iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/CP/M
CP/M — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

CP/M

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
CP/M

Здымак экрану CPM-86
Распрацоўнік
Digital Research, Inc., Гэры Кілдал
Выпускі
Сямейства АС CP/M
Першы выпуск 1974
Апошні стабільны рэліз [+/−]
Мовы ангельская
Мовы праграмаваньня PL/M
Плятформы Intel 8080, Intel 8085, Zilog Z80, Zilog Z8000, Intel 8086, Motorola 68000
Тып ядра маналітнае
Стандартны інтэрфэйс Камандны інтэрпрэтатар (CCP.COM)
Ліцэнзія раней прапрыетарная, цяпер BSD
Вэб-сайт https://www.digitalresearch.biz/CPM.HTM
Бягучы стан
гістарычная

CP/M[1] (ад Control Program/Monitor[2], пазьней Control Program for Microcomputers[3][4][5]) — апэрацыйная сыстэма для мікракампутараў на працэсары Intel 8080/85. CP/M напісана на мове PL/M Гэры Кілдалам (Gary Kildall, Digital Research, Inc.) ў 1974 року.

Напачатку сыстэма працавала выключна на 8-бітавых працэсарах і падтрымлівала ня больш за 64 кілябайты RAM. Пазьнейшыя вэрсіі CP/M былі партаваныя на 16-бітавыя працэсары.