Цынк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Выгляд | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Цынк, Zn, 30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Пераходныя мэталы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | 12, 4, d | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Адносная атамная маса | 65,38 г·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Ar] 3d10 4s2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Фаза | Цьвёрдае цела | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 7,140 г·см−3 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. | 6,57 г·см−3 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 692,68 K, 419,53 °C, 787,15 °F | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 1180 K, 907 °C, 1665 °F | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 25,390 Дж·моль−1·K−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Структура крышталічнай краты | hexagonal close-packed | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Магнэтызм | дыямагнетык | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | 6,01·10-8Ω·м | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электрычны супор | (0 °C) 5,48·10-8Ω·м | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 118 Вт·м−1·K−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каэф. цеплавога расшырэньня | 30,2 мкм/(м·K) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хуткасьць гуку | 4210 м/с | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Модуль Юнга | 108 ГПа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Моаса | 2,5 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цьвёрдасьць Брынэля | 412 МПа | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ступені затляненьня | 1, 2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Электраадмоўнасьць | 1,65 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 906,4 кДж·моль−1 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2-я: 1733,3 кДж·моль−1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кавалентны радыюс | 125 пм | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар CAS | 7440-66-6 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Найбольш стабільныя ізатопы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асн. артыкул: ізатопы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цынк[1][2] (во́лава[3]; лац. zincum) — сінявата-белы мэтал.
Хімічны элемэнт II групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 30. Хімічны знак — Zn. Уваходзіць у якасьці мікраэлемэнта ў склад вузаў. Утрыманьне цынку ў зямной кары складае 0,0078% па масе (23-е месца). Вядома больш за 70 мінэралаў цынка. Найважнейшыя зь іх: сфалерыт (цынкавая падманка) — кубічная мадыфікацыя ZnS, яго сьветлая разнастайнасьць — клеяфан, чорная — марматыт; вюрцыт — гексаганальная мадыфікацыя ZnS; сьмітсаніт ZnCO3; каламін Zn4(OH)2Si2O7·H2O; цынкіт ZnO; вілеміт Zn2SiO4; франклініт ZnFe2O4. Мінэралы цынка звычайна асацыююцца зь мінэраламі Pb і Cu у полімэталічных рудах[4]. Са старажытнасьці цынкавыя руды выкарыстоўваліся для вырабу латуні (сумесь медзі з цынкам), але не ўсьведамлялася, што цынк зьяўляецца асобным элемэнтам. Латунь выкарыстоўвалася яшчэ 2500 гадоў таму, была шырока распаўсюджанай у Старажытным Рыме, дзе яе выкарыстоўвалі для вырабу манэтаў і дэкаратыўных вырабаў. Лічыцца, што цынк упершыню быў выдзелены ў 1400-я ў Індыі шляхам награваньня мінэрала ZnCO3. У 1746 годзе цынк быў незалежна выдзелены нямецкім навукоўцам Андрэасам Марграфам (Andreas Marggraf) шляхам награваньня мінэрала ZnCO3 з крэйдай. Сёньня асноўным шляхам атрыманьня цынку зьяўляецца электроліз воднага рашчыну сульфату цынка (ZnSO4). Слова "цынк" паходзіць ад нямецкага "zink", што значыць "цына". Чаму элемэнт быў так названы, невядома.
Прыродныя крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Найбуйнейшыя радовішчы цынкавых руд — у КНР, Аўстраліі, Пэру, Расеі, Бэльгіі, Швэцыі. Таксама цынк здабываецца ў Алясцы, Тэнэсі, Мізуры ды іншых штатах ЗША[5]. Адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў цынкавых руд зьяўляецца Канада. Кошт цынку ў студзені 2002 году складаў каля 90 даляраў ЗША за кг. Мэталічны цынк чысьцінёй 99,9999% каштуе каля 5 даляраў ЗША за грам.
Прымяненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыкладна траціна цынку выкарыстоўваецца для абароны сталі ад карозіі (цынкаваньня ці гальванізацыі). Выраб сплаваў (зь медзьдзю — латунь, з алюмінам, медзьдзю і магніем — тыпаграфскія сплавы), пакрыцьцё стартавых канструкцыяў для запуску ракет, мэдычныя і касмэтычныя прэпараты. Латунь, напэўна, самы вядомы сплаў цынка. Ён утрымлівае ад 55% да 95% медзі. Латунь шырока ўжываецца сёньня для вырабу музычных інструмантаў, мэтызаў і іншых вырабаў, якія павінны быць устойлівымі да карозіі. З цынку часам вырабляюць цьвікі. Мэталічны цынк таксама выкарыстоўваецца для вырабу батарэек і пакрыцьця даху. Ужываецца для вырабу грабніц (напрыклад, грабніцы Соф’і Слуцкай).
У харчаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сутачная патрэба дарослага чалавека ў цынку складае 0,2 міліграм/кіляграм масы цела, а падлетка — 0,3 мг на 1 кг масы цела. Нястачу ў харчаваньні дапамагаюць пераадолець пшанічныя крупы, буракі, цыбуля, зяленіва, мяса (ялавічына і птушка), курыныя яйкі[6].
Від ежы | Зьмяшчэньне цынку (мг/кг) |
---|---|
Вустрыцы | 270 |
Высеўкі, прарослае зерне пшаніцы |
130—202 |
Грыбы | 75—140 |
Рыба, ялавічная печань | 30—85 |
Пшанічная мука, сачавіцы, сушаныя дрожджы |
20—50 |
Таксама ў 100 грамах наступных відаў ежы зьмяшчалася наступная доля дзённай нормы цынку: гарбузовае насеньне — 69 %, кунжут — 63 %, какава — 45 %, кэш'ю — 37 % і белая фасоля — 22 %[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Васіль Вяршук, Часлаў Родзевіч, Аляксандар Круталевіч, Язэп Сушчынскі. 13. цинк — цынк // Слоўнік хэмічнае тэрмінолёгіі. — Менск: Інбелкульт, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ 5. цинк — цынк // Ваенны руска-беларускі слоўнік / рэд. Язэп Мацюкевіч, старш.кам. Кобленц. — Менск: Інстытут мовазнаўства, 1933. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Мікола Байкоў, Андрэй Бараноўскі. 4. цинк — волава // Практычны беларускі вайсковы слоўнік / старш.кам. П. Валасноў. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 1927. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
- ^ Федоров, П. И. Цинк // Химическая энциклопедия: В 5 т. / Гл. ред.: Зефиров Н. С.. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — Т. 5. — С. 377. — ISBN 5-85270-310-9
- ^ Periodic Table of Elements: Zinc — Zn (EnvironmentalChemistry.com) (анг.)
- ^ Вольга Цыбульская. Знаёмцеся — цынк // Краіна здароўя. — 3 ліпеня 2010. — № 31 (200). — С. 5.
- ^ Жанна Гаўрычэнкава. Як морапрадукты і гарэхі дапамагаюць не захварэць на каронавірус // Партал «Здаровыя людзі», 30 красавіка 2021 г. Праверана 10 жніўня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зборнік задач па курсе агульнай фізікі: Вучэб. дапам. / М. С. Цэдрык, А. С. Мікуліч, І. Ф. Савіцкая і інш.; Пад агул. рэд. М. С. Цэдрыка. — Мн.: Выш. шк., 1993. — 276 с. — 2100 ас. — ISBN 5-09-000627-X
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цынк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Zinc»the essentials (анг.) [WebElements Periodic Table]
- zinc (анг.) Wolfram|Alpha
- It's Elemental - The Element Zinc (анг.)
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |