Валерый Станіслававіч Леванеўскі
Валерый Станіслававіч Леванеўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | палітык, прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 15 жніўня 1963 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Сайт | levonevsky.org |
Вале́рый Станісла́вавіч Леване́ўскі (15 жніўня 1963 г., Гродна) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям’і.[2] У 1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе. У 1980 годдзе пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў. У 1981—1983 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі[3].
Скончыў з адзнакай ПТВ-49 хімікаў (Гродна, 1985), чатыры курсы Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[3].
1985—1991 гг. — рэгуліроўшчык радыёапаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна.
1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гродзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гродзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў.
З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» [4]. Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.[5][6]
Быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1998—2000), сябрам яе палітрады[7].
У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь[8]. Зняў сваю кандыдатуру [9][10] з-за змен у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 [11])
2004—2006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.[1]
Крымінальная справа
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:[12]
прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне
Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта
1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.[13]
3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валерый Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). На 13 сутак арышту быў асуджаны сын Леванеўскага — Уладзімір[14]
3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) .[14]
7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскавана ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.[14][15][16]. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.[17]. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта».
14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання.
18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы [18].
4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.[19].
12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц [20].
21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.[21]
21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) [22].
21 ліпеня 2004 года — Валерый Леванеўскі аб'яўляе галадоўку ў СІЗА [23].
27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку [24].
28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і яго сына зняты абвінавачванні па ст.342 КК РБ [25].
1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.[26]
16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскаму тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.[27]
7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.[28]
16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.[29]
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, чацвёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б http://amnesty.org.ru/node/781 Архівавана 20 студзеня 2012.
- ↑ Аўтабіяграфія на афіцыйным сайце Леванеўскага В. С.
- ↑ а б [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)]
- ↑ Бюлетэнь «Прадпрымальнікі» (інтэрнэт-версія)
- ↑ Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
- ↑ Комиссия Гродненского Северного избирательного округа отказала в регистрации инициативной группе Валерия Левоневского
- ↑ [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.118)]
- ↑ НА ПОСТ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ ПРЕТЕНДУЮТ 25 ЧЕЛОВЕК(недаступная спасылка)
- ↑ ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СТАЧКОМА ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ В.ЛЕВОНЕВСКИЙ ВЫБЫВАЕТ ИЗ ПРЕДВЫБОРНОЙ ГОНКИ — ИК «БелаПАН»
- ↑ В ПОДДЕРЖКУ ПОТЕНЦИАЛЬНОГО КАНДИДАТА В ПРЕЗИДЕНТЫ ВАЛЕРИЯ ЛЕВОНЕВСКОГО СОБРАНО 19 ТЫСЯЧ ПОДПИСЕЙ(недаступная спасылка) — ИК «БелаПАН»
- ↑ Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20 Архівавана 8 кастрычніка 2011.
- ↑ Беларусь: Валерий Левоневский и Александр Васильев попали в тюрьму за публикацию стихотворения Архівавана 20 студзеня 2012.
- ↑ Арестован Валерий Левоневский
- ↑ а б в В Гродно ищут поэта Чуковского Архівавана 6 снежня 2012. — газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии"
- ↑ Сотрудники КГБ и ОМОН взяли штурмом квартиру Валерия Левоневского (фото)
- ↑ Фоторепортаж с обыска квартиры Левоневского
- ↑ Тотальная «зачистка» в Гродно
- ↑ Меру стрымання для Леванеўскага пакінулі без змен — два месяцы ў СІЗА — Радыё Свабода
- ↑ Валерию Левоневскому впервые разрешили встретиться с женой
- ↑ Валерый Леванеўскі будзе сядзець за кратамі да 15 жніўня
- ↑ Марина Левоневская: «Остановите расправу над моим мужем!»
- ↑ Новая крымінальная справа распачата ў Гродна супраць Валерыя Леванеўскага, яго сына і сям'і Васільевых — Радыё Свабода
- ↑ Валерий Левоневский объявил голодовку
- ↑ Валерий Левоневский прекратил голодовку
- ↑ Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу
- ↑ Российские музыканты присоединились к акции «Международной Амнистии» в защиту узников совести в Белоруссии — Другие берега
- ↑ ВАЛЕРИЮ ЛЕВОНЕВСКОМУ ВНОВЬ ПРОДЛЕН СРОК ПРЕБЫВАНИЯ ПОД СТРАЖЕЙ(недаступная спасылка) — ИК «БелаПАН»
- ↑ Прысуд суда Ленінскага раёна г. Гродна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2010. Праверана 14 чэрвеня 2010.
- ↑ Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента аб становішчы ў Беларусі на розных мовах
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хто ёсць хто ў Беларусі / укл.Л.А.Андросік, В.Ф.Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)УДК 32 ББК 92.2 Х 97.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Фільм “Пад прыцэлам улады” пра вядомага беларускага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага стаў лаўрэатам
- Афіцыйны сайт
- Афіцыйны сайт 2
- Турма (зона). Аўтарскі праект былога палітвязня і вязня сумлення Валерыя Леванеўскага Архівавана 24 ліпеня 2011.
- Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь Архівавана 9 студзеня 2011.
- Прэс-дасье Беларусі Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Прэс-партрэт ад Яндэкса Архівавана 25 мая 2013.
- В. Леванеўскі стаў пятым прэтэндэнтам, які добраахвотна адмовіўся ад барацьбы за прэзідэнцкае «крэсла» Архівавана 3 снежня 2012.
- Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага, Аляксандра Васільева, Міхаіла Марыніча і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму
- Оскорбивший Лукашенко объявил голодовку(недаступная спасылка)
- Судебный иск Валерия Левоневского к Департаменту исполнения наказаний Беларуси будет рассмотрен
- Предприниматели выйдут на Европейский Марш Архівавана 28 лістапада 2011.
- Валерий Левоневский: «Если хочешь сесть в тюрьму — приезжай в Беларусь» Архівавана 9 ліпеня 2012. — интервью «Главреду»
- Валерий Левоневский: «В этом году мы проведем не менее десяти акций» — интервью Euramost