Мэтай BYPOL з’яўляецца аднаўленне законнасці і правапарадку ў Беларусі на чале з народным лідэрам Святланай Ціханоўскай і правядзенне новых парламэнцкіх і прэзідэнцкіх выбараў на аснове дэмакратычных прынцыпаў і пад кантролем міжнароднай супольнасці
БЛОГ
BYPOL – арганізацыя, якая заснавана ў кастрычніку 2020 года
Зараз аб’ядноўвае больш за 600 дзейных і былых супрацоўнікаў сілавых і праваахоўных органоў Беларусі, выступіўшых супраць незаконнага захопа улады лукашэнкай ў жніўні 2020 года.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі
Міністэрства ўнутраных спраў
Аператыўна-аналітычны цэнтр
Узброеныя сілы
Следчы камітэт
Мытны камітэт
Камітэт дзяржаўнага кантролю
Камітэт судовых экспертызаў
Дзяржаўны памежны камітэт
Служба бяспекі прэзідэнта
Пракуратура
Сумленныя афіцэры - ядро BYPOL
Арганізацыя была сфармавана у 2020-2022 гадах, асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць дзейныя супрацоўнікі, якія жывуць у Беларусі, дзякуючы чаму мы атрымоўваем актуальную і канфідэнцыйную інфармацыю знутры.
Стварэнне такой арганізацыі з’яўляецца беспрэцэдэнтнай падзеяй за ўсю 29-гадовую гісторыю кіравання Лукашэнкі А.Р. Гэта стала магчымым пасля незаконнага захопу ўлады дыктатарам і ўсталявання поўнага беззаконня ў краіне. Сумленныя афіцэры сталі масава звальняцца, найбольш адукаваныя і прафесійныя сталі ядром BYPOL.
Нашыя супрацоўнікі знаходзяцца як у Беларусі, так і за мяжой (Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Украіна, ЗША, Швецыя, Аўстралія, Бельгія, Германія, Грузія, Ізраіль, Ірландыя, Італія, Канада, Кіпр, Славакія, Чарнагорыя)
ПУБЛІЧНЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ
Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Сітуацыйна-аналітычнага Цэнтра на базе BYPOL
НАКІРУНКІ ДЗЕЙНАСЦІ
Правядзенне міжнароднага расследвання злачынстваў, якія здзейсненыя прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да беларускіх грамадзянаў у перыяд падрыхтоўкі, правядзення выбараў Прэзідэнта і пасля іх
Забеспячэнне функцыянавання Адзінай кнігі рэгістрацыі злачынстваў, якая накіравана на збор інфармацыі пра злачынствы рэжыму і ўсталяванне вінаватых асобаў для наступнага выкарыстання ў міжнародным расследванні, стварэнні санкцыйных спісаў альбо крымінальнага пераследу ў Новай Беларусі
Забеспячэнне дзейнасці ўласнага Тэлеграм канала, YouTube канала, старонак у сетках Instagram, Tik Tok, Facebook, якія накіраваны на давядзенне да ведама грамадскасці сваёй пазіцыі, праўдзівай інфармацыі пра злачынствы рэжыму, іншай агітацыйнай інфармацыі.
Вядзенне работы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі, накіраванай на іх пераход на бок Народа, разладжванне праваахоўнай сістэмы
Фармаванне арганізацыі, якая ў будучыні стане ядром праваахоўнай сістэмы Беларусі
Распрацоўка палажэнняў па рэфармаванню праваахоўнай сістэмы Беларусі
Аказанне па меры магчымасцяў дапамогі супрацоўнікам праваахоўных органаў, іншых сілавых ведамстваў, а таксама іншым грамадзянам, якія пацярпелі ад рэжыма.
Распрацоўка і забеспячэнне дзейнасці плана "Перамога" па аднаўленні правапарадку ў Беларусі