iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.
iBet uBet web content aggregator. Adding the entire web to your favor.



Link to original content: http://be-tarask.wikipedia.org/wiki/Таварыства_з_дадатковай_адказнасьцю
Таварыства з дадатковай адказнасьцю — Вікіпэдыя Перайсьці да зьместу

Таварыства з дадатковай адказнасьцю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Таварыства з дадатковаю адказнасьцю (ТДА) — гаспадарчае таварыства, удзельнікі якога сумесна нясуць дадатковую адказнасьць па яго абавязках сваёй маёмасьцю.

Пры неплатаздольнасьці аднаго з удзельнікаў яго адказнасьць па абавязках таварыства разьмяркоўваецца між астатнімі ўдзельнікамі адпаведна іх укладам[1]. Засноўваецца некалькімі асобамі. Статутны фонд падзяляецца ва ўстаноўчых лістах.

ТДА зьяўляецца падвідам таварыства з абмежаванай адказнасьцю і ў Беларусі ёсьць досыць пашыраным відам гаспадарчага таварыства. Слова з дадатковаю адказнасьцю павінна быць у назьве таварыства.

  1. ^ А. Лукашэнка. Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 7 сьнежня 1998 г. № 218-З (артыкул 94) // Прававы партал Рэспублікі Беларусь «Эталон-Анлайн», 12 студзеня 2017 г. Праверана 10 ліпеня 2018 г.