iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be.wikipedia.org/wiki/Бутан
Бутан — Вікіпедыя Перайсці да зместу

Бутан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўства Бутан
дзонг-кэ: འབྲུག་རྒྱལ་ཁབ་
Герб Бутана
Сцяг Бутана Герб Бутана
Гімн: «Друк цэндэн»
Заснавана 17 снежня 1907
Афіцыйная мова дзонг-кэ
Сталіца Тхімпху
Найбуйнейшыя гарады Тхімпху
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм’ер-міністр
Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук
Джыгмэ Тынлей
Дзярж. рэлігія будызм (Друкпа Каг’ю)
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
136-я ў свеце
38 394 км²
<1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

691.141[1] чал. (169-я)
18 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$3,49 млрд[2]  (157-ы)
$5 312[2]
Валюта Нгултрум
Інтэрнэт-дамен .bt
Код ISO (Alpha-2) BT
Код ISO (Alpha-3) BTN
Код МАК BHU
Тэлефонны код +975
Часавыя паясы UTC+6 (BTT)
Карта

Бута́н, Карале́ўства Бута́н (дзонг-кэ: འབྲུག་རྒྱལ་ཁབ་), што азначае «Каралеўства грымотнага цмока» — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, ва ўсходніх Гімалаях, на поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, на поўдні і ўсходзе з Індыяй.

Бутан — таксама і гістарычная назва памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бенгалія з цэнтрам Калімпонг. Гэта тэрыторыя была адваявана англічанамі ў Бутана ў 19 стагоддзі.

Па адной з версій назва «Бутан» паходзіць ад Бху-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыту азначае «высакагор’е» ці «горная краіна». Па іншай версіі, назва паходзіць ад Бхот-Анг (Bhots-ant), што азначае «край Тыбета» ці «поўдзень Тыбета».

З захаду каралеўства мяжуе з індыйскім штатам Сікім (да 1975 года незалежная краіна), з усходу са штатам Аруначал-Прадэш, на поўдні — са штатам Асам, у якім цягнецца шматгадовая грамадзянская краіна, на паўднёвым захадзе — з Заходняй Бенгаліяй.

Дзяржаўны лад

[правіць | правіць зыходнік]

Бутан — канстытуцыйная манархія. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — кароль. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея са 150 чалавек (100 чалавек выбіраюцца вясковымі старастамі, 10 — манастырамі, 40 членаў прызначаюцца каралём), тэрмін паўнамоцтваў 3 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе савет міністраў.

Бутан — горная краіна. Вылучаюцца 3 прыродныя паясы: галоўны Гімалайскі хрыбет на поўначы (г.Кула-Кангры, 7554 м), міжгорныя ўпадзіны і даліны цэнтральнай часткі краіны, невысокія горы і перагор’і на поўдні. Клімат мусонны, у далінах трапічны, у гарах больш халодны. У далінах сярэднія тэмпературы паветра ў студзені −4,5 °C, у ліпені +17 °C. Ападкаў ад 5000 мм на поўдні да 1000—1500 мм на найбольш высокіх гарах. Рэкі басейна Брахмапутры цякуць у глыбокіх далінах, маюць вялікія запасы электраэнергіі. Лясы займаюць 64 % тэрыторыі краіны, багатыя каштоўнай драўнінай. У ніжнім поясе вечназялёныя, вышэй лістападныя і хвойныя лясы. Вышэй за 3500-4000 м — высакагорныя лугі, асыпкі і скалы, на найбольш высокіх гарах — вечныя снягі і ледавікі. Запаведнікі Джыгмі-Дорджы, Газа і Манас.

Хлапчукі з Тхімпху ў традыцыйных строях

Большая частка насельніцтва — бхотыя і блізкія да іх народы тыбецкага паходжання. На поўдні жывуць гурунгі і асамцы. Мужчыны носяць традыцыйнае адзенне гхо. Большасць вернікаў будысты, ёсць індуісты каля 25 % і прыхільнікі старажытных традыцыйных культаў. Шчыльнасць насельніцтва — 34 чалавек/км².

Гарады невялікія; толькі шэсць працэнтаў насельніцтва жыве ў гарадах; 90 % жыхароў займаецца сельскай гаспадаркай.

Самыя вялікія гарады (на 1 снежня 2005): Тхімпху (69.083), Пхунчолінг (17.043), горад Паро (15000), Геду (8.469) і Гелепху (6.908).

Старажытная гісторыя Бутана малавядомая, але знойдзеныя каменныя прылады дазваляюць вызначыць час з’яўлення чалавека на гэтых тэрыторыях прыкладна 10 — 15 стагоддзямі да н.э. У 8 стагоддзі індыйскі ёг Гуру Рынпочэ (Падмасамбзава) распаўсюдзіў у Бутане будызм. Да пачатку 17 стагоддзя Бутан не ўтвараў адзіную краіну, а складаўся з некалькіх невялікіх княстваў.

Шабдрунг Нгаванг Намг'ял, лама ў 1616 годзе аб’яднаў краіну, увёў сістэму падзела свецкай і рэлігійнай улады, а таксама стварыў сістэму абарончых фартоў. Пасля смерці Шабдрунга ў 1651 годзе ў краіне зноў пачалася грамадзянская вайна. У 1772 годзе адбылася першая спроба заваявання Бутана брытанцамі. Заваяванне аднавілася ў 1864 годзе і пасля пяцімесячнай вайны, у 1865 годзе, была падпісана мірная дамова, па якой Бутан вымушаны быў аддаць частку тэрыторыі на поўдні.

17 снежня 1907 года сход прадстаўнікоў будыйскіх манахаў, дзяржаўных дзеячаў і іншых прадстаўнікоў насельніцтва выбраў першага караля, які стаў падтрымліваемы брытанцамі Уг’ен Вангчук. У 1910 годзе кароль падпісаў дамову з Вялікабрытаніяй, у якой згадзіўся з пратэктаратам Брытаніі.

Пасля атрымання незалежнасці Індыяй у 1947 годзе, у 1949 годзе быў падпісаны бутана-індыйскі трактат аб сяброўстве, згодна з якім заваяваныя брытанцамі бутанскія правінцыі былі вернуты Бутану, а Індыя была абавязана весці абаронную і памежную палітыку Бутана, дапамагаць эканамічна. Трэці бутанскі кароль, які кіраваў з 1953 года Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук увёў краіну ў міжнароднае жыццё, у 1971 годзе Бутан стаў удзельнікам ААН.

Большая частка насельніцтва краіны займаецца сельскай гаспадаркай (каля 91 %) — земляробствам (вырошчваюцца рыс, пшаніца, бульба, бавоўна і г. д.) і адгоннай жывёлагадоўляй.

Грашовая адзінка — нгултрум.

Нацыянальная бібліятэка Бутана

Бутанская культура заснавана на тыбецкай культуры і на будызме.

Дзякуючы свайму месцазнаходжанню Бутан пазбег знешняга культурнага ўплыву. Улады краіны працяглы час прытрымліваліся палітыкі строгага ізаляцыянізму, як культурнага так і эканамічнага. Яшчэ ў другой палове 20 стагоддзя толькі некалькі іншаземцаў мелі магчымасць наведаць Бутан. Дзякуючы ўсяму гэтаму бутанскія традыцыі і звычаі захаваліся ў амаль нязменным стане.

У 1967 годзе пачала выходзіць першая бутанская газета — Куенсель.

У наш час у Бутане налічваецца 15 000 карыстальнікаў Інтэрнэта і 23 000 уладальнікаў мабільных тэлефонаў. Існуюць і радыёстанцыі (Bhutan Broadcasting Service). Бутанскі лама Дзонгсар Джамьянг Кхентсе Рынпочэ вядомы як рэжысёр, які напісаў сцэнарый фільмаў The Cup (1999) і інш.

Зноскі

  1. Central Intelligence Agency. Bhutan(недаступная спасылка). The World Factbook. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2010. Праверана 5 красавіка 2010.
  2. а б Bhutan(недаступная спасылка). International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia