Субота
дзень тыдня паміж пятніцай і нядзеляй
Субо́та — дзень тыдня паміж пятніцай і нядзеляй. Беларуская назва паходзіць ад яўрэйскага «шабат», якое распаўсюдзілася з хрысціянствам па ўсёй Еўропе.
Старажытныя рымляне прысвячалі гэты дзень Сатурну (англ.: Saturday).
У некаторых дыялектах назва гэтага дня тыдня вымаўляецца як «сыбота».