iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.

Link to original content: http://be.wikipedia.org/wiki/Карл_Шпітэлер
Карл Шпітэлер — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Карл Шпітэлер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл Шпітэлер
ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler
Псеўданімы Carl Felix Tandem[1] і Felix Tandem[1]
Дата нараджэння 24 красавіка 1845(1845-04-24)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1924(1924-12-29)[4][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Karl Spitteler[d]
Жонка Marie op der Hoff[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, багаслоў
Жанр паэзія, проза і п’еса
Мова твораў нямецкая
Прэміі
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл-Фрыдрых Георг Шпітэлер[6] (ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler) вядомы пад псеўданімам Карл-Фелікс Тандэм (ням. Carl Felix Tandem; 24 красавіка 1845, Лісталь — 29 снежня 1924, Люцэрн) — швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1919) «за непараўнальны эпас „Алімпійская вясна“».

Вывучаў права і тэалогію ва ўніверсітэтах Базеля, Цюрыха, Гайдэльберга. У 1871—1879 гадах жыў у Расіі.

Пісаў на нямецкай мове. У эпічнай паэме ў прозе «Праметэй і Эпіметэй» (1880—1881) заўважна перапляценне матываў антычнай міфалогіі і новых касмалагічных ідэй. Абстрактна-алегарычны характар у зборніка эпічна-фантастычных паэм «Экстрамундан» (1883), пасля якога пісьменнік эвалюцыяніраваў у бок рэалістычна-псіхалагічнага метаду (драмы «Парламенцёр», 1889; «Славалюб», 1892; навелы зборніка «Фрыдлі-скандаліст», 1891; аповесці «Густаў. Ідылія», 1892; «Лейтэнант Конрад», 1898). Паэтычным зборнікам «Матылькі» (1889) і «Балады» (1896) уласцівы памяркоўна-эксперыментальны характар. Галоўныя творы — вершаваны эпас «Алімпійская вясна» (1900—1905, перапрацаванае выданне 1910), у якім узнята тэма ўзаемаадносін мастака і ўлады, і сімвалісцкі раман «Імага» (1906). Аўтар прац па літаратуразнаўстве, эстэтыцы, перапрацовак народных балад, аўтабіяграфічнай прозы і інш.

Развіваючы класічны стыль і ідэалістычны кірунак у нямецкамоўнай літаратуры, прапанаваў арыгінальны варыянт эпічнага апавядання, які меў у перайначаных варыянтах працяг і ў літаратуры XX ст. Яго творчасць была адзначана крытыкамі, а таксама Фрыдрыхам Ніцшэ, які рэкамендаваў яго на пасаду рэдактара мюнхенскага часопіса «Кунстварт» («Мастацкі агляд»).

Зноскі

1. а б Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.

2. а б Carl Spitteler // Brockhaus Enzyklopädie

3. Carl Spitteler // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.

4. а б в Шпиттелер Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. (unspecified title) Праверана 24 сакавіка 2021.
6. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 т. Т.17. — Мн., 2003. — С. 459.