Экстракляса
Экстракляса | |
---|---|
польск.: Ekstraklasa | |
Краіна | Польшча |
Федэрацыя | УЕФА |
Заснаваны | 1921/1926 |
Кол-ць каманд | 16 |
Узровень у сістэме ліг | 1 |
Выбыванне ў | Першая ліга |
Нацыянальныя турніры |
Кубак Польшчы Суперкубак Польшчы |
Міжнародныя турніры |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Еўропы |
Дзеючы пераможца | Ракаў Чэнстахова (1-ы тытул, сезон 2022/23) |
Найбольш тытулаваны | Легія Варшава (15 тытулаў) |
Сайт | www.ekstraklasa.org |
сезон 2023/24 |
Экстракляса — спаборніцтва паміж прафесійнымі футбольнымі клубамі Польшчы, найвышэйшае ў польскай сістэме футбольных ліг. Пераможца Экстраклясы аб’яўляецца чэмпіёнам Польшчы па футболе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне польскай футбольнай лігі
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 1926 года ў Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў шэрагу польскіх клубаў. Мэтай гэтай сустрэчы было абмеркаванне магчымасці стварэння прафесійнай лігі па футболе. Невядома, хто прыдумаў ідэю лігі. На сустрэчы было прынята рашэнне, што ліга — больш практычны варыянт правядзення чэмпіянату, чым двухступеньчаты фармат рэгіянальных гульняў і выніковы нацыянальны фінал, якія практыкаваліся да гэтага часу.
Да жаху прадстаўнікоў клубаў, ФФП не спадабалася ідэя лігі і Асацыяцыя хацела сарваць яе утварэнне. Тым не менш, аказалася, што практычна ўсе, акрамя аднаго з польскіх клубаў, падтрымалі гэтую ідэю. Рашэнне аб стварэнні лігі было прынята незалежна ад Федэрацыі футбола. У канцы лютага 1927 года на пасяджэнні Федэрацыі футбола Польшчы ў Варшаве яе службовыя асобы адкрыта выступілі супраць фарміравання лігі, але клубы, падтрыманыя генераламі з польскай арміі (якая пасля майскага перавароту 1926 года гуляла ключавую ролю ва ўсіх аспектах грамадскага жыцця), прыступілі да фарміравання лігі. Стварэнне Лігі было абвешчана 1 сакавіка 1927 года.
Чэмпіёны Экстраклясы
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі прыведзеныя па выніках сезона 2022/23[1].
Тытулы | Клуб | Чэмпіёнскія сезоны |
---|---|---|
15 | Легія Варшава | 1955, 1956, 1968/69, 1969/70, 1993/94, 1994/95, 2001/02, 2005/06, 2012/13, 2013/14, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2020/21 |
14 | Гурнік Забжэ Рух Хожаў |
1957, 1959, 1961, 1962/63, 1963/64, 1964/65, 1965/66, 1966/67, 1970/71, 1971/72, 1984/85, 1985/86, 1986/87, 1987/88 1933, 1934, 1935, 1936, 1938, 1951, 1952, 1953, 1960, 1967/68, 1973/74, 1974/75, 1978/79, 1988/89 |
15 | Вісла Кракаў | 1927, 1928, 1949, 1950, 1977/78, 1998/99, 2000/01, 2002/03, 2003/04, 2004/05, 2007/08, 2008/09, 2010/11 |
8 | Лех Познань | 1982/83, 1983/84, 1989/90, 1991/92, 1992/93, 2009/10, 2014/15, 2021/22 |
5 | Краковія | 1921, 1930, 1932, 1937, 1948 |
4 | Погань Львоў Відзаў Лодзь |
1922, 1923, 1925, 1926 1980/81, 1981/82, 1995/96, 1996/97 |
2 | Варта Познань Палонія Варшава Палонія Бытам ЛКС Лодзь Сталь Мелец Шлёнск Уроцлаў Заглэмбе Любін |
1929, 1947 1946, 1999/2000 1954, 1962 1958, 1997/98 1972/73, 1975/76 1976/77, 2011/12 1990/91, 2006/07 |
1 | Гарбарнія Кракаў Шамберкі Бытам Пяст Глівіцы Ракаў Чэнстахова |
1931 |
Тлустым вылучаны каманды, якія прымаюць удзел у Экстраклясе ў сезоне 2022/23.
Зноскі
- ↑ Чэмпіёны Экстракласы (90minut.pl) (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (польск.)
- 90minut.pl (польск.)