Шэйку Куятэ
Шэйку Куятэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 сьнежня 1989[1][2] (34 гады) | |
Рост | 189 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Нотынггэм Форэст | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008 2008—2014 2008—2009 2014—2018 2018—2022 2022— |
Брусэль Андэрлехт → Кортрэйк (арэнда) Ўэст Гэм Юнайтэд Крыстал Пэлас Нотынггэм Форэст |
10 (0) 153 (4) 26 (3) 129 (12) 129 (2) 33 (1) |
Зборныя | ||
2012— | Сэнэгал | 90 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Шэйку́ Куятэ́ (па-француску: Cheikhou Kouyaté; нарадзіўся 21 сьнежня 1989 году, Дакар, Сэнэгал) — сэнэгальскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Куятэ вядомы дзякуючы сваім фізычным дадзеным, а таксама хуткасьцю.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2006 годзе Шэйку пераехаў з Сэнэгалу ў Бэльгію, дзе далучыўся да клюбу «Брусэль».
Калі Куятэ споўнілася 19 гадоў, ён пакінуў «Брусэль» і падпісаў як вольны агент дамову зь іншым брусэльскім клюбам «Андэрлехтам»[4]. У новым клюбе гулец зь цягам часу прасунуўся да асноўнага складу каманды, зь якой неаднаразова станавіўся чэмпіёнам краіны.
Да заканчэньня кантракту ў 2014 годзе стала вядома пра цікавасьць да гульца з боку «Ўэст Гэму» і «Арсэналу», «Галатасараю» і ЦСКА[5]. Акрамя таго, паўабаронца адхіліў прапанову маскоўскага «Дынама».
18 чэрвеня 2014 году Куятэ падпісаў кантракт з «Ўэст Гэмам» на чатыры гады[6]. 16 жніўня Шэйку дэбютаваў за новы клюб у хатнім матчы супраць «Тотэнгэм Готспур», дзе госьці былі мацней зь лікам 1:0. Ягоны выступ было апісаны як «уражлівы». 28 сьнежня Куятэ забіў свой першы гол у складзе новай дружыны, але клюб трываў паразу ад «Арсэналу» зь лікам 2:1[7]. Ягоны другі гол у сэзоне прыпаў на 8 лютага 2015 году ў матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (1:1). Да сканчэньня сэзону футбаліст забіў яшчэ двойчы, а па выніках згуляў у 31 матчы з 38 магчымых матчаў. 9 жніўня 2015 году Куятэ забіў гол на 43-й хвіліне матчу супраць «Арсэналу», а клюб здабыў перамогу 2:0 на стадыёне Эмірэйтс. У сакавіку 2016 году Куятэ склаў новую пяцігадовую ўгоду зь лёнданцамі, дзякуючы чаму тэрмін ягонага знаходжаньня ў складзе «Ўэст Гэму Юнайтэд» падоўжыўся да 2021 году[8].
1 жніўня 2018 году гулец далучыўся да табару іншага лёнданскага клюбу «Крыстал Пэласу», склаўшы чатырохгадовую дамову. Сума дамовы не была выкрытыя, але, як мяркуецца, было выдаткавана 9,5 млн фунтаў стэрлінгаў[9]. Празь дзесяць дзён Куятэ дэбютаваў у пераможным матчы супраць «Фулгэму» (2:0) калі выйшаў на замену на 88-й хвіліне сустрэчы[10]. Свой першы гол за дружыну футбаліст здабыў толькі 26 сьнежня 2019 году ў матчы супраць свайго былога клюбу[11]. Па прыходзе Патрыка Віейра на пасаду галоўнага трэнэра ў 2021 годзе, Куятэ працягваў займаць пазыцыю ў паўабароне альбо ў абарончым фармаваньні 5-3-2, а ягоныя былыя партнэры ў паўабароне Лука Мілівоевіч і Джэймз Макартур былі вымушаныя крыху паспусціцца ў абарону[12].
13 жніўня 2022 году Куятэ умацаваў склад «Нотынггэм Форэсту», які за доўгі час павярнуўся ў найвышэйшы ангельскі дывізіён[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2010, 2012, 2013, 2014
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2010, 2012, 2013
Сэнэгал:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Cheikhou Kouyaté // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Cheikhou Kouyaté // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б https://www.google.com/search?q=Cheikhou+Kouyat%C3%A9&oq=Cheikhou+Kouyat%C3%A9&aqs=chrome..69i57j46i512j0i512j69i61j0i512l4.1948j0j7&client=ms-android-samsung-gj-rev1&sourceid=chrome-mobile&ie=UTF-8
- ^ «Cheikhou Kouyaté moet van de rechter naar Anderlecht». Nieuwsblad
- ^ «ЦСКА и «Арсенал» ведут переговоры о трансфере Куяте». Sports.ru
- ^ «Hammers complete Kouyate transfer». West Ham FC
- ^ «West Ham United 1–2 Arsenal». Jamaica Observer.
- ^ «Cheik’s in for five more years!». West Ham United F.C.
- ^ «Cheikhou Kouyate: Crystal Palace sign midfielder from West Ham». BBC Sport.
- ^ «Crystal Palace’s Schlupp, Zaha dazzle as Seri suffers debut loss with Fulham». Goal.
- ^ «Kouyate breaks Crystal Palace duck against former club West Ham United». Goal.
- ^ «Tuesday talking point: Kouyate 'pivotal' to Vieira’s tactical flexibility». BBC Sport.
- ^ «Cheikhou Kouyaté checks in». Nottingham Forest.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Андэрлехт»
- Статыстыка(недаступная спасылка) на Soccerbase
- Нарадзіліся 21 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Дакары
- Сэнэгальскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Сэнэгалу
- Футбалісты клюбу «Брусэль»
- Футбалісты клюбу «Андэрлехт» Брусэль
- Футбалісты клюбу «Кортрэйк»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Нотынггэм Форэст»