23 верасьня
Выгляд
← верасень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 год Усе дні |
23 ве́расьня — 267-ы дзень году (266-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 100 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1459 — бітва ля Блёр Хіф у часе ангельскай Вайны Пунсовай і Белай ружаў
- 1492 — Ян I Ольбрахт каранаваны на польскага караля
- 1608 — атрады Яна Пятра Сапегі і Аляксандра Лісоўскага (лісоўчыкі) пачалі аблогу Тройца-Сергіевага манастыру
- 1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войску Рэчы Паспалітай
- 1669 — імпэратар Леапольд I Габсбург заснаваў унівэрсытэт у Загрэбе
- 1771 — параза войска Вялікага Княства на чале зь вялікім гетманам Міхалам Казімерам Агінскім ад расейскіх войскаў пад кіраваньнем Аляксандра Суворава ў бітве пад Сталовічамі
- 1803 — бітва пад Асае між Брытанскай Ост-Індзкай кампаніяй і імпэрыяй маратхаў у часе Другой ангельска-маратханскай вайны
- 1821 — 30 000 туркаў і ўсё цывільнае жыдоўскае насельніцтва зьнішчанае пасьля захопу грэкамі Трыпаліцы
- 1831 — у плоцкай ратушы адбылася апошняя сэсія Сойму Царства Польскага
- 1846 — адкрытая плянэта Нэптун
- 1857 — падчас шторму ў Фінскім заліве перакуліўся і затануў расейскі баявы карабель «Ляфорт» з 826 людзямі на борце
- 1868 — Пуэрта-Рыка абвясьціла незалежнасьць
- 1889 — Фусахіра Ямаучы заснаваў «Nintendo Koppai» для вытворчасьці і продажу гульнявых картаў «Ханафуда»
- 1908 — у Канадзе заснаваны Альбэрцкі ўнівэрсытэт
- 1913 — францускі пілёт Ралян Гарос упершыню перасёк на самалёце Міжземнае мора
- 1916 — у Вільні скончыліся першыя беларускія настаўніцкія курсы
- 1923 — пачатак Верасьнёўскага паўстаньня ў Баўгарыі
- 1930 — Ёган Астэрмаер запатэнтаваў фотабліскаўку
- 1932 — створанае Каралеўства Саудаўская Арабія
- 1938 — у Чэхаславаччыне абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя
- 1939 — бітва пад Краснабродам паміж польскімі і нямецкімі войскамі
- 1939 — на Сусьветным кірмашы ў Нью-Ёрку закладзеная капсула часу, якую трэба адчыніць у 6939 годзе. У капсулу ўклалі жаночы капялюш, мужчынскую курыльную трубку і 1100 мікрафільмаў
- 1941 — у Асьвенціме праведзеныя першыя экзэкуцыі ў газавых камэрах
- 1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Летуве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду
- 1943 — абвешчаная марыянэткавая дзяржава Рэспубліка Сала пад кантролем Вэрмахту
- 1943 — Чырвоная армія заняла Палтаву
- 1972 — філіпінскі прэзыдэнт Фэрдынанд Маркас увёў у краіне ваеннае становішча
- 1973 — Хуан-Дамінга Пэрон вярнуўся да ўлады ў Аргентыне
- 1983 — Сэнт Кітс і Нэвіс стаў чальцом ААН
- 1985 — у Парыжы адчынены музэй Паблё Пікаса
- 1986 — амэрыканскі навукоўца-астрафізык Чарльз Хайдэр распачаў сваю галадоўку ля Белага дому
- 1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане
- 1998 — Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, якая абавязала ўрад Югаславіі прыпыніць баявыя дзеяньні ў Косаве
- 2002 — выйшла першая вэрсія вэб-браўзэру Mozilla Firefox («Phoenix 0.1»)
- 2002 — у Бэльгіі легалізаваная эўтаназія
- 2008 — страляніна ў школе фінскага места Каўхаёкі, забітыя 10 чалавек, пасьля чаго нападнік застрэліўся
- 2008 — падпісаная дэклярацыя пра супрацоўніцтва між сакратарыятамі НАТО і ААН
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 480 да н. э. — Эўрыпід, грэцкі драматург
- 63 да н. э. — Гай Юліюс Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар
- 1161 — імпэратар Японіі Такакура
- 1215 — Хубілай, вялікі хан Мангольскай імпэрыі
- 1771 — імпэратар Японіі Какаку
- 1791 — Ёган Франц Энке, нямецкі астраном
- 1819 — Гіпаліт Фізо, францускі фізык
- 1839 — П'ер-Анры Дар'е, францускі місіянэр, мучанік, каталіцкі сьвяты
- 1853 — Фрыц фон Белоў, прускі генэрал у Першай сусьветнай вайне
- 1861 — Робэрт Бош, нямецкі прадпрымальнік, інжынэр, вынаходнік
- 1864 — Драга Абрэнавіч, каралева Сэрбіі
- 1869 — Мэры Мэлан (тыфозная Мэры), першая пераносьніца сыпнога тыфу
- 1873 — Саламея Крушальніцкая, украінская опэрная сьпявачка (сапрана)
- 1876 — Машэ Цьві Сэгал, ізраільскі лінгвіст, талмудыст, ляўрэат Прэміі Ізраілю
- 1880 — Джон Бойд Ор, шатляндзкі лекар, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1890 — Фрыдрых Паўлюс, нямецкі генэрал-фэльдмаршал
- 1895 — Мірон Мяржанаў, савецкі архітэктар
- 1901 — Яраслаў Сэйфэрт, чэскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984 году
- 1903 — Аляксандар Іўчанка, украінскі канструктар авіярухавікоў, акадэмік АН УССР, Герой Сацыялістычнай Працы
- 1907 — Дамінік Ары, француская пісьменьніца-раманістка
- 1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, сакратар Камуністычнай партыі Беларусі
- 1910 — Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік
- 1914 — Сяргей Астраханцаў, Герой Савецкага Саюзу
- 1915 — Кліфард Шал, амэрыканскі фізык, Нобэлеўскі ляўрэат
- 1916:
- Альда Мора, італьянскі палітык
- Ганна Цімафеева-Ягорава, савецкая лётчыца-штурмавіца, Герой Савецкага Саюзу
- 1918 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург
- 1920 — Аляксандар Аруцюнян, армянскі і савецкі кампазытар, піяніст
- 1924 — Артур Вольскі, беларускі пісьменьнік
- 1929 — Міраслаў Масакоўскі, польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг
- 1930 — Рэй Чарлз, амэрыканскі музыка і сьпявак
- 1936:
- Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзяяч
- Валентын Паніагўа, пэруанскі палітычны дзяяч
- Тарэк Сухеймат, ярданскі мэдык, нэфроляг
- Эдвард Радзінскі, савецкі і расейскі драматург, тэлевядоўца
- 1938 — Ромі Шнайдэр, аўстрыйская акторка
- 1939 — Рой Б’юкенэн, амэрыканскі гітарыст
- 1941 — Наванэтэм Пілэй, паўднёваамэрыканская правааабаронца, вярхоўная камісарка ААН па правох чалавека
- 1943 — Хуліё Іглесіяс, гішпанскі сьпявак
- 1949:
- Аляксандар Кашкевіч, каталіцкі біскуп Горадні
- Брус Спрынгстын, амэрыканскі сьпявак
- 1955 — Паала Росі, італійскі футбаліст
- 1960 — Міхал Тамашак, польскі фрацішканін, місіянэр, мучанік, Боскі слуга
- 1985 — Лукаш Кашпар, чэскі хакеіст
- 1988 — Хуан Марцін дэль Потра, аргентынскі тэнісыст
- 1989 — Дэні Дэнелс, амэрыканская порнаакторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 78 — Лін, другі Папа рымскі пасьля апостала Пятра
- 1193 — Рабэр дэ Сабле, вялікі магістар ордэну тампліераў
- 1241 — Сноры Стурлусан, ісьляндзкі гісторык, паэт, палітычны дзяяч
- 1659 — Багуслаў Ляшчынскі, падскарбі вялікі каронны, падканцлер каронны
- 1714 — Ільля Капіевіч, беларускі асьветнік, друкар, пісьменьнік
- 1738 — Герман Бургавэ, галяндзкі гуманіст, лекар
- 1835 — Вінчэнца Бэліні, італьянскі опэрны кампазытар
- 1851 — Эмілі Гамлен, канадзкая каталіцкая манашка, заснавальніца ордэну «Сёстры Провіду»
- 1870 — Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік
- 1873 — Жан Шакарнак, францускі астраном
- 1877 — Урбэн Левэр’е, францускі матэматык
- 1882 — Фрыдрых Вёлер, нямецкі хімік
- 1889 — Уілкі Колінз, ангельскі пісьменьнік
- 1896 — Івар Осэн, нарвэскі лінгвіст, паэт; стварыў сучасную нарвэскую мову (нюношк)
- 1902 — Францішак Салезы Левенталь, польскі выдавец
- 1908 — Ядзьвіга Лушчэўская, польская паэтка і навэлістка
- 1922 — Леў Чугаеў, расейскі хімік
- 1929 — Рыхард Адольф Зігмондзі, нямецкі хімік, Нобэлеўскі ляўрэат аўстрыйскага паходжаньня
- 1935 — Леанард Заяц, беларускі палітык
- 1939 — Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі псыхіятр, бацька псыхааналізу
- 1941 — Ціхан Бумажкоў, герой вайны, стварыў партызанскі атрад на Палесьсі
- 1968 — Франчэска Фарджонэ, італійскі каталіцкі сьвяты
- 1973 — Паблё Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1971 году
- 1987 — Боб Фос, амэрыканскі рэжысэр і актор
- 1994 — Робэрт Блох, амэрыканскі пісьменьнік
- 2004 — Раджа Рамана, індыйскі ядравы фізык
- 2006 — Эта Бэйкер, амэрыканская блюз-гітарыстка, сьпявачка
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кыргыстан — дзень дзяржаўнай мовы
- Летува — дзень памяці ахвяраў генацыду
- Саудаўская Арабія — сьвята аб’яднаньня каралеўства
- Японія — Шубун-но-хі — сьвята восеньскага раўнадзенства