iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Янаш_Кадар
Янаш Кадар — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Янаш Кадар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янаш Кадар
па-вугорску: Kádár János
4 лістапада 1945 — 1947
4 лістапада 1956 — 28 студзеня 1958
Папярэднік Імрэ Надзь
Наступнік Ферэнц Мюніх[d]
13 верасьня 1961 — 30 чэрвеня 1965
Папярэднік Ферэнц Мюніх[d]
Наступнік Gyula Kállai[d]
29 чэрвеня 1957 — 8 траўня 1989
2 красавіка 1945 — 3 лістапада 1945
1947 — 20 красавіка 1951
1953 — 6 ліпеня 1989
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 траўня 1912(1912-05-26)[1][2][3][…]
Памёр: 6 ліпеня 1989(1989-07-06)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Марыя Тамашка[d]
Узнагароды:
Герой Савецкага Саюзу
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» ордэн Хасэ Марці ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» Вялікі крыж ордэна Заслуг Вугоршчыны Ордэн заслуг Польскай рэспублікі ордэн Нілу Order of the Queen of Sheba ордэн Югаслаўскай зоркі ордэн Клемента Готвальда Ордэн Дзяржаўнага сьцягу
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаваньне міру між народамі»
Order of Merit of the Hungarian People's Republic

Янаш Кадар (па-вугорску: Kádár János; 26 траўня 1912, Фіумэ, Трансьляйтанія, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1989, Будапэшт, Вугорская народная рэспубліка) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік сацыялістычнай Вугоршчыны (1956—1988). Аўтар памяркоўна-лібэральных эканамічных рэформаў. Герой Савецкага Саюзу.

Маці — служанка славацка-вугорскага паходжаньня Борбала Чэрманэк, бацька — жаўнер Янаш Крэцынгер. Нарадзіўся ў вольным месьце Фіумэ (цяпер харвацкая Рыека). Паводле тамтэйшых законаў быў зарэгістраваны пад італьянскім імем Джавані Чэрманэк.

У 1918 у шасьцігадовым веку пераехаў з маці ў Будапэшт. Як найлепшы вучань клясу ў пачатковай народнай школе атрымаў права бясплатна навучацца ў вучэльні, аднак з 14 гадоў быў вымушаны пакінуць школу. Быў падсобным работнікам, мэханікам у друкарні. У юнацтве захапляўся кнігамі, шахамі і футболам. У 16-гадовым веку Янаш Чэрманэк перамог на адкрытым шахавым турніры, праведзеным камуністычным прафсаюзам цырульнікаў, і быў узнагароджаны вугорскім перакладам кнігі Фрыдрыха Энгельса «Анты-Дурынг», якая, паводле ягонага ўласнага прызнаньня, зрабіла яго стыхійным марксістам і нават «зьмяніла спосаб мысьленьня».

Перакананы сталініст, Чэрманэк на прапанову мясцовага жыда Янаша Фэнакеля ўступіў у 1931 року ў «грамаду імя Сьвярдлова» — забароненую камсамольскую арганізацыю нелегальнай Кампартыі Вугоршчыны, дзе атрымаў падпольную мянушку Барна («Шатэн»). Наступны псэўданім Чэрманэка — Кадар («Бондар») — у 1945 афіцыйна стаў ягоным прозьвішчам. У лістападзе 1931 ён застаўся адным з так званых «пяцісот сьмелых» — сябраў нелегальнай сталінісцкай Кампартыі.

За прыналежнасьць да забароненай у Вугоршчыне партыі Янаш Кадар неаднакроць быў затрыманы. У 1933 асуджаны на два гады зьняволеньня. У турме абвясьціў галадоўку, за што быў пераведзены ў турму строгага рэжыму ў Сэгед, дзе сустрэў свайго будучага палітычнага суперніка Мацяша Ракашы. Тады ж Кадар здрадзіў радыкальнаму камуністычнаму руху, уступіўшы ў 1935 у Сацыял-дэмакратычную партыю.

У Другую сусьветную вайну фармальна быў удзельнікам «руху супраціву» ў Чэхаславаччыне. У 1942 року ўведзены з склад Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Вугоршчыны, у 1943 абраны ягоным сакратаром.

У красавіку 1944 року ўцёк у Сэрбію, дзе быў арыштаваны за дэзэртырства. У лістападзе таго ж году зноў уцёк. Званьне Героя Савецкага Саюзу атрымаў шмат пазьней, у 1960-х, калі камуністычная прапаганда вырашыла стварыць зь яго вобраз змагара з нацызмам.

Пасьля акупацыі Вугоршчыны савецкімі войскамі агент НКУС Кадар абраны дэпутатам Часовага Нацыянальнага сходу, а таксама сябрам Палітбюро ЦК Вугорскай камуністычнай партыі, а ў 1946 — намесьнікам Генэральнага сакратара ЦК ВКП. У жніўні 1948 стаў міністрам унутраных справаў. У гэты час Янаш Кадар падтрымліваў сталінісцкую мадэль дзяржавы, справакаваў арышт Ласла Райка, абвінавачанага ў тытаізьме і антысавецкай дзейнасьці.

  1. ^ а б в г Janos Kadar // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б в г János Kádár // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г János Kádár // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ а б Кадар Янош // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  • Gyurkó László: Arcképvázlat történelmi háttérrel (Magvető, 1982)
  • Huszár Tibor: Kádár János politikai életrajza 1-2. köt. (Szabad Tér — Kossuth, Bp.}- 2001—2003)
  • Huszár Tibor: Kádár. A hatalom évei, 1956—1989 (Corvina Kiadó, Budapest, 2006)}- ISBN 963-135-469-5
  • Moldova György: Kádár János 1-2., (Urbis Kiadó, Budapest, 2006)
  • Kornis Mihály: Kádár János utolsó beszéde, (Kalligram, 2006)
  • Roger Gough: Kádár János, a jó elvtárs? (JLX Kiadó, Budapest, 2006)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]