iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Пэрнамбуку
Пэрнамбуку — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Пэрнамбуку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрнамбуку
парт. Pernambuco
Гімн Hino de Pernambuco[d]
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус штат
Уваходзіць у Паўночна-Ўсходні рэгіён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Рэсыфі
Дата ўтварэньня 1889
Кіраўнік Paulo Câmara[d]
Насельніцтва (2012)
8 931 028 (7-е месца)
Плошча 98 311,616 км² (19-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 504 м
Месцазнаходжаньне Пэрнамбуку
Пэрнамбуку на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC-3, UTC-2, America/Recife
Летні час UTC-3
Код ISO 3166-2 BR-PE
Паштовыя індэксы 50000-000 to 56990-000
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пэрнамбуку (па-партугальску: Pernambuco) — штат на ўсходзе Бразыліі. Мяжуе са штатамі Сэара й Параіба на поўначы, Піяўі на захадзе, Алагоасам і Баія на поўдні; усход штату абмываецца Атлянтычным акіянам, ад якога тэрыторыя штату сыходзіць углыб краіны тонкай палоскай. Адміністрацыйны цэнтар — Рэсыфі.

Тэрыторыя штату Пэрнамбуку спалучае ў сабе параўнальна роўную прыбярэжную зону, высокае ўнутранае плято й сярэднюю зону, утвораную тэрасамі і схіламі паміж першымі двума. Большая частка насельніцтва сканцэнтравана ў прыбярэжнай вобласьці.

Трапічны клімат раёну больш мяккі ў ягонай кантынэнтальнай частцы. Некаторыя населеныя пункты разьмешчаны на вышыні больш за 1000 мэтраў над узроўнем мора, і ўзімку тэмпэратура там можа апускацца да 5—10 °C. На ўзьбярэжжы, якое працягнулася на 185 км, разьмешчаны пляж, які лічыцца аднымі з самых выдатных ў Бразыліі.

Сталіцай штату зьяўляецца горад Рэсыфі, буйны порт на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Другі паводле велічыні горад штату — Алінда, разьмешчаны ў сталічнай вобласьці Рэсыфі.

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]