iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Вікторыя_Грунчакава
Вікторыя Грунчакава — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Вікторыя Грунчакава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікторыя Кужмава
Краіна Славаччына Славаччына
Пражывае ў Кошыцэ, Славаччына
Нарадзілася 11 траўня 1998 (26 гадоў)
Кошыцэ, Славаччына
Рост 180 см
Вага 67 кг
Пачатак кар’еры 2014
Працоўная рука правая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы 1 669 432 $
Адзіночны разрад
Матчаў 251—130 (65,9%)
Тытулаў 14 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг № 104 (15 сакавіка 2021)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 2-е кола (2019)
Францыя 3-е кола (2019)
Ўімбэлдан 1-е кола (2018, 2019)
ЗША 1-е кола (2017, 2018, 2019, 2020)
Асноўныя турніры
WTA 5—3 (62,5%)
Парны разрад
Матчаў 80—51 (61,1%)
Тытулаў 3 ЖТА, 6 МТФ
Найвышэйшы рэйтынг № 29 (28 сьнежня 2020)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 3-е кола (2020, 2021)
Францыя 3-е кола (2020)
Ўімбэлдан 1-е кола (2019)
ЗША паўфінал (2019)
Вікторыя Кужмава ў Вікісховішчы

Вікто́рыя Ку́жмава (па-славацку: Viktória Kužmová, [ˈʋiktɔːria ˈkuʒmɔʋaː]; нар. 11 траўня 1998, Кошыцэ, Славаччына) — славацкая тэнісістка. Максымальны адзіночны рэйтынг — №43, парны — №29.

Уладальніца трох парных тытулаў Туру Жаночай тэніснай асацыяцыі і 20 тытулаў (зь іх 14 індывідуальных) Жаночага тэніснага туру Міжнароднай тэніснай фэдэрацыі.

Сям’я Інгрыд і Радавана, акрамя Вікторыі, мае таксама дачку Катарыну, таксама тэнісістку.

Вікторыя Кужмава цяпер пражывае ў Кошыцах (Славаччына)[1][2]. З 2018 року навучаецца ў браціслаўскай філіі чэскага ўнівэрсытэту[3].

Вікторыя пачала займацца тэнісам у чатырохгадовым веку. Максымальны юніёрскі рэйтынг №24[4].

У 2014 року разам з Крысьцінай Шмедлавай заваявала першы парны тытул у Касаблянцы. У гэтым жа годзе дэбютавала ў юніёрскім турніры Вялікага шлёмуАдкрытым чэмпіянаце Францыі, а ўжо на Адкрытым чэмпіянаце ЗША з Шмедлавай выйшла ў паўфінал[5][6].

У 2015 року ўпершыню выйшла ў індывідуальны паўфінал Ўімбэлданскага турніру, саступіўшы будучай чэмпіёнцы Соф’і Жук[7]. У гэтым жа годзе стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў парным разрадзе з расейскай тэнісісткай Аляксандрай Пасьпелавай[8]. Праз год стала срэбранай прызэркай Адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзіночным разрадзе[9].

Дэбют Вікторыі Кужмавай у дарослых турнірах Вялікага Шлему адбыўся на Адкрытым чэмпіянаце ЗША 2017 року, у які яна прабілася з кваліфікацыі, але ў першым коле саступіла Вінус Ўільямз[10]. 6 сакавіка 2017 упершыню ўвайшла ў першую 200-ку рэйтынгу, скончыўшы сэзон на 132-й пазыцыі[11].

21 траўня 2018 року ўвайшла ў першую сотню тэнісістак[11][12]. Урэшце на Адкрытым чэмпіянаце Францыі здабыла першую перамогу ў асноўным турніры, але вылецела ўжо ў другім коле[13].

2019 рок стаў пасьпяховым для Кужмавай у парным разрадзе. Яна тройчы выходзіла ў фіналы турніраў, два зь якіх выйграла[14][15]. 4 лютага яна ўвайшла ў сотню найлепшых, а 9 верасьня заняла 30-ю пазыцыю[11][16].

Выступы ў зборнай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 року Вікторыя Кужмава прадстаўляла Славаччыну ў юніёрскім Фэд-кубку. У групавым турніры выйграла ўсе свае матчы супраць тэнісістак Францыі, Эгіпту і Японіі, а таксама дзьве парныя сустрэчы супраць Японіі і Эгіпту. У паўфінале адолела вугорку Фані Шталар[5][6], але ў фінале славакі прайгралі зборнай ЗША ўсе тры гульні[17]. У жніўні таго ж году Вікторыя выступіла на юнацкай Алімпіядзе, дзе саступіла ў першым коле і ў адзіночным, і ў парным разрадах[5][6].

Дэбют за дарослую каманду адбыўся ў 2018 року. У барацьбе за выхад у Сусьветную групу Славаччына абыграла зборную Расеі (Кужмава атрымала адну перамогу і адну паразу), аднак пасьля прайграла Беларусі. Тым ня меней, у гэтым матчы Кужмава перамагла і Арыну Сабаленку, і Аляксандру Сасновіч, саступіўшы толькі ў вырашальнай пары з Ганнай Каралінай Шмэдлавай супраць Лідзіі Марозавай і Веры Лапко[18][19].

  1. ^ admin. Oficiálna webstránka Viktórie Kužmovej (славацк.) Праверана 23 сакавіка 2021 г.
  2. ^ Viktoria Kuzmova (анг.) Yonex Праверана 15 лістапада 2020 г.
  3. ^ Viktória Kužmová also thinks of education, she began to study international relations and diplomacy (анг.) newsbeezer.com Праверана 16 лістапада 2020 г.
  4. ^ Viktoria Kuzmova (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  5. ^ а б в Viktoria Kuzmova Junior Singles Activity (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  6. ^ а б в Viktoria Kuzmova Junior Doubles Activity (анг.) ITF World Tennis Tour Праверана 15 лістапада 2020 г.
  7. ^ TASR (10 ліпеня 2015) Wimbledon: Viki Kužmová končí v semifinále, aj tak životný úspech (славацк.) sport.aktuality.sk Праверана 15 лістапада 2020 г.
  8. ^ The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (анг.). WTA. Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  9. ^ A brand new day: U.S. Open Junior Champ Kayla Day is as confident as she is talented (анг.) tennis.com Праверана 15 лістапада 2020 г.
  10. ^ Venus Williams improves to 19-0 in U.S. Open's first round (анг.) The Spokesman Review Праверана 1 лістапада 2020 г.
  11. ^ а б в Viktoria Kuzmova Ranking History (анг.) WTA Tennis Праверана 15 лістапада 2020 г.
  12. ^ The 100 Club: All-surface threat Viktoria Kuzmova keeps rising (анг.) WTA Tennis Праверана 16 лістапада 2020 г.
  13. ^ Elina Svitolina beats Viktoria Kuzmova 2-0 at French Open (анг.) xinhuanet Праверана 30 кастрычніка 2020 г.
  14. ^ Muchova and Teichmann Set to Bid for Maiden Title at Prague (анг.) Tennis Now Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  15. ^ Jaqueline Cristian şi Gabriela Ruse au pierdut finala de dublu la BRD Bucharest Open 2019 (рум.) mediafax.ro Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  16. ^ AAP. (6 верасьня 2019) Barty reaches another US Open doubles final (анг.). The Sydney Morning Herald. Праверана 31 кастрычніка 2020 г.
  17. ^ USA triumphant at 2014 Junior Fed Cup (анг.). ITF (30 верасьня 2014). Праверана 16 лістапада 2020 г.
  18. ^ Kuzmova claws Slovakia back into contention in Minsk (анг.) Billie Jean King Cup Праверана 17 лістапада 2020 г.
  19. ^ Lapko and Marozava launch Belarus back into the World Group Billie Jean King Cup Праверана 17 лістапада 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]