Вацлаў Гавэл
Вацлаў Гавэл (па-чэску: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936 — 18 сьнежня 2011) — чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1951 годзе скончыў васьмігадовую школу, у 1955 годзе — вячэрнюю гімназію. Працаваў хімікам-лябарантам, вучыўся ў Чэскім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. З 1959 году працаваў рабочым сцэны, адміністратарам у праскіх тэатрах АВС і на На Забрадлі. Актыўна ўдзельнічаў у Праскай вясне 1968 году, належаў да групы дысыдэнтаў у камуністычнай Чэхаславаччыне, быў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Тры разы сядзеў у турме за палітычныя перакананьні. Ляўрэат міжнароднай прэміі Эразма Ратэрдамскага (1986), прэміі Ульфа Пальмэ (1989).
З 29 сьнежня 1989 па 20 ліпеня 1992 — прэзыдэнт Чэха-Славацкай Фэдэратыўнай Рэспублікі. З 2 лютага 1993 па 2 лютага 2003 году — прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.
Памёр 18 сьнежня 2011 году ў сваім доме на паўночным усходзе ад Прагі ў выніку ўскладненьняў, выкліканых працяглай хваробай[9][10].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1961 «Аўтаспын»
- 1965 «Паведамленьне»
- 1964 «Сьвята ў садзе»
- 1965 «Антыкоды» — зборнік нетрадыцыйнай паэзіі
- 1968 «Цяжка засяродзіцца»
- 1975 «Аўдыенцыя»
- 1975 «Вэрнісаж»
- 1976 «Гатэль у гарах»
- 1978 «Пратэст»
- 1978 «Дужасьць нядужых» — эсэ
- 1983 «Праблема»
- 1985 «Спакуса»
- 1987 «Рэканструкцыя»
- 1980 «Лісты да Вольгі» — кнігі пісьмаў
На беларускую мову творы В. Гаўла перакладалі Лявон Баршчэўскі («Сьвята ў садзе»), Ірына Шаблоўская («Аўдыенцыя»), Сяргей Сматрычэнка («Пратэст»). У 2014 г. у Менску выйшла кніга выбраных эсэ Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», перакладзеных Сяргеем і Юліяй Сматрычэнкамі з прадмовай Баршчэўскага.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.radio.cz/en/section/curraffrs/vaclav-havel-to-be-given-state-funeral-and-highest-military-honors
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ а б https://archive.vaclavhavel-library.org/Archive/Event?&&&&eventYear=1936
- ^ https://archive.vaclavhavel-library.org/Archive/Event?eventYear=1964&page=2
- ^ https://archive.vaclavhavel-library.org/Archive/Event?eventYear=1997&&&&page=10
- ^ IHNed (чэс.) — Economia, 1997. — ISSN 1213-7693
- ^ Havel, Václav // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Havel, Václav, 1936-2011 // CONOR.SI
- ^ Памёр Вацлаў Гавэл // Наша Ніва, 18 сьнежня 2011 г.
- ^ Vaclav Havel, Czech leader and playwright, dies at 75 // BBC, 18 сьнежня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вацлаў Гавал. Пратэст
- «Першы сьмех», прамова Вацлава Гаўла
- Вацлаў Гавэл перадае сваю прэмію газэце «Наша ніва»
- Вацлаў Гавэл — ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру
- Зварот Вацлава Гаўла на Хартыі’97
- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Памерлі 18 сьнежня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Кавалеры ордэна Перамогі імя сьвятога Георгія
- Кавалеры ордэна Белага ільва I ступені
- Камандоры францускага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі на ланцугу
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа I ступені
- Узнагароджаныя Прэзыдэнцкім мэдалём Свабоды
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла (Польшча)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўта Вялікага
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Кавалеры ордэна Вызваліцеля генэрала Сан-Марціна
- Кавалеры ордэна Брыльянтавай зоркі
- Ляўрэаты прэміі Карла Вялікага
- Ганаровыя рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазьні
- Ганаровыя дактары Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме
- Сябры Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Ляўрэаты Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміі па эўрапейскай літаратуры
- Кавалеры ордэна „Ecce Homo“
- Ганаровыя дактары ўнівэрсытэту Коменскага
- Прэзыдэнты Чэхіі
- Прэзыдэнты Чэхаславаччыны
- Чэскія літаратары
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Падпісанты Хартыі 77