Шпаер
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Шпа́ер (таксама Шпэер; ням.: Speyer) — горад зямельнага падпарадкавання ў Германіі, у зямлі Рэйнланд-Пфальц.
Размешчаны на Рэйне (рэгіён Рэйн-Некар). Насельніцтва — каля 50 тысяч чалавек.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Археалагічныя дадзеныя дазваляюць меркаваць, што горад быў населены кельтамі 500 гадоў да н. э., спачатку насіў назву Навіамаг (Noviomagus), пазней, у эпоху рымлян, горад быў вядомы пад імем Аўгуста Неметум і Цывітас Неметум (горад племя Неметэр), па імені германскага племені, засяляўшага гэтую вобласць. У VI стагоддзі горад атрымаў імя Спіра (Spira) ад назвы ракі Шпаербах (Speyerbach), якая працякае праз горад. У Сярэднявечча Шпаер быў надзвычай важны.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Шпаер размешчаны на Верхнярэйнскай нізіне за 20 км на поўдзень ад Людвігсгафена і Мангейма і за 34 км да поўначы ад Карлсруэ, на месцы ўпадзення ракі Шпаербах у Рэйн. На процілеглым баку, адпаведна, на ўсход ад ракі размешчана паселішча Зігельхайн (Siegelhain), якое можа быць аднесена да Хакенгайма.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- 10 да н. э. — заснаванне рымскага ваеннага лагера на тэрыторыі Шпаера
- 346 — першыя згадванні біскупа горада
- 496 да 506 — першае з’яўленне імя «Спіра»
- 1030 — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Конрад II пачынае будаўніцтва Шпаерскага сабора. На гэты дзень гэта — самая вялікая царква ў раманскім стылі, якая захавалася. З 1981 года — аб’ект сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
- 1076 — імператар Генрых IV здзяйсняе з сваёй сталіцы Шпаера знакаміты паход у Каносу
- 1096 — вядомы яўрэйскі пагром падчас першага крыжовага паходу
- 1294 — Шпаер губляе свае былыя сталічныя правы і з гэтага часу вольны горад Свяшчэннай Рымскай імперыі
- 1529 — на з’ездзе ў Шпаеры прадстаўнікі лютэранскіх нямецкіх княстваў выказваюць пратэст супраць анты-рэфармацыйнай рэзалюцыі. Адсюль паняцце пратэстантызм
- 1689 — горад моцна разбураны французскімі атрадамі
- Паміж 1792 і 1814 Шпаер знаходзіцца пад французскім кіраваннем
- 1990 — Шпаер святкуе сваё 2000-годдзе
- 1991 — Музей тэхнікі ў Зінсгайме адкрывае свой філіял у Шпаеры
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання — 07 3 18 000. Горад падраздзяляецца на 4 гарадскіх раёна.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Фотаздымкі
[правіць | правіць зыходнік]-
Ратуша
-
Троіцкі сабор
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/ningde-china/ Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/gniezno-polen/ Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/kursk-russische-foederation/
- ↑ http://www.kurskadmin.ru/node/911
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/ravenna-italien/ Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/rusizi-ruanda/ Праверана 17 лістапада 2022.
- ↑ https://www.rheinpfalz.de/lokal/speyer_artikel,-erster-offizieller-speyerer-besuch-in-m%C3%B6glicher-neuer-partnerstadt-_arid,5388260.html Праверана 14 лістапада 2016.
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/chartres-frankreich/ Праверана 14 лістапада 2022.
- ↑ https://www.speyer.de/de/kultur/staedtepartnerschaften/yavne-israel/ Праверана 14 лістапада 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шпаер
- Афіцыйны сайт горада (ням.)