iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be.wikipedia.org/wiki/Тараса
Тараса — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Тараса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тара́са[1], тарас — драўляна-земляная канструкцыя, частка фартыфікацыйнага збудавання. Тое самае, што гародня, але зрубы збудаваныя не паасобна, а суцэльна ўздоўж, і падзеленыя папярэчнымі сценкамі на каморы. Звычайны элемент абарончых збудаванняў на беларускіх землях ранняга Сярэдневякоўя.

Сцяна з двух радоў бярвёнаў ці брусоў, прамежак паміж якімі запоўнены зямлёй і каменнем. У верхняй частцы меўся баявы ярус з абламам, звычайна завершаны двухсхільным дахам

Гароднямі ці тарасамі злучаліся між сабой вежы і брамныя ўмацаванні. На слабых, асабліва насыпных, грунтах перавагу ў умацаваннях аддавалі гародням, якія не былі такімі адчувальнымі да асядання.

З развіццём артылерыі драўляныя абарончыя збудаванні паступова страцілі сваё значэнне.

Зноскі