Пластычная хірургія
Выгляд
Пластычная хірургія — раздзел хірургіі, які займаецца аперацыямі, накіраванымі на ліквідацыю дэфармацый і дэфектаў органа, тканіны ці паверхні чалавечага цела альбо карэкцыю бачных фізіялагічных змен.
Праводзяцца найбольш распаўсюджаныя пластычныя аперацыі: карэкцыя носа, падбародка і вушэй, падцяжка твару, ілба і шыі, блефарапластыка, пластычная работа броваў, карэкцыя вуснаў, ін'екцыі ботокса; ліпасакцыя жывата і паясніцы, павелічэнне, памяншэнне і карэкцыя грудзей, амаладжэнне рук; павелічэнне ягадзіц, змена формы малых і вялікіх палавых вуснаў.