iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be.wikipedia.org/wiki/Федэраты_(Старажытны_Рым)
Федэраты (Старажытны Рым) — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Федэраты (Старажытны Рым)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Федэраты (лац.: foederati, ад лац.: foedus — саюз, дагавор) — саюзныя Рыму плямёны. Значэнне тэрміна змянялася на працягу гісторыі.

У часы Рэспублікі федэратамі называліся абшчыны, звязаныя з Рымам саюзам, звычайна называліся «саюзнікамі» (лац.: socii).

У часы Позняй імперыі — варварскія плямёны, якія паступілі на ваенную службу да рымлян і неслі яе на межах Рымскай імперыі. Атрымлівалі за службу памежныя землі для пасялення і жалаванне. Найбольшае значэнне федэраты мелі ў IV—V стагоддзях. Часцяком гэтыя меры былі вымушаныя, такім чынам імператары адкупляліся ад варвараў, арміі якіх не маглі перамагчы, а заадно ставілі іх сабе на службу. Падобныя дагаворы заключаліся не паміж дзяржавамі ці народамі, а асабіста паміж кіраўнікамі, і таму пасля смерці кіраўніка, які заключыў дагавор, саюз звычайна спыняў існаванне. Для эпохі Позняй імперыі незразумела размежаванне паміж foederati — федэратамі і socii — саюзнікамі. Вядома, што апошнія традыцыйна служылі ў рымскім войску, не з'яўляючыся грамадзянамі Рыма. Адрозніць саюзнікаў і федэратаў у крыніцах не ўяўляецца магчымым[1]. Сам тэрмін «федэраты» ўваходзіць ва ўжытак у Рыме пачынаючы з V стагоддзя, аднак падобны від узаемаадносін з варварамі існаваў і да таго, у IV стагоддзі. Служба варвараў у рымскай арміі і рассяленне іх на рымскай тэрыторыі спрыялі паступовай варварызацыі як самой арміі (у меншай ступені гэта тычылася каманднага складу[2]), так і дзяржавы.

Зноскі

  1. Ермолова И. Е. Римская империя и федераты в IV веке // Новый исторический вестник. 2001, № 2 (4).
  2. См.: Глушанин Е. П. Провинциализация и варваризация в истории римской императорской армии // Власть, политика, идеология в истории Европы: сборник научных статей, посвященный 30-летию кафедры ВИМО АлтГУ / под ред. Ю. Г. Чернышова. — Барнаул, 2005. — 200 с;
    Он же. Этнический состав ранневизантийской армии IV в.: варварский вопрос // Античная древность и Средние века. — М., 1985.