iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Плаваньне
Плаваньне — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Плаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паштовая марка. Плаванне (скачок у ваду з тумбы)

Пла́ваньне — мэтад руху чалавека і жывёлаў у вадзе, які не падразумевае кантакт з дном. Плаваньне зьяўляецца спосабам руху, забаўкай і адпачынкам, а таксама відам спорту. Рух у вадзе дасягаецца за кошт каардынаванага руху канцавінаў і цела, што стварае цягу. Людзі здольныя прытаіць дух пад вадой, а немаўляты яшчэ некалькі тыдняў па нараджэньні маюць плавальны рэфлекс, дзякуючы чаму здольныя слушна дыхаць, але такая навічка лічыцца рудымэнтарнай як адказ на выжываньне[1]. Плаваньне ўваходзіць да ліку самых папулярных відаў адпачынку[2][3][4][5], а ў некаторых краінах навучаньне плаваньню ёсьць абавязковым у школах[6]. Як фармалізаваны від спорту, у плаваньні спаборнічаюць на рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турнірах, у тым ліку на летніх Алімпійскіх гульнях.

Ёсьць шмат чыньнікаў, паводле якіх людзі плаваюць, ад плаваньня як рэкрэацыйнага памкненьня да плаваньня як неабходнай часткі працы ці іншай дзейнасьці. Плаваньне таксама можа быць выкарыстанае як рэабілітацыя пасьля траўмаў і захворваньняў, асабліва розных сардэчна-судзінных захворваньняў і пашкоджаньняў цягліцаў. Людзі таксама могуць займацца плаваньнем, бо гэтага вымагае прафэсія чалавека, альбо дзеля цікавасьці да гэтай дзейнасьці. Некаторыя могуць абраць плавальную спартовую кар’еру, каб дасягаць спартовых посьпехаў дзеля сабе і краіны.

Паштоўка ЗША 1905 году з выявай дзяцей, якія купаюцца ў вадзе.

Многія плыўцы займаюцца плаваньнем дзеля адпачынку, пры гэтым плаваньне ёсьць адным зь відаў фізычнай актыўнасьці, да каторага людзі больш прыхільныя. Рэкрэацыйнае плаваньне, такім чынам, ёсьць заняткам дзеля фізычных практыкаваньняў, адпачынку або рэабілітацыі[7]. У дадатак, людзі, якія маюць проціпаказаньні да такіх актыўнасьцяў, як то бег і практыкаваньні ў спартовай залі, звычайна могуць займацца плаваньнем. Плаваньне — гэта адзін з самых расслабляльных заняткаў, бо вада, як вядома, супакойвае чалавека і можа дапамагчы зьнізіць стрэс.

Плаваньне ў першую чаргу ёсьць аэробным практыкаваньнем[8], што патрабуе сталага насычэньня цягліцаў кіслародам, за выключэньнем кароткіх спрынтаў, дзе цягліцы працуюць у анаэробным стане. Акрамя таго, плаваньне здольна можа дапамагчы падтрымаць тонус і ўмацаваць цягліцы[9]. Яно дазваляе хворым на артрыт распрацаваць пацярпелыя суставы, не абгастраючы сымптомы. Аднак плыўцы з артрытам мусяць пазьбягаць плаваньня брасам, бо няслушная тэхніка можа узмацніць артрытную боль у каленях[10]. Як і большасьць аэробных практыкаваньняў, плаваньне памяншае шкоднае ўзьдзеяньне стрэсу. Яно таксама эфэктыўна паляпшае здароўя людзей з сардэчна-судзіннымі праблемамі і хранічнымі захворваньнямі. Даведзена, што гэты занятак станоўча ўплывае на псыхічнае здароўе цяжарных і матак. Плаваньне можа нават палепшыць настрой[11]. Плаваньне ёсьць ідэальным практыкаваньнем для людзей сталага веку, бо гэта спорт зь нізкім узьдзеяньнем зь вельмі невялікай рызыкай траўмаў. Практыкаваньне ў вадзе дазваляе распрацаваць усе цягліцавыя групы, дапамагаючы пры цяглічнай дыстрафіі, якая часта сустракаецца ў пажылых людзей. Таксама гэта звычайны спосаб зьняць боль ад артрыту.

Старт эстафэты 4×100 мэтраў на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году ў Пэкіне.

Плаваньне як від спорту палягае на тым, што вызначаная колькасьць удзельнікаў спаборнічаюць адзін з адным, імкнучыся быць найхутчэйшым на вызначанай адлегласьці за пэўны прамежак часу. Спартовае плаваньне ўлучаюць дысцыпліны паводле розных адлегласьцяў, а таксама розныя ўзроўні спаборніцтваў, як то Алімпійскія гульні ці чэмпіянаты сьвету. Гэты від спорту мае алімпійскі статус з 1896 году. Цяперашняя праграма ўключае ў сябе заплывы ад 50 да 1500 мэтраў у даўжыню. За часам сэзону плыўцы звычайна трэнуюцца некалькі разоў на дзень і тыдзень, каб павялічыць цягавітасьць, сілу і падрымаць фізычную форму. Пры заканчэньні сэзону падрыхтоўчы цыкль вызначаецца памяншэньнем інтэнсіўнасьці нагрузак.

На міжнародным узроўньні плаваньне як спорт рэгулюецца Міжнароднай фэдэрацыяй плаваньня. Паводле стандартаў арганізацыі плавальныя басэйны, прыдатныя да спаборніцтваў, мусяць мець 25 ці 50 мэтраў у даўжыню. Існуюць іншыя спартовыя дысцыпліны, зьвязаныя з плаваньнем і вадой, як то плаваньне ў адкрытай вадзе, скачкі ў ваду, сынхроннае плаваньне, воднае пола, трыятлён і сучаснае пяціборства.

Не зважаючы на тое, што плаваньне шырока папулярнае як сродак адпачынку ва ўсім сьвеце, асноўнай рызыкай плаваньня ёсьць загроза ўтапленьня. Яно можа адбыцца з розных фактараў, як ад стомленасьці плаваньня да простага браку спрактыкаванасьці. Каб зьвесці да мінімуму рызыку і прадухіліць утапленьні, часта ля басэйнаў, у аквапарках, на азёрах ды пляжах працуюць ратавальнікі. Пры гэтым ратавальнікі праходзяць розныя тыпы трэнаваньняў у залежнасьці ад месцаў, дзе яны будуць працаваць. Гэтак ратавальнік, які будзе працаваць на набярэжнай, будзе мець лепшую падрыхтоўку чым ратавальнік, які будзе працаваць ля басэйну.

  1. ^ McGraw, Myrtle B (1939). «Swimming behavior of the human infant». The Journal of Pediatrics. 15 (4): 485–490. — doi:10.1016/s0022-3476(39)80003-8.
  2. ^ Pereira da Costa, Lamartine; Miragaya, Ana (2002). «Worldwide Experiences and Trends in Sport for All». Meyer & Meyer Verlag. — ISBN 9781841260853.
  3. ^ Jones, Helen; Millward, Peter; Buraimo, Babtunde (2011). «Adult participation in sport». Department for Culture, Media and Sport.
  4. ^ «Swimming remains England’s most popular sport despite free scheme setback». The Daily Telegraph.
  5. ^ «America’s Swim Team». USA Swimming.
  6. ^ «Swimming Lessons in Educational Curriculum Across the World». Aquamobile.
  7. ^ Katz, Jane (2003). «Your Water Workout» (First ed.). Broadway Books. — ISBN 978-0-7679-1482-6.
  8. ^ Cooper, Kenneth H. (1983) [1968]. «Aerobics». Bantam Books. — ISBN 978-0553274479.
  9. ^ «Swimming — health benefits». Services, Department of Health & Human.
  10. ^ «How to Fix and Prevent Breaststroker’s Knee». Your Swim Log.
  11. ^ «Health Benefits of Water-based Exercise — Healthy Swimming & Recreational Water». CDC.