэктар Tesla, Ілан Маск кіруе праектаваннем і вытворчасцю электрамабіляў, акумулятарных батарэй і прадуктаў для сонечнай энергіі.

Ілан Маск — сустаршыня некамерцыйнай арганізацыі OpenAI. Даследчая кампанія была запушчана ў канцы 2015 года з заяўленай місіяй па развіццю лічбавага інтэлекту на карысць чалавецтва.

Ён таксама генеральны дырэктар кампаніі Neuralink, якая распрацоўвае тэхналогію, што дазваляе звязаць цела чалавека з камп’ютарам.

Ілан Маск заснаваў і кампанію The Boring Company, якая займаецца стварэннем транспартнай сістэмы на аснове спецыяльных тунэляў для больш хуткага перамяшчэння аўтамабіляў і грузаў. У 2013 годзе Маск апублікаваў праект звышхуткаснага пасажырскага цягніка, які рухаецца ў тунэлі з разраджаным паветрам, названага Hyperloop.

У 2016—2017 гадах Ілан Маск быў членам форуму па стратэгіі і палітыцы пры прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе, — кансультацыйнага эканамічнага органа, які складаецца з 18 прадпрымальнікаў. Пакінуў форум з-за рашэння Трампа, каб ЗША выйшлі з Парыжскага пагаднення па клімаце[7].

25 красавіка 2022 Ілан Маск купіў за 44 мільярды даляраў сацыяльную сетку Twitter[8].

Капітал Маска ў лістападзе 2024 года — 290 млрд долараў, ён самы багаты чалавек у свеце[9]