Уралёгія
Уралёгія (ад грэц. υρον — мача й грэц. λογος — вучэньне, навука) — навука пра паходжаньне, працяканьне, выяўленьне, лячэньне і папярэджаньне хваробаў органаў мочапалавой сыстэмы, нырак і мочавывадных шляхоў чалавека.
Ёсьць часткай клінічнай мэдыцыны, што вылучылася зь хірургіі. Асобныя галіны ўралёгіі тычацца раку і сухотаў. Таксама вылучаюць дзіцячую ўралёгію, андралёгію і ўрагенікалёгію[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1953 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут удасканаленьня лекараў адчыніў катэдру ўралёгіі. У 1954 годзе Менская абласная клінічная лякарня стварыла аддзяленьне ўралягічнае аддзяленьне. Курсы па ўралёгіі праводзяць 4 мэдычныя ВНУ Беларусі: Беларускі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт, Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт і Гомельскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Уклад у разьвіцьцё ўралёгіі зрабілі: Абрам Міхельсон і Мікалай Саўчанка — лячэньне прыроджаных хваробаў органаў мочаплоцевай сыстэмы; Аркадзь Грэсь і Вячаслаў Мохарт — лячэньне нэўрагеннага мачавіка; Анатоль Маўрычаў, Аляксандар Строцкі і Мікалай Нечыпарэнка — уралёгія раку; І. А. Скобевус і З. А. Трафімава — дзіцячая ўралёгія; Валер Пілатовіч, Мікалай Саўчанка і Г. Т. Казлоў — крывячышчаньне і перасадка ныркі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Аляксандар Строцкі. Уралёгія // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 16. — С. 247. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уралёгія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сьвятлана Барысенка. Зьвяртаемся да ўроляга // Зьвязда : газэта. — 21 жніўня 2013. — № 155 (27520). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |