iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Саланты
Саланты — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Саланты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саланты
лет. Salantai
Саланты
Герб Салантаў
Першыя згадкі: 1565
Горад з: 1746
Краіна: Летува
Павет: Клайпедзкі
Плошча: 3,3 км²
Вышыня: 66 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 445
Паштовы індэкс: LT-5716
Геаграфічныя каардынаты: 56°3′30″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 56.05833° пн. ш. 21.56667° у. д. / 56.05833; 21.56667Каардынаты: 56°3′30″ пн. ш. 21°34′0″ у. д. / 56.05833° пн. ш. 21.56667° у. д. / 56.05833; 21.56667
Саланты на мапе Летувы
Саланты
Саланты
Саланты
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сала́нты (па-летувіску: Salantai) — горад у заходняй Летуве, уваходзіць у склад Крэтынскага раёну Клайпедзкага павету, аддалены ад Крэтынгі на 31 км. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Колькасьць насельніцтва налічвае 1,9 тыс. чалавек.

Першыя гістарычныя згадкі пра Саланты адносяцца да 1565 году. Гарадзкія правы Саланты атрымалі ў 1746 годзе. З часоў уваходжаньня мястэчка ў склад Вялікага Княства Літоўскага (уваходзілі ў склад Жмудзкага княства), Саланты былі буйным габрэйскім цэнтрам. У 1765 годзе ў кагале Салантаў і яго парафіях налічвалася 279 габрэяў. Пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі горад стаў мястэчкам Цельшчыкага павету Ковенскай губэрні. Па рэвізіі 1847 году Салантаўская габрэйская абшчына налічвала 999 чалавек. Згодна зь перапісам 1897 году з 2499 жыхароў гораду 1106 былі габрэямі[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Салантысховішча мультымэдыйных матэрыялаў