Аб кампаніі
A1 (Унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «А1») – правайдар тэлекамунікацыйных, ІКТ- і кантэнт-паслуг у Беларусі. Камерцыйную дзейнасць кампанія пачала 16 красавіка 1999 г., стаўшы першым мабільным аператарам стандарту GSM у краіне. З лістапада 2007 г. уваходзіць у склад міжнароднай групы A1 Group, якая з’яўляецца еўрапейскім падраздзяленнем транснацыянальнага холдынгу América Móvil, аднаго з найбуйнейшых сусветных правайдараў бесправадных паслуг. Да жніўня 2019 г. кампанія вяла аперацыйную дзейнасць пад брэндам velcom.
Абанентамі мабільнай сувязі A1 у Беларусі з’яўляюцца больш за 4,8 мільёна чалавек, звыш 1,2 млн хатніх гаспадарак маюць магчымасць доступу да сеткі фіксаванай сувязі па тэхналогіях GPON і Ethernet у абласных гарадах і найбуйнейшых раённых цэнтрах. Акрамя таго, пад брэндам A1 надаюцца паслугі лічбавага тэлебачання IPTV (VOKA), прадукты для бізнесу, а таксама паслугі захоўвання даных і воблачныя сэрвісы на базе ўласнага дата-цэнтра, аднаго з найбуйнейшых у краіне. У кампаніі працуе больш за 2300 чалавек, а магазіны А1 размешчаны ва ўсіх буйных населеных пунктах краіны.
- 1999 г. – кампанія пачынае камерцыйную дзейнасць пад брэндам velcom.
- 2000 г. – GSM-сувязь ад velcom з’явілася ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. • 2007 г. – сувязь velcom стала даступная ўсяму гарадскому насельніцтву Беларусі.
- 2007 г. – velcom увайшоў у склад групы кампаній A1 Group.
- 2008 г. – кампанія змяніла лагатып і назву на Унітарнае прадпрыемства «Вэлком».
- 2010 г. – кампанія прыступіла да разгортвання 3G-сеткі.
- 2014 г. – у партфелі паслуг кампаніі з’явілася інтэрактыўнае тэлебачанне VOKA.
- 2016 г. – кампанія пабудавала і запусціла ў эксплуатацыю адну з найбуйнейшых у Беларусі сонечных электрастанцый.
- 2016 г. – запушчана мадэрнізацыя існуючай 3G-сеткі шляхам дадавання да фармату UMTS-2100 больш перадавога UMTS-900.
- 2016-2018 гг. – кампанія стала актыўна развівацца на рынку фіксаванага інтэрнэту, прытрымліваючыся стратэгіі інтэграцыі ўжо існуючых сетак (далучэнне сетак кампаній «Атлант Тэлекам», «ТэлеСетка», «Гарант» у Гомелі і Віцебску і інш.), а таксама будаўніцтва ўласных сетак высакахуткаснага доступу да інтэрнэту па тэхналогіях Ethernet і GPON.
- 2017 г. – velcom стаў першым у свеце мабільным аператарам, які запусціў у камерцыйную эксплуатацыю цалкам віртуальнае ядро мабільнай сеткі.
- 2017 г. – у Мінску пачаў работу дата-цэнтр velcom – адзін з найбуйнейшых у Беларусі цэнтр апрацоўкі даных (ЦАД).
- 2017 г. – кампанія запусціла ў Мінску першую ў краіне вузкапалосную сетку NB-IoT (Narrow Band Internet of Things) для «інтэрнэту рэчаў».
- 2019 г. – пачата надаванне паслугі мабільнага інтэрнэту па тэхналогіі 4G у сетцы інфраструктурнага аператара beСloud у Мінску і Мінскім раёне.
- 2019 г. – кампанія аб’явіла аб рэпазіцыянаванні на рынку, адбыўся пераход да брэнду А1. Кампанія змяніла назву на Унітарнае прадпрыемства «А1».
- 2019 г. – кампанія першай у Беларусі запусціла віртуальныя eSIM-карты.
- 2019 г. – правайдар А1 забяспечыў мабільнай сувяззю ўсе тунэлі Маскоўскай і Аўтазаводскай ліній Мінскага метрапалітэна, а таксама рэалізаваў маштабны праект па паляпшэнні якасці мабільнай сувязі ў цягніках Беларускай чыгункі.
- 2019 г. – А1 і beCloud заключылі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве па развіцці сеткі 4G у рэгіёнах.
- 2020 г. – кампанія А1 здзейсніла першы ў СНД званок па тэхналогіі VoNR і запусціла ў эксплуатацыю першую ў Беларусі аўтаномную сетку 5G у тэставым рэжыме.
- 2020 г. – А1 і Visa заключылі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве з мэтай развіцця лічбавых фінансавых сэрвісаў у Беларусі.
- 2021 г. – кампанія А1 стала рэалізоўваць SIM-карты для самастойнай рэгістрацыі ў магазінах сетак-партнёраў.
- 2021 г. – кампанія А1 перадала правы і абавязкі па шэрагу дагавораў аказання ІКТ-паслуг новай кампаніі «А1 ІКТ сэрвісы».
- 2021 г. – кампанія першай у Беларусі правяла маніторынг стану сонечнай электрастанцыі кампаніі A1 з дапамогай беспілотнага верталёта, які працуе ў сетцы 5G SA.
- 2022 г. – кампанія А1 пашырыла магчымасці 4G-сеткі, уключыўшы дыяпазон 2600 МГц у дадатак да каналаў 800 і 1800 МГц. .
Кампанія A1 надае на тэрыторыі Беларусі паслугі мабільнай сувязі стандарту GSM 900/1800, UMTS 900/2100 (WCDMA/HSDPA/HSUPA/HSPA+), а таксама 4G у дыяпазонах 800/1800/2600 МГц (LTE, у сетцы інфраструктурнага аператара beСloud). На 30 чэрвеня 2022 года паслугамі мабільнай сувязі кампаніі карысталася 4,889 млн абанентаў. Кліентам даступны поўны набор базавых паслуг, а таксама дадатковыя сэрвісы. Званкі HD-фармату і хуткасны інтэрнэт даступныя на тэрыторыі, на якой жыве 99% насельніцтва краіны.
Падключыць паслугі сувязі можна як у магазінах кампаніі па ўсёй краіне, так і самастойна: трэба купіць і актываваць камплект «SIM-to-go», што складаецца з SIM-карты А1 з пачатковым балансам, які прадстаўлены ў рознічных сетках, а таксама падключыць eSIM без візіту ў магазін А1 – праз праграму «Мой А1».
4G-сувязь даступная ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Акрамя таго, з 2019 года ў партнёрстве з beCloud кампанія А1 развівае праект па пашырэнні 4G-сеткі ў сельскай мясцовасці. Цяпер ён рэалізаваны ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях. Таксама A1 з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі прыватным аператарам фіксаванага інтэрнэт-доступу, надаючы абанентам высакахуткасны доступ у інтэрнэт па стандартах GPON, Ethernet, ADSL ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Бабруйску, Добрушы, Жлобіне, Наваполацку, Полацку, Рэчыцы, Светлагорску, Салігорску. Пры гэтым для кліентаў-юрыдычных асоб аказваецца комплекс паслуг па арганізацыі доступу ў сетку па індывідуальнай оптавалакновай лініі.
Актыўнае развіццё фіксаванай сеткі кампаніі адбывалася ў 2016 – 2020 гг., калі да яе далучыліся абаненты правайдараў «Атлант Тэлекам» (Мінск), «Айчына плюс» (Мінск), «Белінфанет» (Мінск), «Гарант» (Гомель і Віцебск), «Саміт» (Полацк), «Мультысэрвісная сетка» (Салігорск), «Ранак Медыя» (Светлагорск) і часткова «Дзелавая сетка» (Мінск).
У 2022 годзе да фіксаванай сеткі кампаніі таксама далучыліся і абаненты правайдараў «Элсат», «Элсат ТБ» і «Элнет» (Брэст).
У верасні 2017 года ў Мінску A1 запусціў уласны цэнтр апрацоўкі даных (ЦАД). Дата-цэнтр заняў плошчу 7,5 тыс. квадратных метраў і на сённяшні дзень з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш сучасных у Беларусі.
ЦАД разлічаны на 800 серверных стоек і мае ўласнае аптычнае кольца – 43 кіламетры сеткі з прапускной здольнасцю 1 Тбіт/с. Дата-цэнтр A1 мае міжнародны сертыфікат Uptime Institute (UI) па ўзроўні адмоваўстойлівасці Tier III у катэгорыях Design і Facility, сертыфікат PCI DSS, які пацвярджае забеспячэнне бяспекі інфраструктуры кліентаў і абарону даных плацежных карт, а таксама сертыфікат інфармацыйнай бяспекі ISO/IEC 27001. Кампанія А1 першай у Беларусі пацвердзіла адпаведнасць ліцэнзійным патрабаванням на выкананне работ і наданне паслуг у галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі крытычна важных аб’ектаў інфарматызацыі. Дата-цэнтр А1 атрымаў атэстат адпаведнасці нацыянальным патрабаванням па абароне інфармацыі і пацвердзіў адпаведнасць патрабаванням дзяржаўнага стандарту Рэспублікі Беларусь СТБ ISO/IEC 27001-2016.
У цяперашні час на базе дата-цэнтра надаюцца наступныя паслугі: воблачныя рашэнні (IaaS, прыватныя воблакі, «Воблака ў атэставаным сегменце ЦАД», VPS); размяшчэнне сервернага і сеткавага абсталявання (Colocation, HaaS); сэрвісы і рашэнні ІКТ (Baas, Cloud Connect, DRaaS, комплексная тэхнічная падтрымка Oracle і іншыя); сэрвісы забеспячэння кібербяспекі (WAFaaS, VMaaS, SIEMaaS, NGFW і іншыя); IT-кансалтынг, Managed IT.
З красавіка 2021 года кампанія А1 перадала правы і абавязкі па шэрагу дагавораў аказання ІКТ-паслуг новай кампаніі «А1 ІКТ сэрвісы». ТАА «А1 ІКТ сэрвісы» працуе пад брэндам А1 і зарэгістравана ў якасці рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій.
У 2022 годзе кампанія трансфармавала падыход да праектаў і выступае ў якасці распрацоўшчыка комплексных тэхналагічных рашэнняў для сваіх кліентаў.
Спектр IT-рашэнняў і паслуг А1 істотна пашыраны і ўключае: перадпраектную падрыхтоўку; праектаванне інфраструктуры, мантаж, пуска-наладачныя работы; укараненне сістэмы ахоўнай сігналізацыі, відэаназірання і кантролю доступу, а таксама сістэмы мультымедыя, гуку і відэаканферэнцсувязі; сэрвіснае абслугоўванне; сувязь усіх рашэнняў паміж сабой і арганізацыю іх узаемадзеяння ў рамках адной каманды спецыялістаў.
Больш падрабязна аб паслугах ТАА «А1 лiчбавыя сэрвiсы» можна даведацца на сайце.
Кампанія A1 надае паслугу відэасэрвісу пад брэндам VOKA з 2014 года. Сэрвіс даступны па тэхналогіях IPTV у сетцы А1 і ОТТ праз сетку любога аператара Беларусі. Асаблівасцю відэасэрвісу з’яўляецца наданне доступу да кантэнту некалькіх анлайн-кінатэатраў (Amediateka, START, Premier), галівудскіх студый, больш за 130 ТБ-каналаў, а таксама спартыўных трансляцый у адной падпісцы «Усё ўключана».
У 2017 годзе кампанія А1 сумесна з сеткай кінатэатраў Silver Screen адкрыла комплекс VOKA CINEMA, які ўключае ў сябе сем высокатэхналагічных кіназалаў. У 2019 у кінатэатры адкрылася кіназала з вуглом агляду ў 270 градусаў па тэхналогіі ScreenX.
З 2018 года каманда VOKA займаецца стварэннем уласнага кантэнту пра Беларусь. У раздзеле VOKA Local можна знайсці эксклюзіўныя шоу розных тэматык з удзелам лакальных беларускіх персон, а таксама трансляцыі музычных, адукацыйных і тэатральных падзей. У раздзеле CINEVOKA сабраныя папулярныя фільмы, агучаныя беларускімі артыстамі. У рамках дадзенага праекту перакладзена як класіка кінематографа розных гадоў, так і хіты ад студыі Disney.
Пры садзейнічанні кампаніі ў 2020 годзе было зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя камп’ютарнага спорту» і створана Беларуская асацыяцыя камп’ютарнага спорту (БАКС). Асацыяцыя займаецца развіццём і папулярызацыяй камп’ютарнага спорту ў Беларусі, работай над прызнаннем кіберспорту на дзяржаўным узроўні. Членамі БАКС з’яўляюцца 22 беларускія кіберспартыўныя арганізацыі. Сумесна з A1 і VOKA Асацыяцыя праводзіць маштабныя кіберспартыўныя турніры і падзеі: Fight Club, VOKA League, Вялікія Беларускія Танкі, Universus, пабстомп The International Dota 2, актыўнасці на выставе Unicon & Game Expo Мінск. На платформе VOKA камп’ютарны спорт прадстаўлены ў раздзеле «Кіберспорт», дзе сабраны трансляцыі, фільмы і падкасты.
Да паслуг абанентаў кампаніі A1 – больш за 75 магазінаў А1 па ўсёй Беларусі, а таксама інтэрнэт-магазін, якая працуе ў фармаце live streaming, дзе кліенты могуць не толькі атрымаць анлайн відэакансультацыю па абранай мадэлі ўстройства, але і ў рэжыме рэальнага часу віртуальна «прагуляцца» па цэнтры лічбавых паслуг у суправаджэнні спецыяліста кампаніі.
Акрамя ўласнай сеткі гандлёвая марка A1 прадстаўлена ў больш за 200 дылерскіх салонах сувязі па ўсёй краіне. Акрамя таго, сёння A1 – адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў смартфонаў, планшэтаў, ноўтбукаў і мабільных аксесуараў у Беларусі. У 2019 годзе кампанія прадставіла першы смартфон пад уласнай гандлёвай маркай — «А1 Альфа». У цяперашні час у асартыменце ўстройстваў, даступных для набыцця ў А1, прадстаўлены такія сусветныя брэнды як Samsung, Apple, Lenovo, HP, Honor, Xiaomi, Huawei і іншыя. Таксама ў магазінах кампаніі прадстаўлены шырокі выбар аксесуараў.
Кампанія А1 вядзе сваю дзейнасць у адпаведнасці з сусветнымі прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG – Environmental. Social. Governance). Такая стратэгія вызначае адказнасць, якую А1 у Беларусі, як і ўся A1 Group, бярэ на сябе, каб шукаць найбольш устойлівыя шляхі развіцця кампаніі, якія таксама дапамогуць клапаціцца аб навакольным асяроддзі і вырашаць важныя сацыяльныя пытанні.
Асаблівую ўвагу А1 надае тэме экалогіі і клопату аб навакольным асяроддзі, а таксама інклюзіі і грамадства роўных магчымасцяў. Кампанія ганарыцца доўгай гісторыяй дабрачыннасці і дапамогі дзіцячым медыцынскім установам, рэалізуе сацыяльныя адукацыйныя праекты для школьнікаў, дапамагае беларусам нанава адкрываць сваю культурную спадчыну і павышаць лічбавую пісьменнасць.
З 2020 года адным з прыярытэтаў кампаніі ў сферы карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці стала экалогія. У адпаведнасці з прынцыпамі ESG (Environmental. Social. Governance) А1 вызначыла канкрэтныя мэты і задачы, якія з 2021 па 2025 гады кампанія плануе дасягнуць па трох асноўных кірунках: энергаэфектыўнасць, скарачэнне выкідаў вуглякіслага газу ў атмасферу і скарачэнне смеццевага следу. Яны зафіксаваны ў Экалагічнай палітыцы, якая закранае ўсе аспекты дзейнасці А1.