Крузэйру
Крузэйру | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1901 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Штат: | Сан-Паўлу | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 508 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 12 | ||||
Паштовы індэкс: | 12700-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 22°34′38″ пд. ш. 44°57′30″ з. д. / 22.57722° пд. ш. 44.95833° з. д.Каардынаты: 22°34′38″ пд. ш. 44°57′30″ з. д. / 22.57722° пд. ш. 44.95833° з. д. | ||||
Крузэйру | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cruzeiro.sp.gov.br |
Крузэ́йру (па-партугальску: Cruzeiro) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 83 тысяч чалавек[2]. Знаходзіцца за 220 км ад сталіцы штату гораду Сан-Паўлу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крузэйру быў заснаваны на сутыку чыгуначных лініяў трох штатаў, як то Сан-Паўлу, Мінас-Жэрайс і Рыю-дэ-Жанэйру. Менавіта чыгунка, а таксама вытворчасьць кавы мела важнае значэньне для гораду ў XIX стагодзьдзі, калі Бразылія была яшчэ аграрнай манархіяй. У хаце першага ўладальніка земляў места зараз знаходзіцца музэй. У чыгуначным тунэлі Мантыкейра, на поўнач ад гораду, у 1932 годзе адбылася адна з ключовых бітваў паміж фэдэралістамі і канстытуцыяністамі. На сёньня эканоміка муніцыпалітэту палягае на гандлі, турызьме, а таксама мэталюргічнай прамысловасьці. Гэтак мэталюргічны завод гораду, які кіруецца міжнароднай кампаніяй Maxion Rodas e Chassis, вырабляе чыгуначныя кампанэнты.