Метр
Метр | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | m[1][2][…], m[1], m[3], m, m, m, m, m, m, м, מ', م, م, 公尺, মি, متر, м, മീ., m, м, м, 米, م, மீ, μ, м, m, 米, ㍍, м, м, m, m, m, 公尺, m, м і m |
Calculated from | скорасць святла і секунда |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 1 м |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 1 м, 1 м і 0,001 км |
Фізічная велічыня | даўжыня[2][4], адлегласць, радыус-вектар, diffusion coefficient for fluence rate[d], proper length[d][5], дыяметр, вышыня, шырыня[d], радыус, перамяшчэнне і thickness[d] |
Subdivision of this unit | дэцыметр |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Метр (фр.: metre ад грэч. métron — мера) — адзінка вымярэння адлегласці ў метрычнай сістэме мер і Міжнароднай сістэме адзінак вымярэння СІ. Скарочанае пазначэнне: бел.: м, міжн.: m.
Метр роўны адлегласці, якую праходзіць святло ў вакууме за прамежак часу, роўны 1/299 792 458 секунды.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Метр быў упершыню ўведзены ў Францыі ў XVII ст. і меў першапачаткова два розныя азначэнні:
- як даўжыня маятніка з паўперыядам гайдання на шыраце 45°, роўным 1 c (у сучасных адзінках гэтая даўжыня роўная прыкладна 0,981 м).
- як адна саракамільённая частка Парыжскага мерыдыяна (гэта значыць адна дзесяцімільённая частка адлегласці ад паўночнага полюсу да экватара па паверхні геоіда на даўгаце Парыжа).
Першапачаткова за аснову было прынята першае азначэнне (8 мая 1790, Французскі Нацыянальны сход). Аднак паскарэнне свабоднага падзення залежыць ад шыраты і, такім чынам, маятнікавы эталон не досыць дакладны, Французская Акадэмія навук у 1791 прапанавала Нацыянальнаму сходу вызначыць метр праз даўжыню мерыдыяна. 30 сакавіка 1791 гэтая прапанова была прынята. 7 красавіка 1795 Нацыянальны Канвент прыняў закон аб увядзенні метрычнай сістэмы ў Францыі і даручыў камісіі, у якую ўваходзілі Кулон, Лагранж, Лавуазье, Лаплас і іншыя навукоўцы, выканаць работы па эксперыментальным вызначэнні адзінак даўжыні і масы. Першы прататып эталона метра быў выраблены з латуні ў 1795 годзе. Варта адзначыць, што адзінка вымярэння масы (кілаграм, азначэнне якога было заснавана на масе 1 дм³ вады), таксама была прывязана да азначэння метра.
У 1799 са сплаву 90 % плаціны і 10 % ірыдыю быў выраблены эталон метра, даўжыня якога адпавядала адной саракамільённай частцы Парыжскага мерыдыяна. Пасля, аднак, высветлілася, што з-за няправільнага ўліку полюснай сціснутасці Зямлі эталон аказаўся карацейшы на 0,2 мм; такім чынам, даўжыня мерыдыяна толькі прыблізна роўная 40 000 км.
У час кіравання Напалеона метрычная сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе. Толькі ў Вялікабрытаніі, якая не была заваявана Напалеонам, засталіся традыцыйныя меры даўжыні: цаля, фут і ярд.
У 1889 быў выраблены больш дакладны міжнародны эталон метра са сплаву плаціны і ірыдыю з папярочным сячэннем у выглядзе літары «X». Яго копіі былі перададзеныя на захоўванне ў краіны, у якіх метр быў прызнаны ў якасці стандартнай адзінкі даўжыні. Гэты эталон усё яшчэ захоўваецца ў Міжнародным бюро мер і ваг, хоць больш па сваім першапачатковым прызначэнні не выкарыстоўваецца.
З 1960 было вырашана адмовіцца ад выкарыстання вырабленага людзьмі прадмета ў якасці эталона метра, і з гэтага часу па 1983 метр вызначаўся як лік 1 650 763,73, памножаны на даўжыню хвалі аранжавай лініі (6 056 A*) спектра выпраменьвання ізатопам крыптона-86 у вакууме.
Сучаснае азначэнне метра ў тэрмінах часу і скорасці святла было ўведзена ў 1983 годзе:
- Метр — гэта даўжыня шляху, які праходзіць святло ў вакууме за (1 / 299 792 458) секунды.
З гэтага азначэння атрымліваем, што ў сістэме СІ скорасць святла ў вакууме прынята роўнай у дакладнасці 299 792 458 м/с. Такім чынам, азначэнне метра, як і два стагоддзі назад, ізноў прывязана да секунды, але на гэты раз з дапамогай універсальнай сусветнай канстанты.
Кратныя і дробныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]Дзесятковыя кратныя і дробныя адзінкі даўжыні ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ. Існуюць таксама пазасістэмныя адзінкі вымярэння: мікрон, роўны 1 мкм, і ангстрэм (A*), роўны 0,1 нм, але іх ужыванне не рэкамендуецца.
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 м | дэкаметр | дам | dam | 10−1 м | дэцыметр | дм | dm |
10² м | гектаметр | гм | hm | 10−2 м | сантыметр | см | cm |
10³ м | кіламетр | км | km | 10−3 м | міліметр | мм | mm |
106 м | мегаметр | Мм | Mm | 10−6 м | мікраметр | мкм | µm |
109 м | гігаметр | Гм | Gm | 10−9 м | нанаметр | нм | nm |
1012 м | тэраметр | Тм | Tm | 10−12 м | пікаметр | пм | pm |
1015 м | петаметр | Пм | Pm | 10−15 м | фемтаметр | фм | fm |
1018 м | экзаметр | Эм | Em | 10−18 м | атаметр | ам | am |
1021 м | зетаметр | Зм | Zm | 10−21 м | зептаметр | зм | zm |
1024 м | ётаметр | Ім | Ym | 10−24 м | ёктаметр | ім | ym |
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]У камп’ютарным жаргоне «метр» можа азначаць мегабайт.
Зноскі
- ↑ а б 6.5.2 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 17. — 41 p.
- ↑ а б 3-1.a // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
- ↑ Optimot — 2007.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
- ↑ Thompson E. A., Thompson E. A., Taylor B. N. Guide for the use of the International System of Units (SI) — 2008. — С. 77. — doi:10.6028/NIST.SP.811E2008