Страваваньне
Стравава́ньне — складаны фізыялягічны працэс, які забясьпечвае страваваньне ежы й ейнае засваеньне вузамі. У хадзе страваваньня адбываецца пераўтварэньне макрамалекулаў ежы ў больш дробныя малекулы, у прыватнасьці, расшчапленьне біяпалімераў ежы на монамеры. Гэты працэс ажыцьцяўляецца з дапамогай стрававальных (гідралітычных) фэрмэнтаў.
У сысуноў ежа, пападаючы ў рот, пачынаецца апрацоўваца мэханічна зубамі й хімічна, дзякуючы хімічным рэчывам у сьліне зь сьлінных залозаў. Гэты працэс называецца жаваньнем. Затым ежа праходзіць па страваводзе ў страўнік, дзе саляная кісьля забівае большасьць забруджвальных мікраарганізмаў і пачынаецца мэханічная апрацоўка некаторых прадуктаў, як то дэнатурацыя бялку, і хімічныя зьмены некаторых зь іх. Саляная кісьля таксама мае нізкі ph-узровень, што дазваляе фэрмэнтамі працаваць больш эфэктыўна. Акрамя салянай кісьлі страўнікавы сок утрымлівае пэпсын. У нованароджаных і немаўлятаў у страўнікавым соку таксама ўтрымліваецца рэнін. Паколькі гэтыя хімічныя рэчывы могуць пашкодзіць сьценкі страўніка, сьлізь, вылучаемая страўнікам, забясьпечвае сьлізьневую абалонку, якая дзейнічае ў якасьці тарчу ад разбуральнага ўзьдзеяньня хімікатаў. Цягліцавыя скарачэньні, вядомыя як пэрыстальтыка, дазваляюць прапіхваць ежу далей па тракту й перамешваць яе з стрававальнымі фэрмэнтамі.
Празь некаторы час, звычайна гадзіну ці два ў арганізьме чалавека, 4—6 гадзінаў у сабак і некалькі карацейшая працягласьць у котак, атрымліваецца густая вадкасьць, якая называецца хімусам. Хімус потым праходзіць праз тонкі кішачнік, дзе зьмешваецца з стрававальнымі фэрмэнтамі падстраўнікавай залозы й жоўцевым сокам зь печані, прыкладна 95% пажыўных рэчываў з хумуса усмоктваюцца й у рэшце рэшт трапляюць у кроў. Потым праз тоўстую кішку адбываецца ліквідацыя не апрацаваных рэчываў праз працэс дэфэкацыі[1]. Варта зазначыць, што знаходзячыся ў тоўскай кішцы маса ўсё яшчэ апрацоўваецца фэрмэнтамі з мэтай высмоткаваньня вады й мінэралаў. Некаторыя вітаміны, як то біятын і вітамін К, якія выпрацоўваюцца бактэрыямі ў тоўстай кішцы, таксама ўсмоктваюцца ў кроў у тоўстай кішцы.
Іншыя арганізмы выкарыстоўваюць розныя мэханізмы для пераварваньня ежы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Maton, Anthea; Jean Hopkins, Charles William McLaughlin, Susan Johnson, Maryanna Quon Warner, David LaHart, Jill D. Wright (1993). «Human Biology and Health». Englewood Cliffs, New Jersey, USA. Prentice Hall. — ISBN 0-13-981176-1. OCLC 32308337.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фізыялёгія чалавека — страваваньне. Universidade Fernando Pessoa. (анг.)
- Стрававальная сыстэма. Biology Innovation. (анг.)
- Як працуе стрававальная сыстэма. Medical Reference. (анг.)