iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Усходні_Тымор
Усходні Тымор — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Усходні Тымор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усходні Тымор
Repúblika Demokrátika Timor Lorosa'e
República Democrática de Timor-Leste
Сьцяг Усходняга Тымору Герб Усходняга Тымору
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unidade, Acção, Progresso»
Дзяржаўны гімн: «Pátria»
Месцазнаходжаньне Усходняга Тымору
Афіцыйная мова тэтум, партугальская
Сталіца Дылі
Найбуйнейшы горад Дылі
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Таўр Матан Руак
Руі Марыя дэ Араужу
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
159 месца ў сьвеце
14 874 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
155 месца ў сьвеце
1 134 000
76,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
210 месца ў сьвеце
$2,522 млрд
$2368
Валюта Даляр ЗША (USD)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі і Інданэзіі

28 лістапада 1975 году
Дамэн верхняга ўзроўню .tl
Тэлефонны код +670
Мапа Тымору-Лешці
Мапа Тымору-Лешці

Усходні Тымор, Тымор-Лешці, афіцыйная назва Дэмакратычная Рэспубліка Ўсходняга Тымору (тэтум: Repúblika Demokrátika Timor Lorosa’e, парт. República Democrática de Timor-Leste) — дзяржава ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якая займае ўсходнюю палову выспы Тымор.

Партугальцы былі першымі эўрапейцамі, прыбыўшымі на гэтую тэрыторыю ў 16 стагодзьдзі і заснаваўшымі некалькі паселішчаў на высьпе Тымор, у той час, як навакольныя астравы, пачынаючы зь Явы, былі калянізаваныя галяндцамі. Пасьля галяндцы заявілі аб сваіх прэтэнзіях і на Тымор. Сутыкненьні паміж галяндцамі і партугальцамі на Тыморы нарэшце прывялі да таго, што ў 1859 годзе яны падзялілі востраў, і яго ўсходняя частка стала звацца Партугальскім Тыморам. Інданэзія атрымала незалежнасьць у 1949 годзе.

Пасьля рэвалюцыі 25 красавіка 1974 году ў Партугаліі пачаўся працэс дэкалянізацыі партугальскіх уладаньняў, датычны і Тымору-Лешці. Утварылася некалькі палітычных партыяў, найбуйнейшыя зь якіх былі — Дэмакратычны хаўрус Тымору (ДХТ), які выступаў за захаваньне тэрыторыі ў складзе Партугаліі ў якасьці заморскай правінцыі, Народна-дэмакратычная асацыяцыя Тымору (НДАТ), што дамагалася далучэньня тэрыторыі да Інданэзіі, і самая буйная з палітычных партыяў краіны — Рэвалюцыйны фронт за незалежны Ўсходні Тымор (РФНУТ), які патрабаваў неадкладнай незалежнасьці. Утварылася яшчэ некалькі дробных партыяў. Перамовы паміж партугальскімі ўладамі і палітычнымі партыямі аб шляхах дэкалянізацыі тэрыторыі зайшлі ў тупік, а затым і спыніліся з-за ўзброенай канфрантацыі ў калёніі. У ноч на 11 жніўня 1975 году ДХТ пры падтрымцы мясцовай паліцыі зьдзейсьніў пераварот, былі арыштаваныя і пакараныя некаторыя зь лідэраў і актывістаў РФНУТ. РФНУТ, у сваю чаргу, абапіраючыся на тыморцаў-жаўнераў каляніяльных войскаў усталяваў кантроль над тэрыторыяй, а 28 лістапада 1975 году ў аднабаковым парадку абьвясьціў незалежнасьць дзяржавы пад назвай Партугальскі Тымор.

Але незалежнасьць пратрымалася ўсяго 9 дзён, бо 30 лістапада лідэры НДАТ, ДХТ і яшчэ дзьвюх дробных партыяў, якія знаходзіліся на Інданэзіяй частцы вострава Тымор, выдалі сумесную дэклярацыю аб далучэньні тэрыторыі да Інданэзіі. Раніцай 7 сьнежня 1975 году пачалося ўзброенае ўварваньне інданэзійскіх войскаў, у якім у розны час удзельнічала ад 20 да 40 тысяч жаўнераў. У выніку баявых дзеяньняў, голаду і эпідэміяў загінула каля адной траціны насельніцтва былой калёніі (больш за 200 тысяч чалавек), а 17 ліпеня 1976 году Тымор-Лешці быў уключаны ў склад Інданэзіі ў якасьці 27-й правінцыі. Сталі зьдзяйсьняцца меры па інданэзіянізацыі тэрыторыі, але супраціў, у тым ліку ўзброены, не спыняўся. Адбываліся дэманстрацыі тыморскіх студэнтаў і моладзі супраць новых уладаў.

У выніку масавых выступаў, а таксама пад ціскам сусьветнай грамадзкай думкі і пасьля спыненьня падтрымкі інданэзійскай акцыі ЗША новы прэзыдэнт Інданэзіі Хабібі быў змушаны абьвясьціць аб правядзеньні рэфэрэндуму па пытаньні самавызначэньня Тымор-Лешці. 30 жніўня 1999 году 78,5% насельніцтва правінцыі выказаліся за незалежнасьць, што прывяло да новага ўсплёску гвалту. Праінданэзійская міліцыя разьвязала тэрор, у выніку чаго зьявіліся дзясяткі тысяч уцекачоў. 12 верасьня 1999 году ў краіну былі ўведзеныя сілы ААН, пад абаронай якіх пачалося практычнае ажыцьцяўленьне мер па станаўленьні незалежнай дзяржавы. У ноч на 20 траўня 2002 году афіцыйна была абвешчаная незалежная дзяржава Дэмакратычная Рэспубліка Ўсходняга Тымору.

20 траўня 2006 году, ва ўгодкі незалежнасьці, нямалая частка войска Тымора-Лешці (593 жаўнеры з 1433) запатрабавала зьмякчэньня вайсковага статуту. Брыгадны генэрал Таўр Матан Руак звольніў бунтаўшчыкоў, апошнія пакінулі войска з зброяй у руках. Пачаўся ўсеагульны бунт, вайна ўсіх супраць усіх. Бунт супраць тытульнага племя — тэтум — стрымліваецца міратворцамі чатырох краін.

Горы пакрываюць вялікую частку выспы, самая высокая вяршыня — Татамаілаў (вышыня — 2963 мэтры). На ўзьбярэжжы клімат трапічны, але вышэй у гарах увечары цяжка абыйсьціся без паліто.

Да 1975 году Тымор-Лешці быў калёніяй Партугаліі і ўяўляў сабою найменш разьвітое валоданьне самай адсталай з каляніяльных дзяржаваў. Аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, якая вялася прымітыўнымі мэтадамі і не забясьпечвала харчовыя запатрабаваньні калёніі. Разьвівалася вытворчасьць экспартных культур — кавы, каўчука і копры. Каля 32% бюджэту ішло на ваенныя мэты — утрыманьне 7 тысяч жаўнераў каляніяльных войскаў, на адукацыю расходвалася 9%, на сацыяльнае забесьпячэньне — 4%.

Цяпер Тымор-Лешці самая жабрацкая краіна Азіі. Мясцовая эканоміка вырабляе прадукцыі ўсяго на 25 мільёнаў даляраў ЗША ў год, прычым у асноўным гэтая прадукцыя — кава. Сярэдні заробак тыморца 55 цэнтаў у дзень, прытым, што амаль палова насельніцтва працы зусім ня мае. Даляр ЗША — афіцыйная валюта. Адзіная надзея краіны, што апошнім часам у Тыморскім моры знойдзена некалькі радовішчаў нафты, яе запасы толькі на адным зь іх — Баю-Ундан ацэненыя ў 3 мільярды даляраў ЗША.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўная крыніца існаваньня — сельская гаспадарка. На высьпе вырошчваюць каву, рыс, кукурузу, салодкую бульба, сою, капусту, бананы, манга, ваніль. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць меней за 5% плошчы. Рыбалоўства — адзін з галоўных заняткаў тыморцаў.

Прамысловасьці, калі не лічыць перапрацоўку кавы, мылаварэньне, вытворчасьці хатняй тканіны і дрэваапрацоўкі, амаль няма.

Няпростая гісторыя і сучаснасьць краіны прычынілася да таго, што яна ляжыць удалечыні ад асноўных турыстычных маршрутаў, хоць патэнцыял у «трапічнай Партугаліі» па гэтай частцы вялічэзны. Найчысьцейшыя белыя пляжы, празрыстае мора, выдатныя гатэлі і рэстараны, дзе кошты зусім танныя, каляніяльная архітэктура, якую ня зьнішчылі два зь лішнім дзесяцігодзьдзі вайны. У краіне не хапае толькі міру.

Дабрацца да Тымору-Лешці магчыма альбо з аўстралійскага гораду Дарвіну, альбо з інданэзійскай выспы Балі. Толькі зь імі Тымор-Лешці злучаюць рэгулярныя авіярэйсы. Аэрапорт ёсьць толькі ў сталіцы Дылі. Дылі — галоўны порт краіны. З 3800 кілямэтраў дарог у краіне заасфальтаваныя толькі 428.

Самы буйны горад — сталіца Дылі, колькасьць жыхароў каля 50 000.

Тымор-Лешці — адна зь дзьвюх каталіцкіх краін у Азіі, у шэрагу зь Філіпінамі.

Рэлігійная структура насельніцтва: каталікі — 90%, мусульмане — 4%, пратэстанты — 3%, індуісты — 0,5%, а таксама будысты, анімісты (ацэнкі 1992 году).

Доля непісьменных каля 90%.

У краіне 4 асноўныя мясцовыя мовы. Афіцыйная галоўным чынам партугальская, другая афіцыйная мова — тэтум, зьяўляецца роднай для траціны жыхароў краіны, але размаўляюць на ёй прыкладна 60% насельніцтва, прадстаўленага 12 рознымі нацыянальнасьцямі і мовамі (мамбаі, кэмек, макасай, галёлі, такадэдэ і іншыя).