iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Эфэс_(горад)
Эфэс (горад) — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Эфэс (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 37°56′23″ пн. ш. 27°20′27″ у. д. / 37.93972° пн. ш. 27.34083° у. д. / 37.93972; 27.34083

Мапа гораду

Эфэ́с (па-лацінску: Ephesus, па-грэцку: Ἔφεσος, па-турэцку: Efes) — старажытны горад на заходнім узьбярэжжы Малой Азіі, пры ўпадзеньні ракі Каістар (суч. Малы Мэндэрэс), на поўдзень ад Сьмірны (суч. Ізьмір) (сучасная тэрыторыя Турэччыны). У цяперашні час археалягічная зона Эфэсу, памерам больш за дзесяць кілямэтраў, знаходзіцца ў навакольлі гораду Сэльчук, Турэччына. У музэі Сэльчука сабраны ўнікальныя знаходкі з Эфэскіх храмаў. У 2015 годзе Эфэс быў уключаны ў Сьпіс Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО[1].

Горад быў закладзены на беразе Эгейскага мора, тым самым, быў партовым горадам, і хутка разьвіваўся за кошт гандлю. Зьяўляўся важным цэнтрам старажытнай Арцавы і Іёніі. Пасьля мора адышло, апусьціўшыся на 57 мэтраў, што і стала прычынай хуткага заняпаду гораду. Сёньня разваліны Эфэсу знаходзяцца на адлегласьці прыблізна 6 км ад берага мора.

Сваёй славай Эфэс у вялікай ступені абавязаны мясцоваму культу ўсходняй багіні ўрадлівасьці, якая з часам атаясамліваецца з грэцкай багіняй Артэмідай. Пакланеньне багіні ідзе з спрадвечных часоў, але будаўніцтва прысьвечанага ёй храму, аднаго зь сямі цудаў сьвету, пачалося ў першай палове VI стагодзьдзя да н. э.

Насельніцтва гораду дасягала 200 тысячаў жыхароў, і Эфэс быў другім горадам у Рымскай імпэрыі паводле памеру і значэньня пасьля Рыму. Эфэс і ягоныя жыхары шматкрот згадваюцца ў Дзеях Сьвятых Апосталаў. Эфэская царква фігуруе ў Адкрыцьці Яна Багаслова як адна зь сямі цэркваў Апакаліпсісу. Гэтыя кнігі, а таксама Пасланьне да эфэсянаў апостала Паўла ўваходзяць у склад Новага Запавету.

У 1869 г. ангельскімі навукоўцамі былі праведзены першыя археалягічныя раскопкі заснаванага Лісімахам гораду на гары, у выніку якіх сьвету была адкрыта прыгажосьць антычнага гораду.

Рэшткі старажытнага Эфэсу схаваныя пад амаль непраходным балотам.

Бібліятэка Цэльса
Руіны храма Артэміды ў Эфэсе
Ніка

У Эфэсе захавалася мноства археалягічных помнікаў. Асабліва багаты горад помнікамі рымскай эпохі, сярод гарадоў усходняга Міжземнамор’я тут іх больш за ўсё. Далёка ня ўсё яшчэ раскапана, але тое што можна ўбачыць дае некаторае ўяўленьне пра былую пышнасьць гораду.

Базыліка пабудавана ў 6 ст. пры імпэратары Юстыніяне I там дзе меркавана знаходзілася грабніца апостала.

Толькі адна непрыкметная калёна ацалела ад храму Артэміды, аднаго зь сямі цудаў сьвету. Калёна была знойдзена падчас археалягічных раскопак, якія праводзіліся Брытанскім музэям у 1870-х гг. Нязначныя фрагмэнты фрызу і яшчэ некалькі невялікіх знаходак знаходзяцца часткова ў Брытанскім музэі, часткова ў археалягічным музэі Стамбулу.

Дом быў знойдзены ў 1892 годзе, дзякуючы раскопкам, ініцыяваным манахам П. Юнгам.

Бібліятэка Цэльса

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліятэка была пабудаваная ў час кіраўніцтва Адрыяна, паводле праекту архітэктара Тыбэрыя Юліюса Аквілы, які прысьвяціў яго свайму бацьку Тыбэрыю Юліюсу Цэльсу.

Жыхары і ўраджэнцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]