Беларуская асацыяцыя журналістаў сёлета атрымала папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, якое ня здолела аспрэчыць праз суд. Новую кантрольную праверку тут успрымаюць як працяг кампаніі перасьледу, кажа юрыст БАЖ Андрэй Бастунец:
«Зразумела, што калі ў гэтым сьпісе прысутнічае БАЖ і „Народная воля“, то адразу ж узгадваецца і папярэджаньне Мін’юсту на адрас БАЖу і „Народнай волі“. Ну што можна сказаць? Добра, што мы ведаем пра гэты плян, што гэтая праверка будзе, хоць, па вялікім рахунку, мы і так падрыхтаваныя».
Дадатковай увазе з боку кантрольных органаў у рэдакцыі незалежнай газэты «Народная воля» ня дзівяцца: калектыў рэдакцыі пад пільным наглядам падаткоўцаў стала і даўно, кажа намесьніца рэдактара Сьвятлана Калінкіна:
«З падатковай інспэкцыяй мы проста ў абдымку жывём, мы зь ёй не разьвітваемся ніколі. Скажу больш — будуць правяраць ня толькі нашу рэдакцыю, але і гаспадароў будынка, дзе знаходзіцца „Народная воля“. Я думаю, што ўсё гэта робіцца для таго, каб калі і ня знойдзецца „крыміналу“ ці падставаў для штрафаў, то хаця б панэрваваць і рэдакцыі газэт, і супрацоўнікаў, і кіраўніцтва. Як мінімум дзеля гэтага і робяцца праверкі, бо папросту не знайсьці больш ніякіх аргумэнтаў, каб даць эканамічнае апраўданьне ўсяму, што адбываецца».
Сярод грамадзкіх арганізацыяў, уключаных у плян праверкі, — «Цэнтар па правах чалавека», «Дзеці Чарнобыля», «Экадом» і многія іншыя. Іх праверкай Дзяржкантроль увогуле не павінен займацца, заяўляе юрыст праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хэльсынскі камітэт» Гары Паганяйла:
«Камітэт дзяржаўнага кантролю паводле сваіх паўнамоцтваў ня мае ніякіх адносінаў да грамадзкіх аб’яднаньняў і незалежных СМІ. Бо мы не дзяржаўныя арганізацыі і не выкарыстоўваем бюджэтныя сродкі. Таму Дзяржкантролю няма чаго рабіць у грамадзянскім сэктары. Гэтая іх скіраванасьць на грамадзкія аб’яднаньні сьведчыць толькі пра палітычную матываванасьць і жаданьне ў пэрыяд пачатку прэзыдэнцкай кампаніі знайсьці формы і сродкі ціску з мэтай нэўтралізаваць іх актыўнасьць у пэрыяд выбарчай кампаніі».
Адзін з заснавальнікаў партыі «Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя» Павал Севярынец плян праверак Дзяржкантролю назваў зачысткай:
«Для зачысткі палітычнага, інфармацыйнага і грамадзкага поля перад прэзыдэнцкімі выбарамі рэжым Лукашэнкі ня грэбуе нічым. Тут і падаткоўцы, і міліцыя, і КДБ. Я перакананы, што будуць яшчэ і пажарныя, і эколягі, як зараз у выпадку з царквой „Новае жыцьцё“. Практычна ўсе людзі, якія ёсьць на дзяржаўных службах, будуць мабілізаваныя для зачыстак, фальшаваньня і запалохваньняў. І вельмі шкада, бо гэта сотні тысячаў людзей, якія працуюць на рэжым».
Плянавую праверку Дзяржкантролем грамадзкіх арганізацыяў і незалежных СМІ кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі называе плянавай падрыхтоўкай да выбараў:
«Я перакананы, што гэта плянавая падрыхтоўка да выбараў. Яны спрабуюць і газэты, і актыўныя няўрадавыя арганізацыі, якія могуць уплываць на фармаваньне грамадзкай думкі, прымусіць займацца ўласнымі справамі. Бо над кожнай грамадзкай арганізацыяй вісіць пагроза закрыцьця. І таму ўсе гэтыя кантрольныя органы будуць максымальна загружаць актыўныя няўрадавыя арганізацыі і газэты, каб яны былі менш актыўнымі».