iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Інгрыд_Бэргман
Інгрыд Бэргман — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Інгрыд Бэргман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інгрыд Бэргман
па-швэдзку: Ingrid Bergman
Дата нараджэньня 29 жніўня 1915
Месца нараджэньня Стакгольм, Швэцыя
Дата сьмерці 29 жніўня 1982 (67 гадоў)
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Прычына сьмерці рак малочнай залозы
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак акторка
Навуковая сфэра акторства[d]
Гады дзейнасьці 1934—1982
Бацька Юстус Бэргман[d]
Дзеці Пія Ліндстрэм[d], Ізота Інгрыд Расэліні[d] і Ізабэла Расэліні[d]
Узнагароды «Оскар» (1944, 1956, 1974)
IMDb ID nm0000006
Сайт Афіцыйны сайт
Подпіс Выява аўтографу

Інгрыд Бэргман (па-швэдзку: Ingrid Bergman; 29 жніўня 1915, Стакгольм, Швэцыя — 29 жніўня 1982, Лёндан, Вялікабрытанія) — швэдзкая й амэрыканская акторка. У рэйтынгу Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва — 100 найвялікшых зорак кіно за 100 гадоў паводле вэрсіі AFI — займае 4-е месца. Тройчы ляўрэат прэміяў «Оскар» і «Давід і Данатэла», чатыры разы — прэміі «Залаты Глёбус», двойчы — прэміі «Эмі», першы ляўрэат прэміі «Тоні» (1947).

Вучылася ў школе пры Драматычным тэатры ў Стакгольме. У кіно пачала здымацца з 1934 году. Акторка шматграннага таленту, разнастайных амплюа, пераймала ў сваёй творчасьці розныя стылі й творчыя манэры, спэцыфіку розных нацыянальных школаў.

Сусьветнае прызнаньне атрымала пасьля здымак у стужках «Газавае сьвятло» (1944, прэмія «Оскар»), «Анастасія» (1956, прэмія «Оскар»), «Зачараваны», «Дрэнная слава» ў ЗША; «Стромбалі, зямля божая» (1950), «Эўропа-51» (1951) у Італіі, «Алена й мужчыны» (1956) у Францыі, «Жоўты ролс-ройс» (1965), «Кветка кактуса» ў Вялікабрытаніі, а таксама ў фільмах «Свэдэньельмы» (1935), «Забойства ва Ўсходнім экспрэсе» (1975, прэмія «Оскар»), «Восеньская саната».

Разам з А. Бургес аўтар кнігі «Мая гісторыя», якая выйшла ў 1980 годзе.

  • 1969 — Кветка кактуса
  • Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]