iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Паджыбонсі
Паджыбонсі — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Паджыбонсі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паджыбонсі


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 116 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0577
Паштовы індэкс: 53036
Нумарны знак: SI
Геаграфічныя каардынаты: 43°28′0.01″ пн. ш. 11°9′0.00″ у. д. / 43.4666694° пн. ш. 11.15° у. д. / 43.4666694; 11.15Каардынаты: 43°28′0.01″ пн. ш. 11°9′0.00″ у. д. / 43.4666694° пн. ш. 11.15° у. д. / 43.4666694; 11.15
Паджыбонсі на мапе Італіі
Паджыбонсі
Паджыбонсі
Паджыбонсі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.poggibonsi.si.it/

Паджыбонсі (па-італьянску: Poggibonsi) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Таскана і правінцыі Сіены.

Тэрыторыя вакол Паджыбонсі была заселеная ўжо ў эпоху нэаліту, хоць першыя сьляды цывілізацыі датуюцца этруска-рымскай эпохай, пацьверджанай сэрыяй нэкропаляў і тапонімамі.

Выява аблогі Паджыбонсі Карлам I Анжуйскім.

Важнасьць рэгіёну ўзрасла ў X стагодзьдзі, дзякуючы стратэгічнаму разьмяшчэньню на дарозе Вія-Франчыджэна, галоўнай дарозе з Рыму ў Францыю. У 1155 ці 1156 годзе жыхары суседніх паселішчаў заснавалі новае паселішча, якое пазьней стала местам Паджыбонсі. У XII стагодзьдзі катары мелі буйную тэалягічную школу ў месьце. Абвешчаны імпэратарам Фрыдрыхам II імпэрскім горадам, паводле словаў Джаваньні Віляні, гэта быў адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Італіі. Места падтрымлівала гібэлінаў, у выніку чаго ў 1270 годзе было разбуранае флярэнтыйскімі гвэльфамі. Пасьля 1293 году Паджыбонсі заставаўся пад уладай Флярэнцыі. У 1313 годзе імпэратар Гэнрых VII загадаў яго перабудаваць. У 1484 годзе Лярэнца Мэдычы адбудаваў новае паселішча ў Паджыбонсі ў адпаведнасьці з ідэямі эпохі Адраджэньня аб «ідэальным горадзе», абароненым крэпасьцю. Перабудова была спраектаваная братамі Антоніё і Джуліяна да Сангальлё. Аднак у 1510 годзе праца была спынена.

Пасьля кароткага пэрыяду пад францускай уладай у пачатку XIX стагодзьдзя места сталася часткай аб’яднанай Італіі ў 1861 годзе. У XX стагодзьдзі эканоміка гораду базавалася на гандлі віном, а таксама актыўнай індустрыялізацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]