Свабодная тэрыторыя Трыест
Горад-дзяржава | |||||
Свабодная тэрыторыя Трыест | |||||
---|---|---|---|---|---|
Territorio libero di Trieste Svobodno tržaško ozemlje Slobodni teritorij Trsta | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Трыест | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Трыест, Копер, Піран, Умаг | ||||
Мова(ы) | італьянская, славенская, харвацкая | ||||
Афіцыйная мова | італьянская мова, сербахарвацкая мова і славенская мова | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | трыесцкая ліра («югаліра») | ||||
Плошча | 738 км² | ||||
Насельніцтва | 330000 чалавек | ||||
Форма кіравання | рэспубліка | ||||
Ваенны губернатар | |||||
• 1947-1951 | Тэрэнс Сідні Эйры, Мірка Ленац | ||||
• 1951-1954 | Томас Уінтэртан, Мілаш Стаматавіч | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свабодная тэрыторыя Трыест або Свабодная дзяржава Трыест (італ.: Territorio libero di Trieste, славенск.: Svobodno tržaško ozemlje, харв.: Slobodni teritorij Trsta) — падмандатная тэрыторыя ААН на тэрыторыі гістарычнага горада-дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, размешчанага паміж паўночнай Італіяй і Югаславіяй.
Гісторыя тэрыторыі
[правіць | правіць зыходнік]З 1382 года Трыест і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Аўстрыі і мелі змяшанае насельніцтва, якое складалася галоўным чынам з італьянцаў у горадзе і славенцаў і харватаў у сельскіх прыгарадах. У 1921 Італія анексавала Трыест, дзе пасля ўсталявання фашысцкага рэжыму пачаліся рэпрэсіі супраць славянскага насельніцтва, якія выклікалі у адказ тэрарыстычную дзейнасць з боку арганізацыі ТЫГР. У 1943 пасля капітуляцыі Італіі горад быў акупаваны Германіяй, а 1 мая 1945 вызвалены адначасова часцямі югаслаўскай і брытанскай армій.
Тэрыторыя была заснавана 15 верасня 1947 Саветам бяспекі ААН паводле ўмоў мірнага дагавора з Італіяй з мэтай захаваць раўнавагі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне і зменшыць рызыку тэрытарыяльных прэтэнзій паміж Італіяй і Югаславіяй. Кіраванне тэрыторыяй ажыццяўлялася ваеннымі губернатарамі, прызначанымі краінамі, якія кіравалі міратворчымі сіламі на тэрыторыі. Была падзелена па лініі Моргана на англа-амерыканскую зону A (горад Трыест і прылеглыя прыбярэжныя раёны) і югаслаўскую зону B (частка істрыйскага ўзбярэжжа). 5 кастрычніка 1954 у Лондане быў падпісаны дагавор, паводле якога зона A была далучана да Італіі, а зона B да Югаславіі. У 1975 тэрыторыя была фармальна распушчана паводле дагавора ў Азіма.
Тэрыторыя, не з'яўляючыся незалежнай дзяржавай, мела сваю валюту (трыесцкая ліра, фактычна італьянская ліра ў зоне A і югаліра ў зоне B) і паштовыя маркі.
У наш час (на 2009) тэрыторыя зоны A уваходзіць у склад італьянскай правінцыі Трыест, а зона B падзелена паміж Славенскім Прымор'ем і харвацкай жупаніяй Істрыя.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свабодная тэрыторыя Трыест