iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Белы_дом
Белы дом — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Белы дом

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 38°53′51″ пн. ш. 77°2′12″ з. д. / 38.8975° пн. ш. 77.03667° з. д. / 38.8975; -77.03667

Паўночны фасад Белага дому
Плян будынку

Бе́лы дом (па-ангельску: the White House) — афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта ЗША, разьмешчаная ў Вашынгтоне (акруга Калюмбія) па адрасе: Пэнсыльванія-авэню, 1600 (па-ангельску: 1600, Pennsylvania Avenue).

Белы дом быў афіцыйнай рэзыдэнцыяй усіх прэзыдэнтаў ЗША, за выключэньнем Джорджа Вашынгтона, які займаў гэты пост з 1789 па 1797 г. На момант завяршэньня будаўніцтва Белага дому ў 1800 годзе прэзыдэнтам краіны зьяўляўся Джон Адамз. У жніўні 1814 Белы дом быў спалены брытанцамі, пасьля чаго рэканструяваны і адноўлены.

Ён уяўляе сабой асабняк у палядыянскім стылі (архітэктар Джэймз Гобан). Будаўніцтва пачалося ў 1792, скончылася 1 лістапада 1800 году. У гэты ж дзень першым яго гаспадаром стаў другі прэзыдэнт ЗША Джон Адамз.

У Белым доме шэсьць паверхаў: два цокальныя, два для афіцыйных прыёмаў і два для сям’і прэзыдэнта. Наведвальнікі, якія прыходзяць у Белы дом на экскурсію, маюць магчымасьць убачыць самыя прыгожыя і гістарычныя памяшканьня, у тым ліку Ўсходні пакой, Зялёны пакой, Блакітны пакой, Чырвоны пакой і Сталовую для афіцыйных мерапрыемстваў. Гэтыя памяшканьні выкарыстоўваюцца прэзыдэнтам і першай лэдзі для прыёму гасьцей і кіраўнікоў зь іншых краінаў. У Авальным кабінэце прэзыдэнт ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць па кіраваньні краінай — падпісвае законапраекты і ўрадавыя распараджэньні і сустракаецца са сваімі супрацоўнікамі, наведвальнікамі і гасьцямі.

У журналісцкай мове тэрмін «Белы дом» выкарыстоўваецца як сынонім адміністрацыі прэзыдэнта ЗША (аналягічна «Крэмль», «Елісейскі палац» і г. д.) Адлюстраваны на банкноце ў 20 даляраў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]