Люблін
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Люблін (польск.: Lublin) — горад на правах павета на ўсходзе Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Люблінскага ваяводства. Знаходзіцца на Люблінскім ўзвышшы, на рацэ Быстрыцы — левы прыток Вепша. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Люблін — Мінск 441 км, да Варшавы — 152 км[2].
Насельніцтва — 343 313 жыхароў (2014 год)[3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Люблін знаходзіцца ў паўночнай частцы Люблінскага ўзвышша. Праз горад цячэ рака Быстрыца (Bystrzyca) — левы прыток Вепша (Wieprz). Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае −5 °C, у ліпені +18,5 °C. Колькасць ападкаў не перавышае 600 мм. У межах горада знаходзіцца тры лясы: самы вялікі — Las Dąbrowa (закладзены каля збудаванага ў 1974 годзе штучнага вадасховішча — Зэмбарыцкай Бухты (Zalew Zemborzycki), Stary Gaj і Las Prawiedniki. Таксама Люблін багаты на паркі. Старэйшы з іх — Саксонскі парк (Ogród Saski) знаходзіцца ў самым цэнтры горада і паўстаў у 1837 г. Парк Бранавіцкіх (Park Bronowicki) трошкі саступае яму па ўзросце. Зараз, на жаль, ён занядбаны. Пасля II сусветнай вайны на балоцістай тэрыторыі каля Быстрыцы быў створаны Народны Парк (Park Ludowy).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Засяленне тэрыторыі сённяшняга горада пачалося яшчэ ў VI стагоддзі, калі развілося пасяленне на ўзгорку Czwartek (Чацвер), якое потым пашыралася на суседнія ўзгоркі. На замкавым узгорку ў X стагоддзі паўсталі абаронныя збудаванні: спачатку драўняныя — потым мураваныя. У XII стагоддзі замак атрымаў правы кашталяніі. Побач, на Старамесйкім (Staromiejskim) узгорку, паўстаў горад.
Люблін першы раз узгадваецца ў 1198 годзе.
Найстарэйшы люблінскі касцёл у гонар Арханёла Міхаіла згодна з легендай быў пабудаваны ў 1282 годзе князем Лешакам Чорным, які вяртаўся пасля пераможнага паходу на яцвягаў. Касцёл разабраны ў XIX стагоддзі.
Магдэбургскае права атрымаў 15 жніўня 1317 года, у часы кіравання Уладзіслава Лакетка. У 1341 годзе Казімір III Вялікі атрымаў пад Люблінам перамогу над татарамі, а год пазней выдаў гораду чарговае права — рэгуляцыйнае, згодна з якім Люблін абнеслі сценамі.
У 1474 годзе Казімір IV Ягелончык прызначыў Люблін сталіцай новастворанага Люблінскага ваяводства, вылучанага з Сандамірскага ваяводства. У XV—XVI стст. горад перажывае росквіт дзякуючы гандёвым шляхам з Чорнага мора ў Заходнюю Еўропу. У 1569 годзе ў Любліне падпісана знакамітая Люблінская унія.
У XVI і XVII стагоддзях Люблін з'яўляўся адным з галоўных цэнтраў рэфармацыі. Тут дзейнічала вялікая суполка польскага брацтва (Bracia polscy). Таксама ў Любліне існаваў кальвінскі збор. У горадзе ў XVI ст. ужо працавала яўрэйская друкарня, недзе ад 1630 — польская друкарня, а ад 1687 езуіцкая друкарня.
XVII стагоддзе — цяжкі этап у гісторыі Любліна. На хвалі агульнапольскіх міжнацыянальных і гаспадарчых канфліктаў занепадаюць знакамітыя люблінскія кірмашы. У 1630 годзе горад пакутвае ад эпідэміі чумы, якая забрала жыцці 5 тыс. чалавек. Пасля вайны з казакамі (1648—1650) горад пакідае большасць купцоў з Еўропы. У 1655 Люблін спусташае расійска-казацкае войска, асабліва моцна пацярпелі яўрэі. У 1656 горад рабуюць шведы, знішчаяючы будынкі і насельніцтва.
Ад 1686 пачынаецца традыцыя Люблінскага Хэйнала (Hejnał Miasta Lublina).
Пачатак XVIII стагоддзя прыносіць новыя знішчэнні падчас Паўночнай вайны. У 1703 годзе Аўгуст II надае гораду прывілей, які параўноўвае Люблін у правах з Кракавам. Пасля войнаў горад нарэшце паступова разбудоўваецца (у асноўным магнацкія сядзібы і касцёлы). Афармляецца аблічча сённяшняга Кракаўскага Прадмесця і Літоўскай плошчы, але горад усё яшчэ выглядае досыць убога. Падчас польскай эпохі Асветніцтва (1780) паўстае фундацыя «Boni Ordinis», якая сваёй дзейнасцю прыводзіць да рэстаўрацыі гарадскіх камяніц і выбрукавання вуліц, а таксама аднаўлення ратушы.
У 1788 годзе, пасля стогадовага перапынку, адраджаецца пратэстанцкі рух, праяўленнем якога было будаўніцтва касцёла Св. Троіцы (św. Trójcy), які існуе і сёння.
Пасля абвяшчэння Канстытуцыі 3 мая, Люблін абраў свайго першага прэзідэнта — Тэадора Груэля-Грэца (Teodora Gruell-Gretza), які шмат зрабіў для развіцця горада. У 1792 годзе па загадзе імператрыцы Кацярыны II Люблін заняло расійскае войска, чым скончыла нядоўгі перыяд росквіту.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 горад увайшоў у склад Аўстрыйскай імперыі.
У 1809 годзе Люблін быў далучаны да Варшаўскага княства. У 1815 апынуўся ў складзе Царства Польскага пад расійскай уладай, у 1837 Люблін — сталіца губерні.
Насельніцтва горада ў 1873 складала 28,9 тыс., а ў 1897 годзе ўзрасло да 50,2 тыс. У 1877 пабудавана першае чыгуначнае злучэнне. Падчас Першай сусветнай вайны пасля расійскага адступлення горад займаюць нямецкія і аўстра-венгерскія войскі. Такім чынам, улетку 1915 канчаткова скончваецца перыяд расійскай улады ў Любліне.
У 1918 г. закладзены Каталіцкі Люблінскі ўніверсітэт (Katolicki Uniwersytet Lubelski — KUL). Ад лістапада 1918 горад зноў знаходзіцца ў складзе незалежнай Польшчы, ізноў становіцца сталіцай ваяводства. У 1939 налічвае 120 тыс. жыхароў. Ад верасня 1939 да ліпеня 1944 Люблін пад нямецкай акупацыяй. Нацысты стварылі тут канцэнтрацыйны лагер — Майданак (Majdanek), а таксама яўрэйскае гета. Падчас Халакосту загінула каля 40 тыс. люблінскіх яўрэяў, якія ў 1939 складалі больш за 1/3 насельніцтва горада. Таксама знікла цэлае г. зв. Жыдоўскае Места (Miasto Żydowskie), комплекс будынкаў вакол замка, гэта значыць — 3/4 старой забудовы і цэлы раён Вянява (Wieniawa), у якім збольшага жылі яўрэі.
З 23 ліпеня 1944 года Люблін 164 дні выконваў ролю сталіцы камуністычнай Польшчы.
У перыяд Польскай Народнай Рэспублікі адбывалася імклівае развіццё Любліна. У 1944 паўстае Універсітэт імя Марыі Складоўскай-Кюры (Uniwersytet Marii Curie-Skłodowskiej — UMCS ). Пабудаваны шэраг прадпрыемстваў, напрыклад — Фабрыка Грузавых Аўтамабіляў (Fabryka Samochodów Ciężarowych w Lublinie — FSC Lublin) і фабрыка гелікоптараў (WSK PZL Świdnik) у суседнім Свідніку. Да 1989 насельніцтва горада ўзрасло больш чым у тры разы ў параўнанню з 1939 годам.
У ліпені 1980 года ў Любліне і Свідніку адбываліся першыя вялікія страйкі рабочых, звязаныя з дзейнасцю «Салідарнасці».
Ад 2001 годзе ў Любліна ёсць свой блізнячы горад — вёска Люблін у штаце Вісконсін.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва Любліна складае 354 тысячы чалавек (жанчын — 190 тысяч, мужчын — 167 тысяч). Трэба адзначыць, што вялікую групу насельнікаў складюць прыезджыя студэнты, якія незалічаны да папуляцыі Любліна. Згодна розных падлікаў, падчас навучальнага году іх лічба складае каля 95 тысяч.
У 2006 годзе ўзровень беспрацоўя ў Любліне раўняўся 10,8 % (меней, чым у папярэднія гады).
Змена лічбы насельніцтва па гадах:
|
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Транзіт
[правіць | правіць зыходнік]Праз Люблін праходзяць дзве важныя нацыянальныя і міжнародныя дарогі — дарога № 17 з Варшавы да Кіева, дарога № 19 з Беластоку да Жэшава, а таксама дарога № 82. Вельмі дрэннае спалучэнне з Беларуссю, адсутнічаюць прамыя аўтобусы.
Гарадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Гарадскую камунікацыю ў Любліне абслугоўвае камунальнае Гарадское Транспартнае Прадпрыемства (Miejskie Przedsiębiorstwo Komunikacyjne), а таксама прыватныя перавозчыкі, аб'яднаныя ў Люблінскі Аўтобусны Кансорцыум. У Любліне існуе 45 звычайных аўтобусных ліній, 4 лініі сезонных аўтобусаў, 1 лінія школьных аўтобусаў і 9 бясплатных ліній да гіпермаркетаў. Акрамя таго, таксама існуе 4 лініі (галоўным чынам прыгарадныя), якія абслугоўваюцца мікрааўтобусамі. Люблін адзін з трох польскіх гарадоў, у якіх курсіруюць тралейбусы (8 ліній).
У сённяшняга Люблінскага гарадскога транспарту шмат праблем. Камунікацыйная сістэма састарэла, не хапае прыгарадных ліній (зараз іх толькі 8), няма начнога транспарту. Большасць аўтобусаў і тралейбусаў вельмі старыя і ў дрэнным стане. Горад самы слабаразвіты з ваяводскіх ў Польшчы з пункту гледжання грамадскага транспарту.
Чыгунка
[правіць | правіць зыходнік]Люблін з'яўляецца важным чыгуначным вузлом. Праз горад праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае Варшаву з мяжой у Дарагуску і далей з Кіевам і Адэсай. Дзве іншыя лініі выходзяць з Любліна ў напрамках: на поўдзень (да Пшэварска праз Сталёву-Волю) і на поўнач (да Лукава — сёння не выкарыстоўваецца для пасажырскіх перавозак).
У адмінстрацыўных межах горада знаходзяцца тры чыгуначныя вакзалы: Główny (Галоўны Вакзал), Północny (Паўночны Вакзал), Zemborzyce, а таксама размеркавальная станцыя Tatary. Дадаткова існуе два неўжывальныя прыпынкі: Lublin-Rudnik і Lublin-Zalew. У заходняй частцы горада функцыянуе чыгуначны прыпынак Stasin Polny.
Аўтобусны транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Люблін таксама з'яўляецца важным вузлом аўтобуснай камунікацыі. У горадзе знаходзяцца два аўтавакзалы: Dworzec Główny (Галоўны Аўтавакзал) каля замка (у цэнтры горада), а таксама Dworzec Południowy (Паўднёвы Аўтавакзал), які знаходзіцца насупраць Галоўнага чыгуначнага Вакзала. Але большасць аўтобусаў ад'язжае з Галоўнага Аўтавакзала — Паўднёвы Аўтавакзал кантралюе адзінкі маршутаў да Свідніка і да іншых невялічкіх гарадоў на поўдні Люблінскага ваяводства. Аўтобуснае злучэнне абслугоўваецца праз PKS (Państwowa Komunikacja Samochodowa — Дзяржаўны Аўтамабільны Транспарт), Transped, Polski Express, а таксама прыватныя фірмы.
Аэрапорт
[правіць | правіць зыходнік]Люблін не мае сталага авіязлучэння з іншымі гарадамі. Недалёка ад горада існуюць два маленькія аэрадромы для невялікага авіяруху. Аэрадром, які належыць да Люблінскага Аэраклуба (Aeroklub Lubelski), знаходзіцца каля вёскі Радавец (Radawiec). Другі аэрадром — каля Свідніка. У асноўным там прызямляюцца толькі лёгкія самалёты і верталёты. Распрацоўваюцца планы будаўніцтва аэрапорта рэгіянальнага значэння.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Ёрынг, Данія (13 сакавіка 2017)[4][5]
- Івана-Франкоўск, Украіна (7 мая 2009)[6][7][…]
- Алькала-дэ-Энарэс, Іспанія (14 ліпеня 2001)[8][5]
- Анаполіс[d], Бразілія
- Бары, Італія (6 кастрычніка 2020)[9][5]
- Ванадзор, Арменія (15 жніўня 2017)[10][11]
- Візеу, Партугалія (24 лістапада 1998)[12][13][…]
- Вільнюс, Літва (4 лютага 2019)[14][15][…]
- Вінніца, Украіна (8 кастрычніка 2013)[16][17][…]
- Гранада, Іспанія (10 верасня 2012)[18][5]
- Грац, Аўстрыя (21 сакавіка 2019)[19][5]
- Дніпро, Украіна (20 мая 2017)[20][5][…]
- Дэбрэцэн, Венгрыя (2 чэрвеня 1995)[21][22][…]
- Дэльменгорст, Германія (11 мая 1992)[23][7][…]
- Жытомір, Украіна (28 снежня 2023)[24][5]
- Камянец-Падольскі, Украіна (23 жніўня 2016)[25][5][…]
- Крывы Рог, Украіна (22 лютага 2023)[26][11]
- Ланкастэр, Вялікабрытанія (11 мая 1994)[27][7]
- / Луганск, Украіна / Расія (14 сакавіка 1996)[28][7]
- Луцк, Украіна (4 сакавіка 1996)[29][7][…]
- Львоў, Украіна (15 студзеня 2004)[30][7][…]
- Марыбар, Славенія (10 кастрычніка 2017)[31][5]
- Мюнстэр, Германія (30 чэрвеня 1991)[32][33][…]
- Мікалаеў, Украіна
- Нансі, Францыя (26 лютага 1988)[34][35][…]
- Нові-Сад, Сербія (31 студзеня 2013)[36][7]
- Нюкёбінг[d], Данія (1992)
- Нікшыч, Чарнагорыя (24 сакавіка 2015)[37][5]
- Нілюфер[d], Турцыя (5 красавіка 2014)[38][7][…]
- Панявежскае гарадское самакіраванне[d], Літва (11 верасня 1999)
- Панявежыс, Літва (11 верасня 1999)[39][40][…]
- Пернік, Балгарыя (21 чэрвеня 2001)[41][7][…]
- Рамала, Дзяржава Палесціна (6 кастрычніка 2010)[42][5]
- Роўна, Украіна (10 студзеня 2013)[43][44]
- Рышон-ле-Цыён, Ізраіль (1992)[45][7]
- Старабельск, Украіна (15 сакавіка 1996)[46][11]
- Сумы, Украіна (1 кастрычніка 2013)[47][48][…]
- Сян’ян[d], Кітай (18 сакавіка 2015)[49][11]
- Тбілісі, Грузія (18 кастрычніка 2014)[50][11][…]
- Тылбург[d], Нідэрланды (29 чэрвеня 1996)[51][11]
- Тымішаара, Румынія (20 красавіка 2016)[52][11]
- Тырана, Албанія (4 лістапада 2019)[53][11]
- Уінсар, Канада (26 чэрвеня 2000)[54][55][…]
- Хакяры[d], Турцыя
- Харкаў, Украіна (21 мая 2022)[56][7][…]
- Цзяацза[d], Кітай (29 красавіка 2010)[57][7]
- Цзядзін[d], Кітай (16 лютага 2012)[58][5]
- Эры, ЗША (26 красавіка 1999)[59][7]
- абшчына Стары-Град[d], Сербія (3 чэрвеня 2017)[60][5]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Людамір Міхал Рагоўскі, кампазітар і дырыжор.
- Шчэпан Садурскі
- Януш Левандоўскі
- Юзаф Чаховіч
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/060611163011-0954700?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 4 кастрычніка 2022.
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/hjrring-dania,10382,w.html
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/1,strona.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/iwano-frankiwsk-ukraina,9111,w.html
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/2,strona.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/alcal-de-henares-hiszpania,9095,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/bari-wlochy,11427,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/wanadzor-armenia-miasto-zaprzyjaznione,10457,w.html
- ↑ а б в г д е ё ж https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/3,strona.html
- ↑ https://www.cm-viseu.pt/index.php/diretorio/cidades-geminadas
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/viseu,9135,w.html
- ↑ https://vilnius.lt/lt/tarptautinis-bendradarbiavimas/
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/wilno-litwa-miasto-zaprzyjaznione,10806,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/winnica-ukraina-miasto-zaprzyjaznione,9137,w.html
- ↑ https://www.vmr.gov.ua/en/Contents/ContentItems/4s2h44bepmbphsvkdf1vt4qscy#parentHorizontalTab11
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/grenada-hiszpania,9109,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/graz-austria,10829,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/dniepr-ukraina,10464,w.html
- ↑ https://www.debrecen.hu/hu/debreceni/testvervarosok/lublin
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/debreczyn-wegry,9102,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/delmenhorst-niemcy,9106,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/zytomierz-ukraina,11792,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/kamieniec-podolski-ukraina,10321,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/krzywy-rog-ukraina,10460,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/lancaster-wielka-brytania,9116,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/lugansk-ukraina,9119,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/luck-ukraina,9118,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/lwow-ukraina,9117,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/maribor-slowenia,10459,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/mnster,9120,w.html
- ↑ https://www.stadt-muenster.de/international/staedtepartnerschaften/lublin
- ↑ https://www.nancy.fr/citoyenne/relations-internationales/nancy-partenaire-de-11-villes-dans-le-monde-516.htmlhttps://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/nancy,9121,w.html
- ↑ https://www.nancy.fr/citoyenne/relations-internationales/nancy-partenaire-de-11-villes-dans-le-monde-516.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/nowy-sad-serbia,9123,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/nikic-czarnogora,10023,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/nilfer-turcja,9122,w.html
- ↑ http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/poniewiez-litwa,9126,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/pernik-bulgaria,9125,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/ramallah-palestyna,9127,w.html
- ↑ http://www.city-adm.rv.ua/RivnePortal/ukr/city_partners/lublin_dov.aspx
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/rowne-ukraina,9129,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/rishon-lezion-izrael,9128,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/starobielsk-ukraina,9130,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/sumy-ukraina,9131,w.html
- ↑ https://smr.gov.ua/en/misto/mista-partneri/387-m-lyublin-polshcha.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/xiangyang-chiny-miasto-zaprzyjaznione,10048,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/tbilisi-gruzja,9132,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/tilburg-holandia,9133,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/timioara-rumunia,9134,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/tirana-albania-miasto-zaprzyjaznione,10807,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/windsor-kanada,9136,w.html
- ↑ https://www.citywindsor.ca/cityhall/committeesofcouncil/Advisory-Committees/International-Relations-Committee-(IRC)/Pages/Lublin,-Poland-.aspx
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/charkow-ukraina,10740,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/jiaozuo-chiny,9115,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/jiading-dystrykt-szanghaju-chiny,9113,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/erie-usa,9107,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/stari-grad-belgrad-serbia,9097,w.html
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люблін