iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be.wikipedia.org/wiki/Мітаўская_аперацыя
Мітаўская аперацыя — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Мітаўская аперацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мітаўская аперацыя
лат.: Ziemassvētku kaujas
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Нямецкая карта Рыжскага фронту і Мітаўскай аперацыі.
Нямецкая карта Рыжскага фронту і Мітаўскай аперацыі.
Дата 23 снежня 1916 (5 студзеня 1917) — 29 снежня 1916 (11 студзеня 1917)
Месца каля Мітавы
Вынік нявызначаны
Праціўнікі
 Расійская імперыя  Германская імперыя
Камандуючыя
Сцяг Расійскай імперыі Паўночны фронт: Мікалай Рузскі
Сцяг Расійскай імперыі 12-я армія: Радка Радка-Дзмітрыеў
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) 8-я армія: Гюнтэр фон Кірхбах
Сілы бакоў
12-я армія 8-я армія
Страты
23 000 забітымі, параненымі і палоннымі[1] невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міта́ўская апера́цыя (23 снежня 1916 (5 студзеня 1917) — 29 снежня 1916 (11 студзеня 1917) года) — наступальная аперацыя рускіх войскаў у ходзе Першай сусветнай вайны, якая праводзілася ў раёне горада Мітава (Елгава) сіламі 12-й арміі Паўночнага фронту (камандуючы — генерал Р. Д. Радка-Дзмітрыеў). Ёй супрацьстаяла 8-я германская армія. У Латвіі Мітаўская аперацыя вядомая як Калядныя баі (Ziemassvētku kaujas).

У ходзе Мітаўскай аперацыі Рускія войскі яшчэ аддалілі лінію фронту ад Рыгі. За 7 сутак баёў 12-я армія прасунулася на 2—5 км, улічваючы, што пазіцыі немцаў у гэтым раёне былі надзвычай грунтоўныя.

Аператыўны вопыт Мітаўскай аперацыі — прымяненне камбінаваных спосабаў атакі (раптоўнай атакі без артылерыйскай падрыхтоўкі і атакі пасля кароткай, але магутнай артылерыйскай падрыхтоўкі), а таксама вопыт аператыўнай маскіроўкі ў мітаўскай аперацыі быў шырока выкарыстаны ў кампаніях 1917—1918 гадоў на іншых франтах.

Зноскі