iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Gazeta_Wyborcza
Gazeta Wyborcza — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Gazeta Wyborcza

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gazeta Wyborcza
Тып штодзёньнік
Фармат А3
Уладальнік Agora SA[d]
Выдавец Agora SA
Краіна
Галоўны рэдактар Адам Міхнік
Заснаваная 1989
Палітыка грамадзка-палітычная
Мова польская
Штаб-кватэра Варшава
Пэрыядычнасьць 1 содні
Наклад 458 832 (8/2009)
ISSN 0860-908X
Афіцыйны сайт Gazeta Wyborcza
Gazeta Wyborcza у Вікісховішчы

Gazeta Wyborcza (афіцыйны скарот GW) — агульнапольскі грамадзка-палітычны штодзёньнік, выдаецца ў Варшаве ад 8 траўня 1989 году. Выдавец мэдыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.

Мае свайго журналіста ў Беларусі. Апісвае й камэнтуе беларускія падзеі.

Газэта паўстала згодна з пастановай круглага стала як выданьне, што будзе прадстаўляць «Салідарнасьць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданьне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[2]. Першы 8-старонкавы нумар зьявіўся 8 траўня 1989 году накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасьць зь іх раней былі зьвязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».

У 90-х гадах XX стагодзьдзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а сьвяточныя выданьні — да 1 мільёну[3]. Напрыканцы 2008 году сярэдні продаж газэты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасьля штодзёньніка «Fakt»[4].

Ад часу заснаваньня газэты ейным галоўным рэдактарам зьяўляецца Адам Міхнік.

Штодзённыя мясцовыя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рэдакцыя ў Лодзі
Сядзіба рэдакцыі ўроцлаўскага выданьня
Сядзіба рэдакцыі познанскага выданьня
  • Беластоцкае выданьне («Gazeta w Białymstoku») — Беласток
  • Бельскае выданьне — Бельска-Бяла
  • Быдгаскае выданьне («Gazeta w Bydgoszczy») — Быдгашч
  • Чэнстахоўскае выданьне («Gazeta w Częstochowie») — Чэнстахова
  • Гораўскае выданьне — Гораў Велікапольскі
  • Катавіцкае выданьне («Gazeta w Katowicach») — Катавіцы
  • Кельцкае выданьне — Кельцы
  • Кракаўскае выданьне («Gazeta w Krakowie») — Кракаў
  • Люблінскае выданьне («Gazeta w Lublinie») — Люблін
  • Лодзькае выданьне («Gazeta Łódzka») — Лодзь
  • Ольштынскае выданьне («Gazeta Warmii i Mazur») — Ольштын
  • Апольскае выданьне («Gazeta w Opolu») — Аполе
  • Плоцкае выданьне (раней мазавецкае — «Gazeta na Mazowszu») — Плоцк
  • Познанскае выданьне («Gazeta Wielkopolska») — Познань
  • Радамскае выданьне («Gazeta w Radomiu») — Радам
  • Жэшаўскае выданьне («Gazeta w Rzeszowie») — Жэшаў
  • Шчэцінскае выданьне («Gazeta na Pomorzu») — Шчэцін
  • Торунскае выданьне — Торунь
  • Выданьне Труймяста («Gazeta Morska») — Гданьск, Гдыня, Сопат
  • Варшаўскае выданьне («Gazeta Stołeczna») — Варшава
  • Уроцлаўскае выданьне («Gazeta Dolnośląska») — Уроцлаў
  • Зялёнагурскае выданьне («Gazeta Zachodnia») — Зялёна Гура

Штодзённыя тэматычныя дадаткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • панядзелак: Gazeta Praca, Gazeta Sport, Ludzie i Pieniądze
  • аўторак: Gazeta Komunikaty, Gazeta Komputer (толькі ў сталічным выданьні)
  • серада: Gazeta Dom, Gazeta Nieruchomości (у 13 мясцовых выданьнях)
  • чацьвер: Duży Format (з сакавіка 1993, напачатку як Magazyn)
  • пятніца: Gazeta Telewizyjna, Gazeta Co Jest Grane, Teatry (толькі ў сталічным выданьні), Supermarket (толькі ў выданьнях: лодзі і труймяста), Wieża Ciśnień (толькі ў ўроцлаўскім выданьні), Komiksowo (выдавалася да 2004 г.)
  • субота: Gazeta Turystyka, Gazeta Wysokie Obcasy (тэматыка зьвязаная з кабетамі, з 3 красавіка 1999), Gazeta Książki (раз у месяц ў сталічным выданьні), Zdrowie i Uroda (раз на месяц)

Акрамя таго, газэта выдае таксама тэматычныя сэрыі, кнігі, плыты і г. д. З газэтаю зьвязана Biblioteka Gazety Wyborczej.

Сусьветнае сеціва

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З сакавіка 1995 году GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраваньне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сэрвіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваньнем газэты. Зь лютага 2009 году галоўным рэдактарам Wyborcza.pl зьяўлаецца Эдвард Кжэмень[5].

  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0860-908X
  2. ^ Newsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę(недаступная спасылка)
  3. ^ [1] Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych
  4. ^ [2](недаступная спасылка) // Teleskop Online, сьнежань 2008
  5. ^ Edward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl