.eu
Выгляд
.eu | |
Уведзены | 2005 |
---|---|
Тып дамэну | нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
Статус | дзейны |
Рэгістратар | EURid |
Арганізатар | Эўрапейская камісія |
Прызначэньне | усё, што зьвязана з Эўрапейскім Зьвязам |
Выкарыстаньне | на ліпень 2006 году больш за 2 мільёны імёнаў |
Абмежаваньні рэгістрацыі | заяўнікі павінны быць рэзыдэнтамі краін ЕЗ; першы час рэгістрацыя будзе дазволеная толькі ўладальнікам гандлёвых марак і некаторым іншым абмежаваным катэгорыям асобаў |
Структура | дамэнныя імёны другога ўзроўню, за выключэньнем зарэзэрваваных Камісіяй і дзяржавамі-чальцамі, а таксама супярэчлівыя публічнаму парадку і маральнасьці |
Дакумэнты | Рэглямэнт Камісіі 874/2004, Рэглямэнт Эўрапейскага Парлямэнту і Рады 733/2002 |
Разьвязаньне спрэчак | спрэчкі рашаюцца падобна UDRP, створаны цэнтар ADR |
Вэб-старонка | EURid |
.eu — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Эўрапейскага Зьвязу.
Дамэн быў запушчаны 7 сьнежня 2005, рэгістрацыя для рэзыдэнтаў Эўразьвязу адкрытая 7 красавіка 2006, за першыя гадзіны было пададзена каля 300 тысячаў заявак.
На ліпень 2006 году ў зоне зарэгістраваныя больш за 2 мільёны дамэнаў, а таксама разгледжана больш за 100 спрэчак цэнтрам пазасудовага ўрэгуляваньня канфліктаў (ADR).