iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Студня
Студня — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Студня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Студня-журавель

Студня, калодзежгідратэхнічнае збудаваньне для здабычы грунтавых водаў. Разам зь іншымі малымі архітэктурнымі формамі студня актыўна ўдзельнічае ў фармаваньні ансамбля сядзібы, сельскага населенага пункта і інш. Зараз ім на зьмену прыходзяць калонкі.

  • Студні-калаўроты — будаваліся пры глыбокім заляганьні водных гарызонтаў.
  • Студні-жураўлі — пры неглыбокім заляганьні.

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайцнасьцю. Так, на Палесьсі, дзе вада цячэ неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы). У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вэртыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну). У апошнім выпадку яны мацаваліся па кутах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямоньні калодзежы выкладаліся з каменьняў.

Студня
  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Студнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў