iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/П’ячэнца
П’ячэнца — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

П’ячэнца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ячэнца
італ. Piacenza

Базыліка Сан-Франчэска на плошчы Кавальлі
Герб П’ячэнцы Сьцяг П’ячэнцы
Дата заснаваньня: 218 да н. э.
Краіна: Італія
рэгіён: Эмілія-Раманьня
правінцыя: П’ячэнца
Мэр: Патрыцыя Барбіеры
Плошча:
Вышыня: 62 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
Тэлефонны код: 0523
Паштовы індэкс: 29121–29122
Нумарны знак: PC
Геаграфічныя каардынаты: 45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д. / 45.05; 9.7Каардынаты: 45°3′0″ пн. ш. 9°42′0″ у. д. / 45.05° пн. ш. 9.7° у. д. / 45.05; 9.7
П’ячэнца на мапе Італіі
П’ячэнца
П’ячэнца
П’ячэнца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.piacenza.it/
Дуома ў П’ячэнцы

П’ячэ́нца (па-італьянску: Piacenza) — горад у паўночнай Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар правінцыі П’ячэнца. Насельніцтва складае 103 294 чалавекі (2020 год)[3]. Горад разьмешчаны на паўднёвым беразе ракі По. Горад быў заснаваны ў 218 да н. э.[4]

Гарадзкая пляніроўка П’ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынятая яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаваньне гораду — цагляная катэдра (дуома) ў лямбардзка-раманскім стылі (1122—1253). Фасад катэдры Сан-Антоніё адносіцца да XI стагодзьдзя, але большая частка храму была пазьней перабудаваная. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асьвечана ў 1107 г., рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522—1528, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сыкстынскую Мадону»). Велізарнае паляцца Фарнэзэ пачалі будаваць у 1558 г. для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і ня скончылі. Паляцца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.

Год Колькасьць насельніцтва
2014 102 400[5]
2018 103 942
2020 103 294[3]
  1. ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011ISTAT.
  2. ^ https://demo.istat.it/?l=it
  3. ^ а б Dato Istat - Popolazione residente al 31 dicembre 2020 (dato provvisorio) (італ.) demo.istat.it Праверана 29 сакавіка 2021 г.
  4. ^ Britannica, The Editors of Encyclopaedia. «Piacenza». Encyclopedia Britannica, https://www.britannica.com/place/Piacenza-Italy. Accessed 22 September 2021.
  5. ^ Асейнов Р. М., Галкина Т. А. ПЬЯЧЕНЦА // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2016); https://web.archive.org/web/20210921231143/https://bigenc.ru/fine_art/text/3486541 Дата обращения: 22.09.2021