iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Кут
Кут — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Кут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кут[1][2][3] (вугал[4]) плоскі — геамэтрычная фігура, якая складаецца з пункту — вяршыні кута і дзьвюх розных паўпростых, што выходзяць з гэтага пунту — бакоў кута.

Інакш кажучы, кут — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.

Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасьці разглядаць кут як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэньні фіксаванага прамяня вакол пункту О (зь якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку кут зьяўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэньне дазваляе абагульніць паняцьце кута: у залежнасьці ад кірунку вярчэньня адрозьніваюць дадатныя і адмоўныя куты, разглядаюць куты, вялікшыя за 360°, куты, роўныя 0°, і г. д. У трыганамэтрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганамэтрычныя функцыі для любых значэньняў аргумэнту.

Паняцьце кута таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэамэтрыі (двухгранны кут, шматгранны кут, целавы кут).

Куты звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага кута . Радыян — кут, у якога адпаведная дуга акружыны паводле даўжыні роўная радыюсу.

Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай кута: калі кут зьмяшчае ° радыянаў, тады ;

Клясыфікацыя кутоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле велічыні вылучаюць:

  • Вострыя куты (ад 0 да 90°)
  • Просты кут (90°)
  • Тупыя куты (ад 90° да 180°)
  • Разгорнуты кут (180°)
  • Непукаты кут (ад 180° да 270°)
  • Поўны кут (360°)
Просты кут
Непукаты кут
Камплемэнтарныя куты a і b (b зьяўляецца дапаўненьнем a, і a — дапаўненьне b).
Сумежныя куты, востры a і тупы b, кут c — разгорнуты
  1. ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 82, 122
  2. ^ Кут(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  3. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 253
  4. ^ Вугал // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8