iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Даніела_Гантухава
Даніела Гантухава — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Даніела Гантухава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніела Гантухава
Краіна Славаччына
Пражывае ў Монтэ-Карлё
Нарадзілася 23 красавіка 1983 (41 год)
Попрад, Чэхаславаччына
Рост 181
Вага 62
Пачатак кар’еры 1999
Канец кар’еры 6 ліпеня 2017
Працоўная рука правая
Прызавыя грошы $8 813 322
Адзіночны разрад
Матчаў 504—331
Тытулаў 6 WTA, 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг № 5 (27 студзеня 2003)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 1/2 (2008)
Францыя 4 круг (2002, 2006, 2010, 2011)
Ўімбэлдан 1/4 (2002)
ЗША 1/4 (2002, 2013)
Асноўныя турніры
WTA група (2002, 2007)
Алімпіяда 3 круг (2012)
Парны разрад
Матчаў 260—196
Тытулаў 9 WTA, 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг № 5 (26 жніўня 2002)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія фінал (2002, 2009)
Францыя фінал (2006)
Ўімбэлдан 1/4 (2005)
ЗША 1/2 (2011)
Даніела Гантухава ў Вікісховішчы

Даніе́ла Га́нтухава (па-славацку: Daniela Hantuchová, прамаўляецца [danɪjɛla ˈɦantuxɔva]; нарадзілася 23 красавіка 1983 году) — славацкая тэнісістка. Удзельнічае ў прафэсійных турнірах з 1999 року. Першых значных вынікаў дабілася ў 2002, упершыню выйграўшы турнір ЖТА Індыян-Ўэлз Мастэрз, перамогшы ў фінале Мартыну Гінгіс і стаўшыся пераможцам з найніжэйшым рэйтынгам у гісторыі турніру. У тым самым року Даніела дайшла да чвэрцьфіналаў Ўімбэлданскага турніру і Адкрытага чэмпіянату ЗША, па выніках году трапіўшы ў топ-10. А разам са зборнай Славаччыны Гантухава стала пераможцай Кубку фэдэрацыі.

Найвышэйшай пазыцыі ў рэйтынгу — пятае — Даніела Гантухава дасягнула ў студзені 2003 року пасьля выхаду ў чвэрцьфінал Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля гэтага перамагла яшчэ ў пяці турнірах ЖТА, у тым ліку другі раз на Індыян-Ўэлз Мастэрз (2007). У 2008 дайшла да паўфіналу Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, што застаецца ейным найлепшым дасягненьнем у турнірах Вялікага шлема.

Гантухава — найбольш пасьпяховая славацкая тэнісістка ўсіх часоў. У чэрвені 2013 пасьля перамогі над Лорай Робсан стала 37-й жанчынай Адкрытай эпохі(en), якая дасягнула 500 перамог за кар’еру[1][2].

Даніела таксама пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. У 2001 яна разам зь Леашам Фрыдлем перамагла на Ўімбэлдане, у 2002 з Кевінам Ульетам — на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, у 2005 — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі з Фабрысам Сантаро і на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Махешам Бхупаці, стаўшыся такім чынам усяго пятай тэнісісткай, якая выйграла ўсе турніры Вялікага шлему ў зьмяшаных парах. Акрамя таго, у 2002 року яна дайшла да фіналу Ўімбэлданскага турніру з Кевінам Ульетам і жаночага фіналу Аўстралійскага чэмпіянату з Аранчай Санчас Вікарыё, у 2006 — да фіналу жаночага Адкрытага чэмпіянату Францыі і ў 2009 — Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі (абодва разы — з Ай Сугіямай).

За апошні год Даніела Гантухова праз траўмы скацілася з 17 пазыцыі (2012) да 48-й. Ейным трэнэрам зьяўляецца былы гішпанскі тэнісіст Эдуарда Нікаляс[3].

  1. ^ Official WTA profile of Hantuchová Праверана 10 April 2009 г.
  2. ^ WTA — Maria Sharapova closing in on 500 career wins, Tennis World (13 April 2013)
  3. ^ Hantuchova rolls back the years to win Aegon classic Wimbledon.com Праверана 1 September 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]