iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Манчэстэр
Манчэстэр — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Манчэстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манчэстэр
анг. Manchester
Герб Манчэстэра
Дата заснаваньня: 1301
Краіна: Вялікабрытанія
Рэгіён: Ангельшчына
Графства: Вялікі Манчэстэр
Плошча:
  • 115,6 км²
Вышыня: 38 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 0161
Паштовы індэкс: M
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′0″ пн. ш. 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д. / 53.46667; -2.23333Каардынаты: 53°28′0″ пн. ш. 2°14′0″ з. д. / 53.46667° пн. ш. 2.23333° з. д. / 53.46667; -2.23333
Манчэстэр на мапе Вялікабрытаніі
Манчэстэр
Манчэстэр
Манчэстэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://cms.manchester.gov.uk/

Манчэ́стэр (па-ангельску: Manchester) — горад на паўночным захадзе Ангельшчыны. Нароўні зь Лідсам, Шэфілдам, Лівэрпулам і Лёнданам Манчэстэр быў адным з цэнтраў прамысловай рэвалюцыі. У цяперашні час Манчэстэр — буйны культурны, прамысловы, фінансавы, камэрцыйны і транспартны цэнтар краіны.

Чыгуначная станцыя Манчэстэр-Пікадылі.

Чыгуначная станцыя Лівэрпул-Роўд сталася першай у сьвеце чыгуначнай пасажырскай і таварнай станцыяй[2]. Яна служыла канчатковым прыпынкам на шляху чыгуначнага злучэньня паміж Манчэстэрэм і Лівэрпулам — першай у сьвеце пасажырскай чыгуначнай лініяй у сьвеце. На сёньня тэрміналы колішняга вакзалу ўваходзяць у склад музэю навукі і прамысловасьці. Дзьве з чатырох асноўных станцыяў у 1960-я гады ня здолелі захаваць свае функцыі, то бок Цэнтральная станцыя і Манчэстэр-Перасадачны былі закрытыя ў 1969 годзе. Акрамя таго, станцыя Манчэстэр-Мэйфілд перастала ажыцьцяўляць пасажырскія паслугі ў 1960 годзе. Ягоныя будынкі і плятформы па-ранейшаму існуюць, побач са станцыяй Манчэстэр-Пікадылі.

На сёньня горад добра абслугоўваецца чыгункай, не зважаючы на тое, што яна не працуе напоўніцу[3]. Манчэстэр месьціцца ўсярэдзіне шырокай чыгуначнай сеткі, у тым ліку ёсьць часткай Чыгункі заходняга ўзьбярэжжа. Асноўнымі станцыямі гораду ёсьць Манчэстэр-Пікадылі і Манчэстэр—Вікторыя. Апошнія зьмены ў манчэстэрскай чыгунцы былі абумоўленыя будаўніцтвам Паўночнага Хабу ў 2010-х гадах. Чыгунка месцамі была электрыфікаваная, а празь перабудову станцыі Манчэстэр-Вікторыі і будаўніцтва адгалінаваньня станцыі Манчэстэр-Вікторыя і Манчэстэр-Пікадылі былі злучаныя[4]. Тым ня менш, цэнтар места мае абмежаваньні ў пашырэньні чыгуначных лініяў, што пры такіх варунках прыводзіць да затрымак руху і адмены адпраўленьняў. Паводле справаздачы 2018 году ўсе тры асноўныя манчэстэрскія станцыі ўваходзіць у лік найгоршых у Вялікабрытаніі з пункту гледжаньня пунктуальнасьці руху, а станцыя Оксфард-Роўд ёсьць найгоршай у краіне[5].

Трамвайная сыстэма Манчэстэр-Мэтралінк з 97 км рэек ёсьць найвялікшай у Вялікабрытаніі.

Манчэстэр стаў першым брытанскім горадам, які набыў сучасную лёгкарэйкавую трамвайную сыстэму, калі ў 1992 годзе запрацавала сыстэма Манчэстэр-Мэтралінк. У 2016—2017 гадах у сыстэма перавозіла 37,8 мільёнаў пасажыраў[6]. Сучасная сыстэма ў асноўным працуе на былых чыгуначных лініях, пераўтвораных дзеля выкарыстаньня лёгкачыгуначнага транспарту, і перасякае цэнтар гораду праз вулічныя трамвайныя лініі[7]. Сетка складаецца з васьмі лініяў з 99 прыпынкамі[8]. Новая лінія, якая залучыла станцыю Трафард-Цэнтар, адкрылася ў 2020 годзе[9][10].

Горад мае адну з самых шырокіх аўтобусных сетак па-за межамі Лёндана. Горад і рэгіён абслугоўваецца больш чым 50 аўтобуснымі кампаніяў. У 2011 годзе на аўтобус прыпадала блізу 80% усіх паездак у грамадзкім транспарце ў Вялікім Манчэстэры. Гэтым відам транспарту абслугоўваецца 220 мільёнаў пасажыраў штогод[11]. Пасьля дэрэгуляцыі аўтобуснага руху ў Вялікабрытаніі, якая мела месца ў 1986 годзе, аўтобусная сыстэма кіравалася кампаніяй GM-Аўтобусы, якая пасьля прыватызацыі былі падзеленая GM-Аўтобусы-Поўнач і GM-Аўтобусы-Поўдзень. Пазьней зьявіліся іншыя кампаніі, як то Стэйджкоўч-Манчэстэр, Дайманд-Норт-Ўэст і Го-Норт-Ўэст[12]. Пры гэтым кампанія Го-Норт-Ўэст кіруе сыстэмай дармовага грамадзкага транспарту вядомага як Мэтрашатл, перавозячы 2,8 мільёнаў пасажыраў на год у бізнэсовых раёнах Манчэстэра[13]. Кампанія Стэйджкоўч-Манчэстэр, якая ёсьць найбуйнешай філіяй кампаніі Стэйджкоўч Груп, выпраўляе на свае лініі каля 690 аўтобусаў[14].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]