iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Ф’ёрд
Ф’ёрд — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Ф’ёрд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэйрангер-ф'ёрд, Нарвэгія

Ф’ёрд (па-нарвэску: fjord) — вузкі і зьвілісты марскі заліў са скалістымі берагамі, які глыбока ўрэзаўся ў сушу. Даўжыня ф’ёрда ў некалькі разоў пераўзыходзіць шырыню, часьцей за ўсё ў дзясяткі.

Ф’ёрды паўсталі ў выніку апрацоўкі ледніком (у эпоху чацьвярцічнага аблядненьня) і наступнага затапленьня морам рачных далін і тэктанічных западзін.

У сьвеце найболей вядомыя чатыры ф’ёрдавыя раёны, разьмешчаныя на заходніх узьбярэжжах Нарвэгіі, Чылі, Паўднёвай выспы Новай Зэляндыі і Паўночнай Амэрыкі ад заліва П’юджэт-Саўнд (шт. Вашынгтон) да Аляскі. Ф’ёрды таксама маюцца на берагах Шатляндыі, Ісьляндыі, Грэнляндыі, паўвыспы Лябрадор, штату Мэн (ЗША) і на некаторых арктычных выспах.

Некаторыя ф’ёрды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Месцазнаходжаньне Даўжыня (км) Шырыня (км) Глыбіня (м)
Согнэ-ф’ёрд Нарвэгія 219 6 1308
Хардангер-ф’ёрд Нарвэгія 183 10 750
Тронхэймс-ф’ёрд Нарвэгія 137 24 600
Нур-ф’ёрд Нарвэгія 113 5 565
Мілфард Новая Зэляндыя 19 3 390
Портлэнд Канал Аляска (ЗША) 145 3 385
Лох-Морар Шатляндыя (Вялікабрытанія) 19 3 310
Сагэнэй Квэбэк (Канада) 120 5 30

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ф’ёрдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў