iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Air_Serbia
Air Serbia — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Air Serbia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Air Serbia
Заснаваная1927
Выкарыстоўваныя базыАэрапорт імя Ніколы Тэслы
ВузлыБялград
Бонусная праграмаEtihad Guest
Альянсняма
Колькасьць самалётаў21
Прызначэньні63[1]
Старэйшая кампаніяСэрбія
Штаб-кватэраБялград, Сэрбія
Ключавыя постаціДанэ Кондзіч (ґенэральны дырэктар)
СайтAir Serbia
Самалёт Air Serbia
Самалёт JAT Airways

Air Serbia (на сэрбскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сэрбіі, знаходзіцца ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 году Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.

Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гадох была адной з найбуйнейшых авіякампаній Эўропы. Аднак сытуацыя пагоршылася, калі напачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненьне міжнародных рэйсаў. Падчас бамбардаваньня Югаславіі ў 1999 годзе сіламі НАТА 9 авіяляйнэраў кампаніі былі эвакуяваныя ў Румынію[2]. Сёньня JAT ізноў зьдзяйсьняе рэйсы ў гарады Эўропы і падтрымлівае партнэрства зь некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.

У 2006 годзе сэрбскія СМІ паведамлялі пра заплянаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Мэтай гэтага называлася заснаваньне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра пляны Air India выкарыстоўваць Бялградзкі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амэрыку. У жніўні 2007 году стала вядома пра прыватызацыю кампаніі, пасьля таго як годам раней яна ўпершыню ізноў стала прыбытковай. Цікавасьць да куплі кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.

JAT Airways зьяўляецца галоўнай авіякампаніяй Сэрбіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.

1 жніўня 2013 году JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве. Паводле гэтага пагадненьня 49% акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сэрбскі ўрад захоўвае 51% акцый JAT Airways. Паводле гэтага ж пагадненьня JAT з кастрычніка 2013 году павінна пачацца дзейнасьць пад брэндам Air Serbia па-сэрбску: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 году брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць, і авіякампанія стала працаваць пад брэндам Air Serbia.

Міжнародныя рэйсы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

JAT Airways зьдзяйсьняе палёты зь Бялграду ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхэн, Бэрлін, Лёндан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя эўрапейскія гарады. Максымальная адлегласьць рэйсаў, якія зьдзяйсьняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км (Сараева)[a].

Аэрапорт Краіна Адлегласьць, км Самалёт Заўвагі
Абу-Дабі ААЭ 4074 Boeing 737—300 да 4 лютага 2010
Дубай ААЭ Boeing 737—300 і Boeing 737—700 з 9 лютага 2010
Ларнака Кіпр 1780 Boeing 737—300
Стамбул Турцыя 926 Boeing 737—300 і Boeing 737—400
Тэль-Авіў Ізраіль 2090 Boeing 737—300
Аэрапорт Краіна Адлегласьць, км Самалёт Заўвагі
Манасьцір Туніс 1400 Boeing 737—300
Трыпалі Лібія 1820 Boeing 737—300
Туніс Туніс Boeing 737—300 сэзонны
Аэрапорт Краіна Адлегласьць, км
Амстэрдам Нідэрлянды 1581
Атэны Грэцыя 1044
Бэрлін Нямеччына 1126
Брусэль Бэльгія 1513
Валета Мальта 1466
Варшава Польшча 967
Вена Аўстрыя 597
Гамбург Нямеччына 1380
Гановэр Нямеччына 1320
Гётэборг Швэцыя 1710
Дусэльдорф Нямеччына 1348
Капэнгаген Данія 1462
Лёндан Вялікабрытанія 1840
Любляна Славенія 510
Масква Расея 1950
Мілян Італія 1020
Мюнхэн Нямеччына 900
Падгорыца Чарнагорыя 360
Парыж Францыя 1542
Прага Чэхія 858
Рым Італія 833
Салёнікі Грэцыя 658
Сараева Босьнія і Герцагавіна 278
Скоп’е Паўночная Македонія 468
Стакгольм Швэцыя 1823
Трыест Італія 641
Франкфурт-на-Майне Нямеччына 1175
Ціват Чарнагорыя 400
Цюрых Швайцарыя 1028
Штутгарт Нямеччына 1094

У табліцы прыведзены сьпіс былых маршрутаў, калі-небудзь зьдзейсьненых самалётамі кампаніі Jat:

Краіна Гарады
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Абу Дабі
Альбанія Тырана
Альжыр Альжыр
Аўстралія Брысбэйн, Мэльбурн, Пэрт, Сыднэй
Аўстрыя Грац, Клягенфурт, Лінц
Баўгарыя Сафія
Беларусь Мінск (нацыянальны аэрапорт)
Босьнія і Герцагавіна Баня-Лука, Мостар
Бразылія Рыё-дэ-Жанэйра
Вугоршчына Будапэшт
Вялікабрытанія Бірмінггэм, Глазга, Манчэстэр
Гішпанія Барсэлёна, Мадрыд
ЗША Вашынгтон, Дэтройт, Кліўлэнд, Лос-Анджэлес, Сіетл, Нью-Ёрк, Г’юстан, Чыкага
Інданэзія Джакарта
Індыя Калькута, Мумбаі
Ірак Багдад
Іран Тэгеран
Італія Вэнэцыя, Турын
Канада Ванкувэр, Манрэаль, Таронта
Кенія Найробі
Кітай Пэкін, Ганконг
Кувэйт эль-Кувэйт
Лібан Бэйрут
Паўночная Македонія Бітала
Малайзія Куала-Лумпур
Мэксыка Мэхіка
Нарвэгія Осьлё
Новая Зэляндыя Оклэнд
Нямеччына Мюнхэн, Гамбург, Гановэр
Пакістан Карачы
ПАР Яганэсбург
Партугалія Лісабон
Паўднёвая Карэя Сэул
Польшча Варшава
Расея Санкт-Пецярбург, Сочы
Румынія Бухарэст, Тымішаара
Славаччына Браціслава
Славенія Марыбор
Сынгапур Сынгапур
Сырыя Дамаск
Сэрбія Ніш, Нові Сад, Прышціна, Трстэнік, Ужыцэ
Тайлянд Бангкок
Турэччына Анкара
Украіна Кіеў
Фінляндыя Хэльсынкі
Францыя Мюлюз, Ліён
Харватыя Борава, Дуброўнік, Загрэб, Задар, Осіек, Рыека, Спліт
Чарнагорыя Бар, Бэранэ, Жабляк, Хэрцэг-Нові
Чэхія Брно, Прага
Швайцарыя Жэнэва, Санкт-Гален
Эгіпет Каір
Японія Токіё
Ярданія Аман

Самалёты ў эксплюатацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сьнежань 2016 году авіяпарк Air Serbia складаўся з[3]:

Мапа месца крушэньня 26 студзеня 1972 году

У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзьве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і чальцоў экіпажа:

  1. ^ тут і далей у табліцах зьвесткі па адлегласьці паводле часопісу Jat Airwais New Review.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]