Ян IX
Ян IX | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Ioannes PP. IX | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тэадор II | ||||||
Пераемнік | Бенедыкт IV | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
каля 840 |
||||||
Смерць |
5 студзеня 900 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840—900) — Папа Рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.
Зноскі
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.