Тапонім
Выгляд
Тапо́нім (па-грэцку: τόπος, ὄνομα — месца, імя) — у агульным значэньні гэта назва мясьціны. Тапонімамі займаецца разьдзел мовазнаўства — тапаніміка. Аналіз тапонімаў можа даць многа інфармацыі пра разьвіцьцё мовы або гісторыю геаграфічнай мясцовасьці.
Тапонімы падзяляюцца на некалькі клясаў:
- гідронімы — геаграфічныя назвы водных аб’ектаў (рэк, азёраў, мораў і г. д.)
- аронімы — назвы ўзьнятых формаў рэльефу (гор, хрыбтоў)
- айконімы — назвы населеных месцаў
- урбанонімы — назвы тапаграфічных аб’ектаў у межах населенага пункту (вуліцаў, пляцаў, завулкаў і г. д.).
- мікратапонімы — назвы невялікіх месцаў (крыніцаў, калодзежаў, сенакосаў і г. д.)
У біялёгіі звычайна тапонім дадаюць да назвы віду або роду. Звычайна ён азначае месца, дзе гэты гатунак быў знойдзены першы раз, ці дзе часьцей сустракаецца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Taponim.by — мапа тапонімаў Беларусі. Пошук паводле ўзору зь візуалізацыяй на мапе.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |