iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Новасібірская_вобласьць
Новасібірская вобласьць — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Новасібірская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новасібірская вобласьць
Новосибирская область

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус вобласьць
Уваходзіць у Сібірская фэдэральная акруга
Заходне-Сібірскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Новасібірск
Дата ўтварэньня 14 жніўня 1944
Губэрнатар Андрэй Траўнікаў
Насельніцтва (2010)
2 666 407[1] (17-е месца)
Шчыльнасьць 15 чал./км²
Плошча 177 756 км² (19-е месца)
Месцазнаходжаньне Новасібірскай вобласьці
Новасібірская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +7
Код ISO 3166-2 RU-NVS
Тэлефонны код 383
Код аўтам. нумароў 54, 154
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Новасібі́рская во́бласьць, Новасыбі́рская во́бласьць (па-расейску: Новосибирская область) — вобласьць у азіяцкай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Новасібірск. Вобласьць уваходзіць у Сібірскую фэдэральную акругу, мяжуе з Томскай, Омскай, Кемераўскай абласьцямі, Алтайскім краем і Казахстанам. Створана як вобласьць РСФСР 28 верасьня 1937 году, калі была падзелены Заходне-Сібірскі край на саму Новасібірскую вобласьць і Алтайскі край. Пазьней, у 1943 годзе, з складу вобласьці была вылучана Кемераўская, а ў 1944 годзе — Томская вобласьці.

Новасыбірская вобласьць разьмешчана на паўднёвым усходзе Заходне-Сыбірскай раўніны. Плошча тэрыторыі вобласьці складае 178,2 тысяч км². Працягласьць вобласьці з захаду на ўсход складае 642 км, з поўначы на ​​поўдзень — 444 км.

На тэрыторыі вобласьці разьведаны запасы такіх карысных выкапняў, як то каменны вугаль, тугаплаўкія гліны, торф. На паўночным захадзе вобласьці знойдзены радовішчы нафты й прыроднага газу. На тэрыторыі Паўночнага раёна вобласьці знойдзены семь нафтавых радовішчаў і адно газакандэнсатнае. Нафта блізкая па якасьці да маркі Brent. Сярэднія глыбіні заляганьня прадуктыўных плястоў складаюць каля 2500 м.

Асноўныя рэкі вобласьці ёсьць Об і Ом. Плацінай Новасыбірскай ГЭС створана Новасыбірскае вадасховішча. Таксама ў вобласьці разьмешчана каля 3 тысячаў прэснаводных, салёных і горка-салёных азёраў. Поўнач і паўночны захад вобласьці займае паўднёвая частка найбуйнейшага ў сьвеце Васюганскага балота.

Нягледзячы на ​​адносна спрыяльныя, па сыбірскіх мерках, кліматычныя ўмовы, тэрыторыя Новасыбірскай вобласьці стала засяляцца расейскімі каляністамі досыць позна. Карэннымі жыхарамі вобласьці зьяўляюцца барабінскія татары, частка сыбірскіх татараў — карэннага цюркамоўнга насельніцтва. Зараз іх налічваецца каля 10 тысяч чалавек, і яны ў цяперашні час пражываюць у заходніх раёнах Новасыбірскай вобласьці. Яны пакутавалі ад сталых набегаў калмыкаў. Расейскія паселішчы таксама апыняліся пад гэтай пагрозай, таму людзі аддавалі перавагу сяліцца на паўночных тэрыторыях, як то ў раёне Томску. Толькі ў канцы XVII стагодзьдзя Новасыбірская вобласьць пачала прыцягваць мігрантаў. Каля 1644 году на рацэ Берда ўтворылася сяло Масьляніна. У 1695 годзе баярскім сынам Аляксеем Круглікавым быў заснаваны фальварак — пасьля ён стаў вёскай Круглікавай, якая існуе да гэтага часу ў Балонінскім раёне. Неўзабаве пасьля гэтага паўстала яшчэ некалькі вёсак, як то Пашкова, Красуліна, Гутава, Крывашчокаўская й Марозава.

У пачатку XVIII стагодзьдзя быў пабудаваны Бердзкі астрог, які забясьпечваў ахову ў навакольнай мясцовасьці. Да 1717 году ён знаходзіўся ў падпарадкаваньні Томскага ваяводства, затым быў перададзены ў распараджэньне Кузнецкай адміністрацыі. Бердзкі астрог запаўняўся ў асноўным перасяленцамі з Чавускага ведамства й вёсак Татарскага павета. З памяншэньнем рызыкі ваенных набегаў качэўнікаў лік перасяленцаў узрастаў, прычым многія мігранты ня мелі афіцыйнага дазволу на зьмену месца жыхарства й у той ці іншай ступені перасьледаваліся ўладамі. У 1722 годзе была ўзьведзена Сыбірская лінія крэпасьцяў уздоўж ракі Іртыш. У ейны склад уваходзілі Усьць-Тартаскае, Каінскае й Убінскае ўмацаваньні. У першай палове XVIII стагодзьдзя пачалося засяленьне паўднёва-ўсходняй частцы Барабы й паўночнай часткі Кулунды. Зрэшты, новыя хутары й вёскі былі вельмі маленькімі й, як правіла, складаліся ўсяго зь некалькіх двароў. Асноўнымі заняткамі насельніцтва на тэрыторыі цяперашняй Новасыбірскай вобласьці былі сельская гаспадарка, рыбная лоўля, паляваньне й возьніцтва.

Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 2 666 407 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (93,0%), сярод нацыянальных меншасьцяў буйную долю складаюць немцы (1,8%), украінцы (1,3%) й татары (1,0%).

Эканоміка Новасыбірскай вобласьці зьяўляецца нетыповай для Расеі. Зь сярэдзіны 2000-х гадох сэктар паслуг займае долю ВРП ~ 61%, пры адносна невялікай долі прамысловасьці ў 20—24%, а сельская гаспадарка складае 6—9%.

У часы СССР у прамысловасьці дамінавалі машынабудаваньне й харчовая галіны. У 1990-я гады з-за падзеньня попыту гэтыя галіны перажывалі далёка ня лепшыя часы. Індэкс прамысловай вытворчасьці ў рэгіёне быў адмоўным. У натуральным выражэньні ў 1998 годзе вобласьць вырабіла трэць ад аб’ёму прадукцыі 1990 году.

Сельская гаспадарка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка вобласьці спэцыялізуецца на вырошчваньні збожжа, бульбы й гародніны. Разьвіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля й пчалярства. Важную ролю адыгрывае вытворчасьць лёну.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]