Таледа
| ||||||||||||||||||||||||||||
Тале́да[5] (ісп.: Toledo) — горад у цэнтральнай частцы Іспаніі, сталіца правінцыі Таледа і аўтаномнай супольнасці Кастылія — Ла-Манча. Размешчаны да паўднёва-захаду ад Мадрыда на рацэ Таха і з’яўляецца цэнтрам архіепіскапства. Насельніцтва ў 2007 годзе складала 78 618 жыхароў. У 1986 годзе гістарычны горад Таледа быў уключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя пастаянныя паселішчы на тэрыторыі горада былі крэпасцямі, узведзенымі ў эпоху кельта-іберыйцаў. У 192 годзе да н.э. рымляне заснавалі тут фарпост Талетум (па-лацінску: Toletum). Дзякуючы знаходжанню жалезнай руды каля горада, Таледа ператварыўся ў значны пасёлак, які чаканіў уласныя манеты. Раскопкі шыкоўных віл таго часу сведчаць аб глыбокай раманізацыі паселішча, якое мела свой акведук, да сённяшняга дня цалкам разбураны.
Пасля першых нападаў варвараў былі ўмацаваны антычныя сцены. У 411 годзе горад кароткачасова захапілі аланы. У 418 годзе ён перайшоў да вестготаў і заставаўся іх сталіцай да 711 года. За гэты час Таледа стаў цэнтрам каталіцкага архібіскупства. У Сярэднявеччы Таледскія архібіскупы мелі ўласнае войска і прымалі ўдзел у Рэканкісце і ў іншых ваенных аперацыях іспанскіх каралёў.
Маўры заваявалі сталіцу дзяржавы вестготаў у 712 годзе. Росквіт Таледа пад імем Талайтола прыйшоўся на час іх панавання. Альфонс VI заваяваў горад 25 мая 1085 года. Таледа стаў адной з рэзідэнцый каралёў Кастыліі і заставаўся ёю да 1561 года, пакуль Філіп II не перанёс сваю рэзідэнцыю на 71 км у Мадрыд, які ляжыць якраз пасярод Пірэнейскага паўвострава і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад усіх партоў. Аднак Таледа застаўся рэлігійным цэнтрам.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Знакамітыя жыхары
[правіць | правіць зыходнік]Эль Грэка жыў у Таледа з 1577 года да сваёй смерці ў 1614 годзе і стварыў тут шматлікія шэдэўры, у тым ліку «Пахаванне графа Оргаса» ў царкве Санта-Томэ.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Іракліян, Грэцыя
- Ажэн, Францыя
- Ахен, Германія (26 студзеня 1985)
- Вяліка-Тырнава, Балгарыя (25 сакавіка 1983)
- Вяліка-Тырнава (абшчына), Балгарыя (25 сакавіка 1983)
- Гавана, Куба
- Гуанахуата[d], Мексіка (1978)
- Дамаск, Сірыя
- Корпус-Крысты, ЗША
- Маябамба, Перу
- Нара, Японія
- Сант’яга-дэль-Эстэра, Аргенціна
- Таліда, ЗША
- Тэджана[d], Італія
- Цфат, Ізраіль
- Эмполі, Італія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Хуана I Вар’ятка (1479—1555) — каралева Кастыліі і Леона
- Ільдэфонс Таледскі (607—667) — святы, архіепіскап Таледскі, абат Таледскага бенедыкцінскага манастыра
- Роберт дэ Нола — каталонскі кухар, аўтара першай друкаванай кнігі рэцэптаў на каталанскай мове
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑ http://www.toledo-turismo.com/es/toledo-en-la-historia_60 Праверана 3 жніўня 2017.
- ↑ а б https://it-ch.topographic-map.com/map-zb1p3q/Toledo/?zoom=19¢er=39.85644%2C-4.02498&popup=39.85655%2C-4.02494
- ↑ а б National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 45, 46.
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2001 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 5. — P. 642. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2002 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2002. — вып. 311. — P. 45846. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2004 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2004. — вып. 314. — P. 42356. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2005 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2005. — вып. 287. — P. 39422. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2006 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2006. — вып. 312. — P. 46628. — ISSN 0212-033X
- ↑ III // Municipal Register of Spain 2007 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2007. — вып. 311. — P. 53566. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2008 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2008. — вып. 312. — P. 52072. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística Municipal Register of Spain 2009 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2009. — вып. 309. — P. 109453. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2010 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2010. — вып. 311. — P. 106195. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2011 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2011. — вып. 303. — P. 138416. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2012 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2012. — вып. 313. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2014 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2014. — вып. 308. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2015 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2015. — вып. 301. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2016 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2016. — вып. 304. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2017 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2017. — вып. 316. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2018 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2018. — вып. 314. — P. 130903. — ISSN 0212-033X
- ↑ Cifras oficiales de población resultantes de la revisión del Padrón municipal a 1 de enero — National Statistics Institute. Праверана 18 сакавіка 2019.
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2019 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2019. — вып. 311. — P. 141278. — ISSN 0212-033X
- ↑ Instituto Nacional de Estadística III // Municipal Register of Spain 2020 // Boletín oficial del Estado — Agencia Estatal Boletín Oficial del Estado, 2020. — вып. 340. — P. 125898. — ISSN 0212-033X
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2021 — 2021.
- ↑ National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2022 — 2022. — Т. 90. — С. 1,235.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тале́да // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 401. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Толе́до // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 419. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Толе́до // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 482. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Толе́до // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 369. — 459 с. — 70 000 экз. (руск.)
- Толе́до // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 676. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таледа
- Афіцыйны сайт
- Легенды Таледа